Краязнаўства: Чучавіцкі край

Ці ўсе Куракі сваякі ў Чучавіцкім краі?

З часам глабалізацыі геаграфія прозвішчаў распаўсюджваюцца па ўсім свеце, з гэтага цяжка здагадацца адкуль той ці іншы чалавек паходзіць. Раней, калі людзі былі абмежаваны транспартнымі магчымасцямі, а тым больш вольнымі правамі, фарміраваліся "прозвішчныя кластары".

Гэтыя кластэры застаюцца і зараз, але цяпер іх больш цяжка вызначыць. Дакладнай статысткі няма і не сустракаў такіх даследаванняў, але прывядзем умоўны прыклад:

У 1850 годзе ў свеце жыло 100 чалавек з прозвішчам Маісеня, з іх 90 чалавек жыло ў вёсцы Маісеевічыі 10 у суседняй вёсцы Іванеевічы.
У 1900 годзе людзі больш вольныя і двары разрастаюцца, таму на свеце 130 прозвішч Маісеня: 100 - у Маісеевічах, 20 - у Іванеевічах, а 10 чалавек жыве ў іншым павеце, у вёсцы Паветаўка. 
У 1950 годзе і з транспартам лепей ды і ўмовы жыцця іншыя, таму на свеце 180 Маісень: 120 - у Маісеевічах, 30 - у Іванеевічах, 20 - у Паветаўцы і 5 жыхароў у мястэчку Маісенск, і 5 паехала ў губернскі горад Губернск.
А ў 2000 годзе ўсе настолькі перамешалася, што ў Маісеевічах колькасць жыхароў змяншаецца, іх ужо 80, а ў Маісенску, як мястэчку, іх стала ўжо 30, а Губернску - 20.

Сутнасць ясна: з часам прозвішчны кластар сыпецца і вызначыць яго ядро больш цяжка. Цяжка, але праз даследаванне і генеалогія гэта магчыма.

У Чучавіцкім краі з-за прыродных асаблівасцей і свайго геаграфічнага становішча былі і нават ёсць добра акрэсленныя прозвішчныя кластары. Што казаць, у Вялікіх Чучавічах нават ёсць адпаведнае ўрочышча Гаргуны, дзе, канешне, жылі людзі з прозвішчам Гаругн.

Тыя, хто знаёмы з Чучавіцкім краем, ведае, што:
  • Куракі, Муравейка, Грыні, Тупека, Рылач, Морза і Латоўчыц - з Малых Чучавіч;
  • Гаргун, Грыцкевіч, Макаед, Ліхтар, Шчотка - з Вялікіх. Чучавіч:
  • Радзюк - з Баравікоў;
  • Абраменя - з Кормужу;
  • Бойка - з Лугоў;
  • Ярмаковіч - з Гоцка.

Відавочным ёсць пытанне да тых, хто мае аднолькавыя прозвішча, ці свае яны адзін адному?
Гэтым артыкулам будзем разглядаць прозвішча Курак, калі і дзе яно з'явілася ў краі і колькі Куракоў сваякоў паміж сабою.



Прозвішча Курак з'яўляецца ў Чучавіцкім краі паміж 1658 і 1690 гадах. У інвентары за 1658 год яно адсутнічае, а ў 1690 годзе ў Вялікіх Чучавічах з'яўляецца адзін двор Дораха Курака. У Дораха была 1 валока (на той час гэта больш сярэдняга, плошча Вялікіх Чучавіч была агулам 39,5 валокі, і на ёй размяшчалася 48 двароў). У Дораха было тры сыны, два кані і чатыры вала.

Запіс двара Дораха Курака ў інвентары, 1690 г.
Запіс двара Дораха Курака ў інвентары, 1690 г.

Да 1764 года двор Куракоў у Чучавіцкім краі застаецца адзіным. У інвентары за 1764 год гаспадар - Грышка Курак. У валоданні было 2/3 асядлыя валокі (зямля ў пастаянным выкарыстанні). З гэтую зямлю Грышка плаціў адпаведны чынш: 13 злотых, 10 грошаў і 2/3 дзяклавага аўса.

Запіс двара Грышкі Курака ў інвентары, 1764 г.
Запіс двара Грышкі Курака ў інвентары, 1764 г.

Праз сямнаццаць год, у 1781 годзе ў Вялікіх Чучавічах гаспадаром двара адзначаецца Кірэй Курак, у якога быў адзін сталы сын. У Кірэя каней няма, але ёсць 2 валы. Радзівілам чыншам плаціць 3 злотыя і 15 грошаў. Праз чатыры гады, у 1785 годзе, двор Куракаў застаеццца адзіны ў краіі. Гаспадар - усё так ж Кірэй Курак.

Запіс двара Кірэя Курака ў інвентары, 1781 г.
Запіс двара Кірэя Курака ў інвентары, 1781 г.

У 1791 годзе з'яўляецца першы інвентар, дзе па кожным двары пазначаны гаспадар, яго сталыя сыны/зяці і дзеці. Першы і другія з адзнакамі ўдавец ці жанаты. Гэта нам дае інфармацыю, што ў 1791 годзе двор Курака Кірэя застаецца ў Вялікіх Чучавічах, а ў Малых Чучавічах з'яўляецца двор Курака Трафіма.

Ці звязаны Трафім з Кірэям, нам пакуль невядома, але ёсць гіпотэза, што Трафім і Кірэй былі братамі, бо ў 1795 годзе мы даведваемся, што абоіх па бацьку звалі Рыгоравічы. Кірэю - 60 год, Трафіму - 40 год, але розніца ва ўзросце можна не прымаць ва ўвагу, бо ўзрост вызначаўся па знешнім выглядзе. Да пацверджання гіпотэзы можна дадаць звесткі аб тым, што ў 1791 годзе ў Трафіма Курака на двары жывуць толькі жонка і тры сыны: Гардзей (10 год), Хведар (5 год) і Васіль (2 гады).

Адсюль можна зрабіць выснову, што Трафім Курак, будучы братам Кірэя Курака, ажаніўся і пасля нараджэння Хведара ці Васіля пераезджае ў Малыя Чучавічы. Пацвердзіць гэтую гіпотэзу зможам у бліжэйшыя часы: чакаем архіўныя справы.

Запіс двара Трафім Курака ў інвентары, 1791 г.
Запіс двара Трафім Курака ў інвентары, 1791 г.

Запіс двара Кірэя Курака ў інвентары, 1791 г.
Запіс двара Кірэя Курака ў інвентары, 1791 г.

У той час Трафім плаціць падатак 1 куру, пяць яек і 2,5 мёду і чынш 3 пуда жыта і 7,5 гроша. Кірэй, адпаведна - 1 куру, пяць яек і 2,67 мёду і чынш 6 пудоў жыта і 20 грошаў (усё з-за жанатага сына).

З гэтага часу двор Трафіма Курака стаў разрастацца, а Кірэяў двор бяднець. Амаль праз дваццаць год, у 1813 годзе, Трофім Курак заўдвеў (яго жонка Парася Пракопаўна памерла 2 красавіка 1810 года), але ўсе тры сыны пабраліся шлюбам. На двары нават жыў зяць, мужык дачкі Марыі - Ліхтар Хведар Гаўрылавіч. 

Кірэй Курак памірае ў 13 ліпеня 1807 года, пражыўшы 68 год, яго сын Даніла - на год раней (пражыў 35 год), а гападаром двара застаецца сын Кірэя - Курак Хведар. З Хведарам шчэ жыве яго жонка і пляменнік (сыновц) Грышка з жонкаю.

Запіс двара Хведара Курака ў інвентары, 1813 г.
Запіс двара Хведара Курака ў інвентары, 1813 г.

З кожным годам двор на Малых Чучавічах буйнее, а Хведараў на Вялікіх - застаецца такім жа. У 1819 годе ў Гардзея (сын Трафіма) на двары жыве - 11 чалавек, у Хведара - 5. Праз дванаццаць год, у 1831 годе, у Гардзея жыве 14 чалавек, у Хведара - 7.

У 1837 годзе пасля перамежавання і перасяленні жыхароў Баравікоў двароў ў Вялікіх і Малых Чучавічах становіцца больш. Так на Малых Чучавічах з'яўляецца 3 двары Куракоў: Курака Гардзея, Курака Хведара і Курака Васіля - усе сыны Трафіма.
У Вялікіх Чучавічах застаецца адзін двор Курака Рыгора. Рыгораў пляменнік Даніла пераязджае пасля шлюба ў дворы жонкі (становішча бедных).

Запіс двара Васіля Курака ў інвентары, 1837 г.
Запіс двара Васіля Курака ў інвентары, 1837 г.

Па запісе двара Васіля Трафімавіча Курака відаць, што парабкам да іх прыходзіць 32-гадовы ўдавец Чышчэня Мікіта Змітравіч. Гаспадарка была буйная: 2 кані, 3 валы, 2 каровы, 5 авец, 3 свінні і 2 вулля з пчоламі.
Дарэчы, напрыклад, усяго на Малых Чучавічах у 1837 годзе было 12 каней і 18 вулляў.

Пасля 1837 года Куракі разрастаюцца на Малых Чучавічах, а на Вялікіх адбываецца знікненне Куракоў. Знікненне - гэта як?
  • спадар двара Курак Рыгор Данілавіч памірае 25 студзеня 1843 года;
  • ад шлюба з другой жонкай (ад першай дзяцей не было) Рыгора засталіся адны дачкі: Ганна, Фядора і Матруна;
  • ад шлюба з трэццяй жонкі дво едзяцей: Сямён памірае ва ўзросце двух гадоў, а дачка Ганна ў 1862 годзе пабярэцца шлюбам з Гушчэняй Стэфанам (у інвентары алоўкам адзначаны Сцяпан, але запісаў а нараджэнні, шлюбе ці смерці няма, таму, мяркуем, што гэта памылкова запісаны Сямён) ;
  • стрыечны брат Рыгора - Кірэй Хведаравіч жыве на двары Ліхтара і разам з Настассяй нараджаюць Уласа, які памірае ў дзіцячым узросце, і Ганну, якая пабярэцца шлюбам з Пятром Гушчэняй.

Так апошнім нашчадкам Вялікачучавіцкіх Куракоў у 1850 годзе застаецца Курак Кірэй Хведраравіч, які не пакіне пасля сябе сыноў.

На Малых Чучавічах у тым жа 1850 годзе становіцца 4 двары Куракоў: Курака Паўла і Курака Мельяна (сыны Гардзея), і Курака Хведара і Курака Васіля (сыны Трафіма).

Запіс двара Васіля Курака ў інвентары, 1850 г.
Запіс двара Васіля Курака ў інвентары, 1850 г.

Нашчадкі гэтых чатырох двароў дагэтуль і жывуць на Малых Чучавічах, таму дакладна можна адзначыць, што ўсе Куракі Чучавіцкага краю - сваякі!


Цікавым толькі застаецца факт прызнання сваякоў у вёсцы. Мая прабабуля шчэ паказывала на костках пальцаў, што першы, другое і трэццяе калена - гэта сваякі, бо калі прымацоўваць пальцы пярэднім бокам левай і правой рук, то яны неразрыўныя, а калі ўжо цягнешся кісцю, то першыя калення разрываецца, то бок ужо не свае, то бок можна пабірацца шлюбам.
Вялікія Чучавічы Малыя Чучавічы Дакументы Даследаванні
Made on
Tilda