Краязнаўства: Чучавіцкі край

Чучавіцкі край

Першы пост і першае разважанне, што з’яўляецца Чучавіцкім краем, дзе яго межы і якія вёскі, хутары, урочышча ўваходзяць у яго.

Каб знайсці адказ, трэба раскрыць гісторыю мястэчка. Раскрываць пытанне будзем па чатырох напрамках:
  • уладальніцкі;
  • царкоўны;
  • лясны;
  • сучаснае адміністрацыйнае межаванне.
Кожны напрамак будзем разглядаць па бліжэйшых вёсках да Вялікіх і Малых Чучавіч.

Сучаснае межаванне

Пачнем з апошняга і прасцейшага напрамку: сучаснае межаванне.
Па сучаснаму адміністратыўнаму падзелу вылучаюць Чучавіцкі сельсавет, у які ўваходзіць: Вялікія і Малыя Чучавічы, Баравікі, Лугі і Кормуж. Ва ўсіх крыніцах шчэ пішуць пра хутар Перадзел, але ж там стаяць ано два свіраны, а апошнюю хату знеслі шчэ ў 2010-ыя гады. Сам сельсавет стаіць на памежжы раёнаў і абласцей: Лунінецкі, Ганцавіцкі і Салігорскі раёны, і, адпаведна, Брэсцкая і Мінская вобласці.

Блізенька да сельскага савета стаяць яшчэ шэраг вёсак, іх таксама адзначым: Навасёлкі (Бастынскі сельсавет, Лунінецкі раён), Ліпск (Малькавіцкі сельсавет, Ганцавіцкі раён), Чудзін (Чудзінскі сельсавет, Ганцавіці раён), Гоцк (Гоцкі сельсавет, Салігорскі раён), Цясна і Гаўрыльчыцы (Капацэвіцкі сельсавет, Салігорскі раён).


Царкоўнае межаванне

Наступным напрамкам будзе царкоўны. У тым рэгіёне ўвесь вядомы час была адзіная крупная царква (сучасная Пакроўская царква ў Вялікіх Чучавічах) і дзве невялічкія (у Вялікіх Чучавічах да 18 стагоддзя і ў Гоцку з 19 стагоддзя; з большай верагоднасцю можна казаць, што гэта былі каплічкі на могліцах).

Да прыходу Чучавіцкай Пакроўскай царквы адносілі вёскі Вялікія і Малыя Чучавічы, Баравікі, Кормуж, Гоцк і Лугі (з 1835 году, да 1835 году Лугі адносіліся да Ражанскага прыходу). Бліжэйшыя вёскі Цясна і Гаўрыльчыцы адносіліся да Ражанскага прыходу. Чудзін - да Будчанскага, Ліпск - да Малькавіцкага, а Навасёлкі - да Бастынскага. На наступай мапе мы дадаем ахоп па царкоўным напрамку.
Варта дадаць, што царкву ў Гоцку пабудавалі на прыканцы 19 стагоддзя, таму зараз існуе асобны прыход у Гоцку.


Лясное межаванне

Далей падступімся да ляснога, бо ўсё навокал Вялікіх і Малых Чучавіч - гэта лясы з балатамі, і ўжо пасля асушкі лугі на поўдні. Для ляснога размежавання будзем абапірацца на справы Чучавіцкай лясной дачы. Лясная дача - гэта лясны масіў, які быў тэрытарыяльнай адзінкай падзелу леса. Нешта накшталу сучасных лясгасаў.

Захаваўся інвентарны вопіс Чучавіцкай лясной дачы князя Пятра Ільвовіча Вітгенштэйна, складзены 1 лістапада 1878 года. Інвентарны вопіс мае шмат цікавых адметнасцей, бо пазначаны як межы да дубоў, так і склад лесу і куды спілаваны лес накіроўваўся.
Павдоле інвентарнага вопісу Чучавіцкае лясніцтва падзялялася на тры асобныя лясныя дачы: Чучавіцкую, Гоцкую і Гаўрыльчіцкую. Межы чучавіцага лясніцтва былі наступныя.

Чучевичское лесничество граничит:
На севере лесами и болотами Помещика Князя Льва Радзивилла от лесу Гадзевичи мхом возле Хандричина леска, чрез лес Язвипка, Цереболь, бродом Передел до реки Лани. От лесов Помещика Станислава Прушинского: рекою Ланью на протяжении одной версты до Задней грады, здесь залом влево через лес Комаров рог до столба в урочище Песчуг. Со Старобинским Лесничеством от лесу Песчуг болотом Киевец до Данчиной горки, чрез Смуги между Гаврильчицким и Живоглодовичским сенокосами чрез Клин до Величковичских сенокосов.
На востоке от Клина между Величковическими и Гаврильчицкими сенокосами, возле урочища Дрезки до урочища Кулик Лесами Помещика Константина Прущинского от болота Киевец чрез лес урочища Кулик по прямой линии до реки Лани и далей рекой Ланью до столба в урочища Огорово. От лесов помещиков Замайских: от солба в урочище Огорово рекою Ланью до урочища Березцы, далее рекою Старухого до соединения сей с рекою Ланью в урочище Колок, после опять рекою Ланью до урочища Заровья, а далее рекою Старухою до впадения сей в реку Лань, опять рекою Ланью через болото Гричин Великий до ровка.
На юге с Лаховским Лесничеством: от ровка болотом Гричин возле Саплёва, через Помельники до урочища Бакалана. От болот и лесов Помещика Друцкого-Любецкого от копца в урочище Баклана болотом Великим Гричином чрез лесок Олешны между лесками Задогным и Яблонька возле лесу урочище Криваль, лесом чрез Барщево, Подосье, Кулик, возле Лебедзиного озера, чрез лес Вербе, пахотным полем в урочище Передел, лесом и урочищем Ельник, болотом Малый Гричин, возле леса с урочищем Пророст, чрез Рожичное, лесом Хвоинка, Оступище, болотом Вильча, чрез лес Крапивницу до сенокоса Западная Дуброва.
На западе лесами и болотами Помещика Графа Потоцкого: от Задней дубровы до лесу Ельник. Лесами и болотами Помещика Князя Льва Радзивилла  от лесу Ельника болотом возде лесу Жорновень и мхом до Белого мостка, далее дорогой, ведущей из Чучевич в Денисковичи чрез лес урочища Габки, Стрибуль, болотом Гайдзин, чрез Красную Горку возле лесу Задняя Побереж и болотом до лесу урочища Гадзевичи.

А тут пазначны спіс маёнткаў і вёсак, якія ўваходзілі ў склад лясніцтва. Маёнткі: Чучавічы, Гаўрыльчыцы, Зажэча. Вёскі: Вялікія Чучавічы, Малыя Чучавічы, Гоцк, Гаўрыльчыцы і Лугі.
На мапе дадаем межы Чучавіцкага лясніцтва, вылучая асобна Чучавіцкую лясную дачу.


Гістарычнае межаванне

Застаецца самы складаны напрамак - гістарычны. Складанасць ад таго, што як тады, так і зараз Чучавіцкі край знаходзіцца на памежжы тэрытарыяльных адзінак, а з цягам часу адзінкі гэтыя змяняліся. Дык вось, першай згадкай пакуль адзначаецца не вёска Вялікія Чучавічы, а Кормуж. Дзіва, бо зараз гэта вёска на некалькі двароў.

У архіўнай справе па межаванню за 1588 год вылучаецца Чучавіцкая воласць Лахвенскага маёнтка. У воласць уваходзяць землі балота Грычын, Чучавічы, Кормуж і Гоцкая Лука. У 1658 годзе ў інвентарным вопісу дадаюцца шчэ Малыя Чучавічы і Баравікі, але ж знікае Кормуж. Напрыканцы 18 стагоддзя Чучавіцкая воласць пераходзіла з Лахвенскага маёнтака ў Навагрудскі, але ж склад заставаўся тым жа: Вялікія і Малыя Чучавічы, Баравікі і Гоцк.

У 1805 і 1813 гадах фальварак Чучавіч ужо складаецца толькі з трох паселішчаў: Вялікія і Малыя Чучавічы і Баравікі. У наступныя 6 гадоў з’яўляецца ўрочышча Дуб, а у 1835 годзе вёска Баравікі выходзіць са складу фальварка пасля перамежавання, а на мапе з’яўляецца ўрочышча Бор. Такім складам фальварка і існаваў да канца 19 стагоддзя.

У 1909 годзе па выданні Мінскага Губернага Статыстычнага Камітэту ў Чучавіцкую воласць уваходзілі Вялікія і Малыя Чучавічы, Гоцк, маёнткі Чучавічы і Зарэчча і шэраг хутароў і ўрочышч, у тым ліку Дуб, Бор і Перадзел.

Як Заходняя Беларусь апынулася пад уладай Польшчы ў 1921 годзе, быў праведзены перапіс насельніцтва. Згодна з ім існавала Чучавіцкая гміна, якая ахоплівае наступныя населеныя пункты: Вялікія і Малыя Чучавічы, Гоцк, Чудзін, Лугі, Бор, Баравая і шэраг асад, хутораў і ўрочышч. А 23 сакавіка 1928 года Міністэрствам унутраніх спраў Польшча быў выдадзены загад, паводле якога ў Чучавіцкую гміну былі далучаны паселішчы раскіданай Лунінскай гміны: Баравікі, Кормуж, Ліпск, Велута і фальваркі Баравікі і Навасёлкі.
Калі накласці адзначаныя змены ў тэратырыяльных адзінках, то атрымаецца вось такая мапа.


Калі накласці тэрыторыі ўсіх чатырох напрамкаў, то вылучым той край, які і завецца, будзем зваць, Чучавіцкі.

Край абмяжоўваецца наступным чынам:
  • на поўначы - балотам Гайдзін і ўрочычшам Побераж,
  • на ўсходзе - каналам Хвількоўскім,
  • на паўднёвым усходзе - вёскамі Лугі і Гоцк,
  • на поўдні - вёскамі Баравікі і Кормуж і балотам Грычын,
  • на паўднёвым захадзе - каналам Сабельскім,
  • на захадзе - урочышчам Послы,
  • на паўночным захадзе - урочышамі Дуб і Лавіца.



Вялікія Чучавічы Малыя Чучавічы Баравікі Кормуж Лугі Гоцк Урочышчы Даследаванні
Made on
Tilda