Краязнаўства: Чучавіцкі край

Віншаванні ад жыхароў Чучавіцкага края са 150-годдзем незалежнасці ЗША

Чучавіцкі край у 1921 годзе апынуўся пад польскай уладаю паводле Рыжскай дамовы. За тры гады да гэтага 11 лістапада 1918 года Польская рэспубліка дамагалася аднаўлення незалежнасці пасля сканчэння Першай Сусветнай вайны.

За незалежнасць Польшчы клапаціўся амерыканскі прэзідэнт Вудра Вільсан, адзначыўшы трынаццатым пунктам у сваім праекце мірнай дамовы "Чатырнаццаць пунктаў Вудра Вільсана", што Польшча павінна займець незалежнасць.

Менавіта гэты трынаццаты пункт стаў падставаю для інцыятывы польскіх улад у 1926 годзе. Інцыятыва заключалася ў тым, каб даслаць віншаванні ЗША са 150-годдзем незалежнасці, а віншаванні даслаць у выглядзе ўласных подпісаў грамадзян Польшчы.

Хто пакідаў свае подпісы?

Агулам 5,5 мільёнаў грамадзян пакінулі свае подпісы, і гэта ўсё заняло 111 томаў!
Сярод тых, хто падпісываўся былі і дзяржаўныя дзеячы: прэзідэнт Ігнацый Масціцкі, прэм'ер-міністр Казімеж Бартэль і маршал Юзаф Пілсудскі - і навукоўцы, і жаўнеры, і святары.

Тытульны ліст і подпісы чальцоў сойма і прэзідэнта Ігнацыя Масціцкага, 1926 г.

Звычайна подпісы збіралі ў адукацыйных установах, у прыватнасці ў школах. Часам вучні школ не толькі пакідалі свае подпісы, але і дасылалі малюнкі, паштоўкі і фотаздымкі (шчыра кажучы, гэта больш адсочваецца ў польскіх адукацыйных устаноў), то бок быў пакінуты значны след у гісторыі адукацыі таго ці іншага краю. Гэта ж адначасова з'яўляецца і добрай краязнаўчай крыніцай!

Подпісы і фотаздымак школы Гнезнянскага павета, 1926 г.

Хто пакінуў свае подпісы з Чучавіцкага краю? 

У Чучавіцкім краі подпісы свае пакінулі вучні Чучавіцкай дзяржаўнай пачатковай школы. Ці былі хто апроч вучняў, пакуль дакладна невядома, але ўлічваючы якасць некалькіх подпісаў, можна сцвярджаць, што сярод падпісантаў былі і людзі сталага ўзроста. З гэтага пункта гледжання можна сцвярджаць гіпотэзай, што акуратныя подпісы (да пяці) належаць настаўнікам ці людзям з мясцовай улады, астатнія - подпісы вучняў Чучавіцкай школы 1926 года!

Свае віншаванні подпісам даслалі 39 асоб. Бог яго ведае, ці разумелі яны ўвогуле, што за краіна ЗША і дзе яна, але ж свой подпіс у гісторыі пакінулі.
  1. Г. Ашэрохскі,
  2. Адам Макаед,
  3. Яніна Дабрынеўская,
  4. Ян (Іван) Макаед,
  5. Ксенія Ястрабельская,
  6. Антон Гаргун,
  7. М. Вядроўна (Ведрава),
  8. Павел Шчотка,
  9. Аляксандр Грыцкевіч,
  10. Даніл Туровіч, 
  11. Ян (Іван) Ліхтар,
  12. Марыя Макаед,
  13. Піліп Каравай,
  14. Лія Айзэнштатаўна (Айзэнштат),
  15. Мікалай Грыцкевіч,
  16. Марыя Аліфіркаўна (Аліфірка),
  17. Канстанцін Ліхтар,
  18. Л. Сапожнікава,
  19. В. Гаргун,
  20. Канстанцін Шчотка,
  21. Мікалай Шчотка,
  22. Аляксандр Зямлянік,
  23. Аляксей Шчотка,
  24. Васіль Гаргун,
  25. Люба Аліфіркаўна (Аліфірка),
  26. Зінаіда Жукаўна (Жукава),
  27. Васіль Гушчэня,
  28. Антон Гаргун,
  29. Люба Жылевічаўна (Жылевіч),
  30. Аляксандр Вярнікоўскі,
  31. Сцяпан Абраменя,
  32. Ян (Іван) Дабрынеўскі,
  33. С. Нэйман,
  34. Мікалай Гаргун,
  35. Яўген Жук,
  36. Ян (Іван) Гаргун,
  37. Раман Грыцкевіч,
  38. Дзем'ян Гаргун,
  39. Ержі (Юрый) Вярнікоўскі.



Кіраўніком інцыятывы быў пазначаны Ігнацый Маеўскі, інспектар як назіраючы орган - К. Снежка.  

Як знайсці подпісы з іншых мясцовасцей?

Ёсць дзве крыніцы, дзе захоўваюцца адблічбованыя дадзеныя: на сайце кангрэса і на адмысловым сайце праекта Polska1926. На сайце праекта ёсць пошук, як па мясцовасці, так і па прозвішчах.

Вялікія Чучавічы Малыя Чучавічы Дакументы
Made on
Tilda