Нататкі
Цікавы кейс пра грушавую алею
Нататка пра назіранне за стаўленнем да прыроднай спадчыны ў Польшчы.
Пакуль не даходзяць рукі напісаў думкі па апошнім эпізодзе падкаста, хочацца падзяліцца цікавосткаю. Цікавостка не дзеля таго, што за мяжой
Пакуль не даходзяць рукі напісаў думкі па апошнім эпізодзе падкаста, хочацца падзяліцца цікавосткаю.
Цікавостка не дзеля таго, што за мяжой усё супер, а ў Беларусі - лайно. Цікавостка гэтае пра карысны для нагледжанасці і досведу кейс: так мусяць працаваць дзяржаўныя інстытуты і так мусіць рабіць грамадства.
У Польшчы шмат чаго адбываецца займальнага з пункта гледжання грамадскага жыцця. Не ацэньваю якасць, але кажу пра частасць і насычанасць. Дык вось сачу за адным хлопцам, які захапляецца і даследуе гарадскую прыроду. Капец якая цікавая тэма! Кажу гэта асабліва пасля наведвання музея ў Грацы, дзе там была выстава па гарадской прыроднай спадчыне. Ну і калі ты ў гэтай тэме, то цябе, канешне, будзе клапаціць і тое, што па-за горадам.
Дык вось ад яго я даведаўся пра выпадак у гміне Глувчыцы (так па-польску будзе Główczyce). Гэта Паморскае ваевудства. 27 сакавіка на сходзе Рады гміны (а гэта ўсе транслюецца анлайн - таксама варта адзначыць) было прынята рашэнне аб тым, каб пашырыць кавалак дарогі (яна там сапраўды выглядае вузкай). Але для таго, каб яе пашырыць, патрэбна спілаваць старую алею грушу. Зразумела, з гэтым пагадзіліся і прынялі станоўчае рашэнне.
Не ведаю, праз каго дакладна інфармацыя трапіла ў паблік, але ж той хлопец Станіслаў склаў допіс-алярма. У каментах дадалі спасылку на допіс пра паседжанне Рады гміны, каб кожны падзякаваў за гэтае рашэнне. Ну і панеслася рэакцыя ад людзей і арганізацый.
Праз некалькі дзён Станіслаў шчэ напісаў артыкул у Двутыгодніку: https://www.dwutygodnik.com/artykul/11648-drzewa-to-klopoty.html
І вось сёння, праз два з паловаю тыдні пасля паседжання гміны, Паморскі ваявудскі аддзел па працы над спадчынай выпускае навіну:
🌳🌳🌳 Распачалі працэдуру ўнёса ў рэестр помнікаў грушавай алеі ў гміне Глувчыцы. 👎 План магчымага спілавання 150-гадовых, здаровых дрэў падчас рамонту дарог выклікаў вельмі шырокую грамадскую рэакцыю. ⛔️ Пакуль працэдура не скончыцца, нельга праводзіць аніякіх прац. 📄 Як толькі справа па ўнёсу ў спіс помнікаў будзе завершана, на любыя працы вакол гэтай алеі патрэбна будзе атрымаць дазвол з выканкама па спадчыне (фактычны праз іх).
Такая вось рэакцыя грамадства і такі разварот падзей. Я не быў каля той алеі, але я рады бачыць гэты кейс, каб разумець, як яно можа працаваць. Для нас гэты кейс важны, бо спілаванне дрэў стала базаю. На могліцах у Чучавічах спілаваны 10+ дрэў, у тым ліку векавых дубоў. Кейсы са Століншчыны грэмелі некалькі год таму. Спілавана ўсе каля Мураванкі, папілаваны дрэвы ля касцёла ў Налібоках. На мінулым тыдні Пінск ля кляштара стаў голым. Карацей, некая прыродна чума.
Калі спілавалі першыя дрэвы ў Чучавічах, то я пісаў паведамленне да жыхароў. Ано адзін чалавек наважыўся напісаць у супраціў, маўляў, як будзеце прыбіраць могліцы, то тады зразумееце, што дрэвы толькі шкодзяць. Чалавек 30-40 станоўча адрэагавала. Але ж пра большасць нічога невядома. Пасля таго выпадку спілавалі яшчэ некалькі дрэў. Праблема, канешне, ляжыць глыбока ў галовах людзей, бо яны не бачаць у старых дрэвах анічога каштоўнага. Чаму? З аднаго боку, ніхто не патлумачыў і не тлумачыць з усіх бакоў (асабліва свае лідары думак), што гэта каштоўнасць. З другога боку, як казалі, зона камфорта людзей абмяжоўваецца першым сантыметрам абіўкі дзяврэй кватэры (ну ці варатамі двара). А часавай прасторы гэтая зона камфорта супадае з жыццём гэтага чалавека. Таму тое, што іншае пакаленне будзе жыць у голым полі, людзей не клапоціць.
Што зрабіць, каб змяніліся погляды? А Бог яго ведае. Размаўляць з людзьмі і тлумачыць тое, што не тлумачылася раней. Каб пасля, калі захочуць спілаваць дрэвы каля, напрыклад, сядзібы ў Кушлянах ці калі захочуць замяніць купалы ў Кажан-Гарадоцкай царкве, людзі кагалам абурыліся і сталі на абарону. Зразумела, гэта ўсе не тут і зараз, а пры лепшых часах.