Вёскі Чучавіцкага края гістарычна адносіліся да чучавіцкага прыходу. Толькі вёска Лугі да 18 стагоддзя была ў Вяліка-Ражанскім прыходзе, а вёска Гоцк на памежжы 19 і 20 стагоддзя стала цэнтрам Гоцкага прыходу. Цэнтрам чучавіцкага прыходу была царква ў Вялікіх Чучавічах.
Пра існаванне Чучавіцкай царквы вядома, як мінімум з 1680 года, калі была праведзена генеральная візітацыя Мінскага і Навагрудскага сабору. Простымі словамі, быў перапіс і інвентарызацыя уніяцкіх храмаў. Паводле візітацыі ў Чучавіцкім краі было дзве царквы: Святой Троіцы (пазначана як царква) і Апекі Паны Марыі (пазначана як капліца). Цэрквы адносіліся да Лахвенскай парафіі, Клецкай прататыпыі. Да цэркваў адносіліся наступныя населеныя пункты: Вялікія і Малыя Чучавічы, Горка (відаць, Гоцк), Лука (відаць, Лугі) і Баравікі.
Метрычныя кнігі з Чучавіцкай царквы захаваліся ад 1772 гадоў (падзелы аб шлюбах і пахаваннях ад 1783 года). Кнігі па асобных гадах (1820, 1830-1833 (падзел аб хрышчэнню), 1831-1832 (падзел а шлюбах),1837, 1867, 1871) пакуль не знайдзены, альбо ўвогуле адстунічаюць.
У метрычных кнігах за 1828 год з'яўляецца першая выява пячаткі царквы з надпісам "Печать Покрова : Пре : Бци : Церкви : Чучевиск", то бок пакуль можна лічыць, што ўжо ў 1828 годзе царква менавалася як Пакроўская. Да гэтага царква пісалася проста як Чучавіцкая (Cerkwa Parochialna Czuczewiczka).
![](https://static.tildacdn.com/tild3339-3066-4530-b437-393032313332/photo.jpg)
У сеціве можна сустрэць інфармацыю, што царква згарэла ў 1820-ыя гады, а потым была адбудавана ў 1846-1851 гады. Гэта насмарэч не так, бо ў 1834 годзе пры пераходзе царквы з уніяцкай ў праваславную праводзіўся вопіс царквы, дзе ёсць адсылкі да касцёльнага тыпу.
По описи учиненной благочинным Страховичем и представленной к делу о церкви и утвари значится, что церковь в Селе Больших Чучевичах деревянная Свято-Покровская посредственно обширная, построенная по образцу костела без царских ворот и иконостаса.
Дакументальнага пацверджання, калі адбыўся пажар, пакуль няма. Яго пошукам займаемся зараз. Але ж, калі абапірацца на адсутнасць метрычных кніг, то можна меркаваць, што пажар адбыўся ў 1837 годзе.
У 1851 годзе была пабудавана новая Пакроўская царква, у 1908 годзе да яе прыбудавалі званіцу. У такім выглядзе зараз яна і знаходзіцца.
![](https://static.tildacdn.com/tild6639-6163-4266-b130-333333383438/131218990_2587781584.jpg)
Кожная царква мела сваю землю як адну з крыніц даходу. У 1895 годзе землямерам Губернскім сакратаром Вікенціем Абакановічам быў складзены план зямлі Чучавіцкай Свята-Пакроўскай царквы. Зямля падзялялася на 35 частак у 27 урочышчах і ў самім сяле Чучавічы.
Зацвердзілі план наступныя людзі:
- святар Уладзімір Пушкін;
- дваранін, павераны князя Пятра Ільвовіча Вітгенштэйна Аляксандр Сігізмундавіч Скроздкі;
- псаломшчык Андрэй Пятровіч Сулкоўскі;
- прадстаўнікі прыхода: Самуіл Гушчэня, Максім Бойка, Ефім Радзюк (за усіх як за неграматных па іх просьбе распісаўся сялянін вёскі Малыя Чучавічы Барыс Латоўчыц);
- непременный чалец А. Робендорф.
Цалкам у Чучавіцкай царквы на 1895 год было 34 дзесяціны 2289 квадратных сажняў.
![](https://static.tildacdn.com/tild6438-3765-4932-b162-346335333338/_.jpg)
Па Чучавіцкай царкве такіх звестак пакуль не маем, але ж у іншых прыходах і такое адбывалася.
По свидетельству священника Иоанна Кобякова, земледелие было сопряжено с необходимостью делать частые уступки крестьянам при служении треб. Например, причт пользовался сенокосом по договору с прихожанами, отпускавшими духовенству по 8-10 десятин травы. В свою очередь клирики давали обязательство не брать за венчание более 2 руб. серебром, за погребение с выносом — 50 коп., за молебен — 10 коп.
Прыхадскія святары павінны былі адлюстроўваць памеры зямлі, якія належалі царкве, у кліравых ведамасцях. То бок варта шчэ пакапацца ў архівах, каб знайсці тыя кліравыя ведамасці і высветліць больш дэталей па зямельных справах Чучавіцкай царквы.
Самыя даўнія фотаздымкі царквы захаваліся ад этнографа Аляксандра Сержпутоўскага, які ладзіў этнаграфічную эскпедыцыю ў 1910 годзе.
![](https://static.tildacdn.com/tild3963-6439-4731-a532-386232383235/131120281_2587781611.jpg)
![](https://static.tildacdn.com/tild3233-3530-4733-b436-336631326237/131344683_2587781624.jpg)
![](https://static.tildacdn.com/tild3437-6236-4633-a437-656339386665/131138372_2587781754.jpg)
![](https://static.tildacdn.com/tild3539-6461-4535-b966-633166383935/131177446_2587781691.jpg)
![](https://static.tildacdn.com/tild3230-6637-4132-a261-656166353538/131255636_2587781614.jpg)
![](https://static.tildacdn.com/tild3431-6539-4439-b532-303039396230/131118247_2587781544.jpg)
![](https://static.tildacdn.com/tild6433-3362-4966-a564-343264346262/__-__2014.jpg)
![](https://static.tildacdn.com/tild3437-3638-4364-b866-323336313263/img_20210123_140732_.jpg)
![](https://static.tildacdn.com/tild6464-6365-4139-b337-326339346132/photo_52604185724239.jpg)