Краязнаўства: Чучавіцкі край

Ці ўсе Шчотка ў Чучавіцкім краі з аднаго роду?

Прозвішча Шчотка, ці па-руску Щетко, з'яўляецца прозвішчным кластарам Чучавіцкага краю. У першым артыкуле ў якасці ўступа мы разбіралі, што ёсць прозвішчны кластар, і разглядалі радавод Куракоў у Чучавіцкім краі. Пачытаць яго можна па спасылцы.
Прозвішча Шчотка была першапачаткова распаўсюджана ў Вялікіх Чучавічах, а ў ХІХ стагоддзі дайшло адным дваром і да Малых Чучавічах.
Першая згадка прозвішча Шчотка трапляецца ў 1658 годзе. Тады ў Вялікіх Чучавічах на другой валоцы жыла сям'я Паўлюка Шчотка. Валоку дзялілі разам з Іванам Бурнаком і цесцем Івана. У Паўлюка Шчотка было два працоўныя сыны. Калі меркаваць, што сын лічыцца працоўны ад узроста, калі ён можа пайсці ў шлюб, то сынам як мінімум 18 год, то бок Паўлюку Шчотка будзе каля 40 год (мінімальны год нараджэння - 1618 г.).
Што датычыцца гаспадаркі, то ў Паўлюка Шчотка былі два валы і адзін конь. У той час у вёсцы на 39 і 1/3 валокі было ано 8 каней, а два і болей валоў было толькі ў трох сям'ей. З гэтай нагоды гаспадарку Паўлюка можна лічыць досыць буйнай. Акрамя 1/6 валокі ў Паўлюка шчэ была 1/2 валокі №16 і 1/2 пустой, ці невыкарыстанай, валокі №39.
Двары Шчотак / Інвентар 1658 года
Двары Шчотак / Інвентар 1658 года
У інвентары за 1626 год у Вялікіх Чучавічах двароў з прозвішчам Шчотка няма, таму можна меркаваць, што ў Чучавіцкім краі Шчоткі з'явіліся паміж 1626 і 1658 годам.
Праз 30 год пасля з'яўлення Паўлюка Шчотка, у 1690 годзе ў Вялікіх Чучавіч з'яўляецца тры дымы (дымам у той час пачалі зваць двары) Шчотак: Нічыпар Шчотка, Захар Шчотка і Дорах Шчотка.
Нічыпар Шчотка жыў з зяцем і меў найбольш буйную гаспадарку: 2 кані і 4 валы. У Захар Шчоткі былі 2 кані і 2 валы, а ў Дораха - адзін конь і два валы. Кожны з іх меў па тры працоўныя сыны.
Двары Шчотак / Інвентар 1690 года
Двары Шчотак / Інвентар 1690 года
Мяркуючы, што Нічыпар, Захар і Дорах - сыны Паўлюка Шчотка, то можна меркаваць, што ў 1658 годзе два з іх мелі ўжо малых сыноў, то бок Паўлюк Шчотка нарадзіўся раней за 1618 год (каля 1600-1610-ых гадоў). Два сыны нарадзіліся ў 1630-ыя гады, а адзін сын нарадзіўся ў 1640-ыя гады. Адпаведна дзеці Нічыпара, Захара і Дораха нарадзіліся ў прамежку 1640-1670 гадоў.
Да 1764 года на дадзены момант адсутнічаюць дадзеныя па дварах Вялікіх Чучавіч, таму немагчыма стварыць гіпотэзы па генеалагічных сувязях Шчотка.
У 1764 годзе ў Вялікіх Чучавічах існуе пяць двароў Шчотка:
  • Іван Шчотка
  • Янко Шчотка - лаўнік (народны засядацель) і ліннік (вытворца вяровак)
  • Паўлюк Шчотка - стралец (лясны службовец)
  • Мікіта Шчотка
  • Есіп Шчотка
Пра тое, кім былі стральцоў, і як увогуле праходзіла лясная служба ў Радзвілаў можна пачытаць у артыкуле па спасылцы.
Двары Шчотак / Інвентар 1764 года
Двары Шчотак / Інвентар 1764 года
З усіх пяць двароў Шчотак ано Янко, Паўлюк і Есіп мелі па адным працоўным сыне, то бок можна меркаваць, што Іван і Мікіта былі ці то занадта маладымі, ці то ўжо ва ўсталым узросце.
Першыя метрычныя кнігі з падзелам аб памерлых Чучавіцкай царквы датуюцца ад 1783 года. Да пачатку 19 стагоддзя ў метрыках сустркаюцца ано запісы аб смерці Шчотка Пелагіі (1746-05.1786) і Шчотка Павел (1758-06.04.1786). Аднак мы не можам звязаць гэтыя запісы з дадзенымі ад 1764 года, акрамя таго, што Кандрат быў чыімсьці сынам у 1764 годзе, а Пелагія была жонкаю аднаго з хаджаінаў ці іх сыноў.
У 1781 годзе колькасць двароў Шчотак скарчаецца да трох: Шчотка Паўлюк і Шчотка Кандрат. У кожнага адзнача па адным сыне.
Праз чатыры гады, у 1785 годзе, да Паўлюка і Кандрата дадаецца шчэ адін Шчотка Кандрат. З улікам таго, што яго двор стаў перад Паўлюковым, то можна меркаваць, што з'явіўшыся Кандрат - нашчадак Паўлюка. На жаль, нельга пабачыць дадзеныя пра сыноў.
Двары Шчотак / Інвентар 1785 года
Двары Шчотак / Інвентар 1785 года
Пабач з новым Кандратам ёсць пазнака, аднак яе не атрымліваецца прачытаць. Пры тым Паўлюк і Кандрат за чатыры гады сталі жаўнерамі ў войску Радзівілаў.
З 1785 па 1791 год памірае Шчотка Паўлюк і ў запісах 1791 года хаджаінам другога двара становіцца Шчотка Хведар. Праз рэвізскую казку 1795 года мы дазнаемся, што Шчотка Хведар нарадзіўся прыблізна ў 1765 годзе, то бок можна меркаваць, што Шчотка Павел памёр у 1786 годзе (як сведчаць метрычныя кнігі), а хаджаінам двара стаў яго малодшы брат - Хведар.
Двары Шчотак / Інвентар 1793 года
Двары Шчотак / Інвентар 1793 года
Пачынаючы з 1791 годзе з'яўляюцца сведкі па складзе двароў, а ў 1795 годзе па рэвізскіх казках можна зразумець узрост кожнага хаджаіна двара і іх прозвішчы.

З гэтага мы можам вылучыць адпаведныя рады Шчотак:
  • Шчотка Якаўлевы. Пачынальнік рода - Шчотка Якаў, прыблізна 1735 г.
У Якава было як мінімум трое сыноў Паўлюк (1758-06.04.1786), Кандрат (1760 г.) і Хведар (1766 г.).:
Шчотка Кандрат ажаніўся на Шпотла Аўдоцці да 1785 года і пайшоў жыць у асобны двор (двор №22 у інвентары 1785 года).
Шчотка Хведар стаў хаджаінам двара №23 у 1785 годзе.
  • Шчотка Кандратавы. Пачынальнік рода - Шчотка Кандрат Мацвеевіч, 1724 г.
У Шчотка Кандрата было два сыны, якія працягнулі род: Шчотка Цімох, 1770 г., і Шчотка Васіль, 1781 г.

Шчоткі Якаўлевы

Двор Шчотка Хведара распадзецца пасля 1797 года, калі Хведар перадасць 1/3 валокі Мікіце Гаргуну. У 1805 годзе Хведар з жонкаю Ганнай, сынам Кірэям і дачкой Агапаю будуць служыць Кандратавым Шчоткам. У гэтым жа годзе з'яўляецца адзнака, што Шчотка Хведар глухі.
Двор Шчоткі Кандрата стане асноваю развіцця рода. Працягваць род будуць сыны Рыгор і Міхал. Дачка Наталля пойдзе ў сям'ю сталяроў - Макаед, а дачка Параскева пабярэцца шлюбам з Хурсам Маісеем.
Пасля смерці Кандрата хаджаінам двара ў 1817 годзе становіцца старэйшы сын - Шчотка Рыгор, 1785 г.н. Пасля валоданне дваром перайме сын Рыгора - Шчотка Дзем'ян, 1809 г.н. Хаджаінам ён будзе да сваёй смерці - 1877 года. Старэйшы сын Дзем'яна - Шчотка Даніла, 1826 г.н. - будзе ў шлюбе два разы. Ад першага шлюба народзіцца як мінімум трое дзяцей, а другога - як мінімум шасцёра.
Шчотка Алена Аляксееўна (справа) з роду Якаўлевых на станцыі Люшча, пачатак 1960-ых гг.
Шчотка Алена Аляксееўна (справа) з роду Якаўлевых на станцыі Люшча, пачатак 1960-ых гг.

Шчоткі Кандратавы

Пачынальник рода Шчотка Кандрат Цімафеевіч памірае ў 1795 годзе ва ўзросце 74 год, і хаджаінам дварам становіцца яго старэйшы сын Шчотка Цімох, 1770 г.н. У 1817 годзе пасля смерці Цімоха валоданне пераходзіць да яго малодшага брата Шчотка Васіля, 1781 г.н., за якім двор будзе існаваць да 1830-ых гадоў. У Васіля нарадзіцца толькі дачка Ганна, там дальнейшы лёс Кандратавых будзе ў руках сыноў ЦІмоха. Валодаць двароў будзе спачатку Шчотка Даніл, 1801 г.н., а з 1855 года - Шчотка Несцер, 1807 г.н.
У былыя часы традыцыйна нявестка шла ў двор да жаніха, аднак у раду Кандратавых адбылася цікавостка, пра якую распавядаюць і сучасныя нашчадкі.
У 1813-1819 гады ў вёсцы з'яўляецца Рыгор Любонскі. Паводле нашчадкаў ён быў сасланы ў Чучавічы як катаржнік. Адкуль? Невядома. З-за чаго? Таксама пакуль невядома. Рыгор Любонскі бярэцца шлюбам з Шчоткай Ганнай Васільеўнай, 1799 г.н. (унука Кандрата) і, адпаведна, пасяляецца прымаком на двары Кандратавых. У Рыгор з Ганнай нарадзіцца адзін сын Яўтух, а гэта значыць род Кандратавых працягнуўся праз катаржніка Рыгора Любонскага да нашых дзён.
Першы ўспамін Рыгора Любонсага / Інвентар 1819 года
Першы ўспамін Рыгора Любонсага / Інвентар 1819 года

Дзе рассяліліся Шчоткі Кандратавы і Якаўлевы?

Ад першага ўспаміна прозвішча Шчотка ўпамінаецца выключна ў Вялікіх Чучавічах. Аднак першыя родавыя міграцыі адбыліся ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя.
У раду Якаўлевых у 1853 годзе Шчотка Фларыян Міхайлавіч, 1830 г.н., бярэцца шлюбам з Грынь Настассяй Васільеўнай. Пасля шлюба Фларыян пераязджае на двор Настассі ў Малыя Чучавічы.
Чаму так адбываецца? Мяркуем, што на гэта паўплывалі дзве прычыны:
  • у 1847 годзе памірае бацька Фларыяна - Міхал. Яго жонка і два сыны, у тым ліку Фларыян, застаюцца жыць на двары Якаўлевых са статусам "братанічы" і "маці братанічаў".
  • Грынь Настасся Васільеўна была дачкой стражніка Васіля Ігнатавіча. Пазіцыя "стражніка" была досыць статуснай у Чучавіцкім краі, а на двары жыло ано чатыры чалавекі, дзе адзіным мужчынай быў сам Васіль. З-за гэтага на двары не хапала працоўнай сілы.

Так з 1853 года ў Малых Чучавічах з'яўляецца сям'я Шчотак. У Фларыяна і Настассі нарадзіцца дзевяць дзяцей, а адно з самых старых пахаванняў з шыльдаю на Маласельскіх могліцах - гэта магіла ўнука Фларыяна - Шчотка Паўла Несцеравіча (1886-1948).
Магіла Шчотка Паўла Несцеравіча з роду Якаўлевых / Могілкі Малых Чучавіч
Магіла Шчотка Паўла Несцеравіча з роду Якаўлевых / Могілкі Малых Чучавіч
У раду Кандратавых адпаведная гісторыя склалася са Шчоткай Васілём Данілавічам, 1835 г.н. Першым шлюбам Васіль бярэцца з Новік Аўдоццяй Рыгораўнай, 1836 г.н. з Гоцка, і тады ж пераязджае ў Гоцк. У шлюбе нараджаецца сын Іван, і праз паўгады, у 1864 годзе, Аўдоцця памірае ад воспы.
Не праходзіць і год пасля смерці першай жонкі, і Васіль абіраецца другім шлюбам таксама з гатчанкаю Ярмаковіч Адар'яй Міхайлаўнай, 1844 г.н. У іх нарадзіцца як мінімум двое дзяцей: сын Мікалай, 1870 г.н., і дачка Аўдоцця, 1868 г.н., якая не пражыве і года.
Пераезду адбыўся, меркавана, па той жа першай прычыне, як і ў Якаўлевых.
Справа ў тым, што бацька Васіля - Шчотка Даніла - памірае ў 1855 годзе, хаджаінам дварам становіцца яго малошы брат Нестар. З-за гэтага пасля 1855 года статус Васіля становіцца як "братаніч" і не выглядае прыярытэтным на двары.
Да першай паловы ХХ стагоддзя больш не назіраліся міграцыйныя плыні Шчотак, аднак ужо ў 1934 годзе паводле расказаў лужан Ёзаф Абрэбскі адзначае, што прозвішча Шчотка прыйшло ў Лугі 10 год таму як прымакі.
Пасля Другой сусветнай вайны грамадства становіцца больш мабільным, таму Шчоткі пачынаюць выязджаць па-за межы Чучавіцкага краю.

Ці былі шлюбы паміж двумя родамі Шчотак?

Да канца ХІХ стагоддзя дакументальна пацверджаны толькі адзін выпадак, дзе ў жаніх і нявесты былі прозвішча Шчотка. У 1788 годзе Шчотка Хведар (з роду Якаўлевых) бярэцца шлюбам са ўдавою Шчотка Ганнаю. Аднак нельга сцвярджаць, што прозвішча Ганны было дзявочым. Імаверна Ганна была ў шлюбе за іншым Шчоткаю.
Інфармацыя па ХХ стагоддзі даследавана толькі па першым яе гадах. Звестак пра такія шлюбы не знаходзяцца.

Аб чым мы даведаліся праз даследаванне?

  • Першы чалавек з прозвішчам Шчотка прыбыў у Чучавіцкі край у сярэдзіне XVII стагоддзя, то бок прозвішча існуе ў край звыш за 370 гадоў!
  • Сучасны прозвішчны кластар Шчотак можна падзяліць на два рады: Якаўлевы і Кандратавы;
  • Шчоткі Кандратавы жывуць у Вялікіх Чучавічах і пераселялілся ў Гоцк;
  • Шчоткі Якаўлевы жывуць у Вялікіх Чучавічах і пераселяліся на Малыя Чучавічы;
  • Як мінімум да пачатку ХХ стагоддзя Кандаратвы і Якаўлевы не браліся шлюбам адзін с адным.
Калі ў вашым родзе сустракаецца прозвішча Шчотка (рус. Щетко) і яно звязана з Чучавіцкім краем, пішыце на пошту r.klevzhits@gmail.com ці ў тэлеграм @mkurak. Дапаможам разабрацца, з якога вы роду і якія вашы карані!
Вялікія Чучавічы Малыя Чучавічы Гоцк Лугі Даследаванні Фотаздымкі
Made on
Tilda