Patreon

Сапраўдныя Дзікушкі

Фрагмент нататкі, апублікаванай на Patreon.

2025-07-22 Patreon
patreon навіны разбурэнні
Сапраўдныя Дзікушкі

Прачнуўшся, як заўсёды, палез у тэлефон глядзець, што новага: навіны, стужкі сацсетак. Калі навін не здзівілі, то сацсетках напаткаў на сторыз з Дзікушкамі. Абрынулася частка балкона, калоны і франтон у сядзібы. Навіна сумная, але дае глебу для разважанняў.

Тое, што сядзіба прастаяла да 2025 года ў такім стане - гэта дзіва. Сам уласна там быў у студзені 2021 года. Калі ты бачыш проста вертыкальную сцяну з умацаваннямі толькі ўнізе, то крыху даешся дзіву, як гэта шчэ ветрам сцяна не ўляцела. Як можна глядзець на здымках, то ўнутры растуць хмызнякі, якія час ад часу, відаць, прарэжвалі. Аднак гэта ж расліны са сваёй карнявой сістэмаю, таму трываласць сцен, відаць, усё слабела і слабела. Але ж што будзе далей?

Падабаюцца такія нататкі?

Падтрымка дапамагае рабіць новыя тэксты, экспедыцыі, падкасты, мапы і адкрытыя матэрыялы пра беларускую спадчыну.