Краязнаўчы праект

Чучавіцкі край

Краязнаўчы сайт пра вёскі Вялікія і Малыя Чучавічы, Кормуж, Гоцк, Лугі і Баравікі: культуру, гісторыю, могілкі, генеалогію і лакальную памяць.

Чучавіцкі край

Пра праект

Чучавіцкі край — гэта спроба сабраць у адным месцы матэрыялы пра мясцовасць, якая часта застаецца на мяжы вялікіх гістарычных наратываў. Праект аб’ядноўвае палявыя даследаванні, архіўныя матэрыялы, мапы, фотаздымкі і асабістыя гісторыі.

Гэты напрамак з’яўляецца часткай агульнага праекта VANDRA і можа развівацца асобна: з уласнымі базамі, мапамі, матэрыяламі і старонкамі.

Людзі

Аўтар і людзі, якія дапамагалі

Асноўная праца

Рома Клеўжыц

аўтар і каардынатар праекта

Даследаванні, сайт, тэксты, камунікацыі, візуальныя матэрыялы і тэхнічная частка.

Праект робіцца з падтрымкаю людзей

Дапамога і ўдзел

Праект VANDRA робіцца адным чалавекам, але заўсёды з падтрымкаю. У розных напрамках дапамагаюць людзі, якія дзеляцца ўспамінамі, матэрыяламі, фотаздымкамі, кантактамі, ведамі пра мясціны і сваім часам.

Дзяніс Клеўжыц фотаздымка, камунікацыі
Жанна Клеўжыц фотаздымка, камунікацыі і кансультацыі
Жыхары Чучавіцкага краю фотматэрыялы і кансультацыі