Patreon

Навіны спадчыны: замежжа (бонусны матэрыял)

Фрагмент нататкі, апублікаванай на Patreon.

2026-04-12 Patreon
patreon навіны замежжа
Навіны спадчыны: замежжа (бонусны матэрыял)

У першым эпізодзе навін спадчынаў я абмовіўся, што было б карысна дадаваць яшчэ навіны замежнай спадчыны. Пад другі эпізод я пачаў і іх збіраць, але ж вырашыў пакуль не міксаваць усё ў адзін эпізод.Таму навіны замежнай спадчыны выйдуць тут як бонусны матэрыял.

Якая мэта гэтых навін?

Навіны беларускай спадчыны нам патрэбна, каб разумець агульны стан спадчыны. Калі ведаеш розныя дробязі, то гэта дазваляе ўяўляць агульную карціну сферы. Можна разумець тэндэнцыі, якія адбываюцца ў грамадстве і тым самым адчуваць стан спадчыны лепш.

З навінамі замежнай спадчыны патрэбы ў гэтым няма. Як мінімум ад таго, што рынкаў спадчыны шмат. Ну і вядома, інтарэс да дробязяў будзе абмежаваны, бо навошта нам ведаць пра рэстаўрацыйныя працы ў касцёле малога гарадка ў 100 кілометрах ад Прагі.

Пад гэты матэрыял сабраў 8 навінаў еўрапейскай спадчыны. Калі яны здарыліся? У лютым-сакавіку гэтага года. Гэта не суворая зводка навінаў, а каментары з рэфлексіяй і акалічнасці вакол навінаў.

Падабаюцца такія нататкі?

Падтрымка дапамагае рабіць новыя тэксты, экспедыцыі, падкасты, мапы і адкрытыя матэрыялы пра беларускую спадчыну.