Краязнаўства: Чучавіцкі край

Як бачыў вёску Лугі этнограф Абрэбскі ў 1934 годзе?

У 1934 годзе ў Чучавіцкі край накіроўваецца польскі этнограф Ёзаф Абрэбскі разам з Жыгмунтам Карыбуцякам і Станіславам Дваракоўскім. Большасць намаганняў была накірована на вёскі Гоцк, але ж Ёзаф шчэ крыху даследаваў і суседнія Лугі.

Даследуючы нататкі этнографа на 90+ лістоў былі знойдзены запісы па вёсцы Лугі. З іх робім высновы, што Ёзаф Абрэбскі сапраўды быў у Лугах, бо існуюць нават схемы двароў.
Перад вандроўчай экспедыцыі ў Абрэбскага быў складзены план, па якім і ажыцяўляўся вопіс вёскі Лугі.

Дарэчы, апытанка была як этнаграфічная, так і этнасацыялагічная. Па этнаграфічнай апытанцы можна асэнсаваць тагачасную зацікаўленасць даследчыкаў на Палессі. Напрыклад:
  • Як звалі не кастраваных быкоў, бараноў? Як звалі кастраваных?
  • Як зваліся плоскія драўляныя вілы для гною?
  • Існуюць ці раней існавалі платы для сушэння збожжа?

Этнаграфічная апытанка групы Ёзафа Абрэбскага / 1934 г.
Этнаграфічная апытанка групы Ёзафа Абрэбскага / 1934 г.

Перад апісаннем Лугоў Ёзаф Абрэбскі піша некалькі тэрмінаў, якія сустрэнуцца ў вопісе: сяло, канец і хутары. Раней і не сустракалася назва "канец" у адпаведнасці да некай мясцовасці. Ёзаф Абрэбскі піша, што "канец - гэта жылая разбудаваная вёска, удалечыні ад дарог", то бок "канец" - гэта ўрочышча.

Далей сустракаецца шчэ тэрмін "фамілія". Цікава, што Абрэбскім запісана менавіта "фамилия", а не "прозвішча".

Фамілія - гэта група сваякаў з тым самым прозвішчам, не раз'яднёныя ні на квартал. Так, Бойка адрозніваецца ад Паўлюковічаў, ці ад Цыбулькі, Ярмаковічаў, Грыцкевічаў, Шчотка і Насені.

Этнаграфічныя нататкі па вёсцы Лугі / 1934 г. / Ёзаф Абрэбскі
Этнаграфічныя нататкі па вёсцы Лугі / 1934 г. / Ёзаф Абрэбскі

Пералічаныя прозвішчы - адпаведна, тыя прозвішча, якія былі ў Лугах у той час.

Ёзаф Абрэбскі апісывае кожнае з іх.
  • Бойкі - даўнія і карэнныя жыхары (расселіліся з адной хаты);
  • Паўлюковічы - прыбулі здаўна;
  • Цыбулькі - прыбулі здаўна;
  • Астатнія - новыя прымакі (70 год таму прыйшлі і пасяліліся як прымакі)
  • Шчотка і Насені прыйшлі 10 год таму як прымакі.

Этнаграфічныя нататкі па вёсцы Лугі / 1934 г. / Ёзаф Абрэбскі
Этнаграфічныя нататкі па вёсцы Лугі / 1934 г. / Ёзаф Абрэбскі

Як жыла вёска?

Ёзаф Абрэбскі апісывае жыццё Лужан па сямі пунктах. Гэтым артыкулы прыводзім палову з іх: пра склад сям'і і традыцыі.

Вёска Лугі на мапе Вайсковага Геаграфічнага Інстытута (WIG) / 1937 г.
Вёска Лугі на мапе Вайсковага Геаграфічнага Інстытута (WIG) / 1937 г.

  1. Вулічны тып вёскі - палескі (уладкаваны). (Вёска) падзелена на канцы, тапаграфічныя раёны. Хутары раскіданы навокал. Суседзства - 1|2|1|3 . (не зразумела напісане, нешта пра размеркаванне суседскай тэрыторыі па радах).  Сямейная маёмасць: 1/2, 1/4, 1/8, 1/16 (мяркую, дзесяціны) і гэтак далей надзелаў (агарод, поле, лугі і дзялянкі). Гаспадарчы двор мае "беларускі" тып. Жылая хата і інтэр'р таксама мае "беларускі" тып.
  2. Пераважваюць асобныя сем'і. Па сваім складзе сем'і патрыярхальныя. У Кормужы некалькі сямей разыходзяцца часам. Сямей, у нядобрым стане, няма: раней былі (напрыклад, у Кормужы). Сістэма радства двухбаковая ці білатэральная (то бок паходжанне прымаецца як па бацьку, так і па маці)
  3. Хаджаін - намінальны бацька. Фактычна бацькоўскі ўплыў распаўсюджаны ад кантаролю працы на зямлі да выбар жонкі (для сына). 
  4. Рэлігайнае жыццё ў вёсцы слабэе. Малітва перад спажываннем ежы, штогадовыя вячэры абмяжоўваюцца святочнымі днямі. Адмысловых цырымоній няма. Роля гаспадара і гаспадыныі (не зразумела). Духі дамавыя - ? Сымбалізацыя хатняга культа слабая. Сямейныя абрады: поўная ўвага надаецца абрадам пад час вяселля. Культ пахавання цалкам падтрымліваецца. 

Этнаграфічныя нататкі па вёсцы Лугі / 1934 г. / Ёзаф Абрэбскі
Этнаграфічныя нататкі па вёсцы Лугі / 1934 г. / Ёзаф Абрэбскі

Чытаючы этнаграфічнае апісанне Лугоў, можам толькі даверыцца Ёзафу Абрэбскаму.
Гісторыя паходжання прозвішча дакладная, бо, напрыклад, у 1808 годзе ў Лугах было 24 двары, з якіх 4 двары Паўлюковічаў, 3 двары Цыбулькі і 17 двароў Бойка. Ярмаковічы прыйшлі пазней з Гоцка, Грыцкевічы і Шчотка - з Чучавіч і Насені - з Баравікоў.

З'яўляюцца толькі сумневы па стану сямей у Кормужы, бо да ХХ стагоддзя не прагледжваецца асаблівасць іх разлучэння. Ёсць меркаванне, што запіс быў памылковы, ці памылкова перакладзены, альбо маюцца на ўвазе прыклады незаконанароджаных дзяцей, а такія былі. Нават судовыя справы заводзілі па такіх выпадках.
Лугі Даследаванні Дакументы
Made on
Tilda