Ілюстраваная друкаваная скрэтч-карта

Скрэтч-карта Беларусі

Мапа для вандровак па Беларусі: адзначаць наведаныя мясціны, адкрываць новыя пункты і бачыць краіну праз прыгожыя ілюстрацыі.

Скрэтч-карта Беларусі

Пра праект

Скрэтч-карта Беларусі дапамагае ператварыць падарожжы ў асабістую мапу адкрыццяў. Пад скрэтч-пластом размешчаны 1810 ілюстрацыі і 20 пасхалак. Апроч гэтага на карце праілюстравана інфраструктура ды прыродныя аб'екты. Скрэтч-карта выходзіла трыма накладамі агульнай колькасцю 2334 асобнікаў.

Гэты напрамак з’яўляецца часткай агульнага праекта VANDRA і можа развівацца асобна: з уласнымі базамі, мапамі, матэрыяламі і старонкамі.

Людзі

Аўтар і людзі, якія дапамагалі

Асноўная праца

Рома Клеўжыц

аўтар і каардынатар Vandra

Даследаванні, сайты, мапы, тэксты, падкаст, візуальныя матэрыялы і тэхнічная частка.

Праект робіцца з падтрымкаю людзей

Дапамога і ўдзел

Праект VANDRA робіцца адным чалавекам, але заўсёды з падтрымкаю. У розных напрамках дапамагаюць людзі, якія дзеляцца ўспамінамі, матэрыяламі, фотаздымкамі, кантактамі, ведамі пра мясціны і сваім часам.