Гісторыя

Як VANDRA станавілася праектам пра спадчыну

Праект вырас з вандровак, краязнаўчых даследаванняў і жадання натхніць іншых праз адкрыццё асоб, датычных да спадчыны, і іх дзейнасці.

2017

Пачатак скрэтч-карты

Улетку 2017 года была сфармулявана канцэпцыя ілюстраванай скрэтч-карты Беларусі. Актыўная фаза распрацоўкі прыпала на 2019-2020 гады.

сакавік 2020

Запуск краўдфандынгавай кампаніі

Краўдфандынгавая кампанія ў падтрымку выхаду ілюстраванай скрэтч-карты была запушчана ў сакавіку 2020 года на пляцоўцы Ulej.

2021

Калабарацыя VANDRA X TSUDA

Калаб двух праектаў быў адбіты ў стварэнні адзення. Першыя рэлізы вышлі ў свет 23 сакавіка 2021 года. Цішоткі, світшот і худзі.

2021

Калабарацыя VANDRA X GEST BAG

Створаны два віды сумак-шабет у лімітаванай колькасці.

снежань 2021

VANDRA падкаст

Падкаст выйшаў у свет 20 снежня як цізер, а 28 снежня выйшаў першы эпізод пра аднаўленне палацаў Беларусі.

верасень 2022

Чучавіцкі край

Створаны лакальны краязнаўчы праект пра палескія вёскі на мяжы Лунінецкага, Ганцавіцкага і Салігорскага раёнаў: гісторыя, культура, генеалогія, сучаснасць.

снежань 2024

Складанка пра спадчыну

У снежні 2024 года прадуктовы напрамак пашырыўся з'яўленнем складанкі 'Дзень з жыцця спадчыны'. Ілюстрацыі да складанкі былі зроблены Міцем Післяком. Рэалізацыя на тэрыторыі Польшчы робіцца польскім выдавецтвам.

люты 2026

Нізоўе ракі Лань

Закладзены падумарак у лакальны краязнаўчы праект пра палескія вёскі каля ракі Лань у яе ніжнім цячэнні. Збіраецца і аналізуецца інфармацыя. Створаны генеалагічны праект па сінкевіцкім прозвішчы Клеўжыц.

Гісторыя працягваецца

Калі вам блізкая ідэя VANDRA, вы можаце дапамагчы краязнаўчым даследаванням, стварэнню новых прадуктаў і паляпшенню якасці і фармату падкаста.