Адным з галоўных дакументаў, які адлюстроўваў якасць і ўмовы жыцця сялян, быў інвентар. Частасць яго складання была нерэгулярнай. Па большай частцы захаваліся інвентары, калі ўладальнікамі Чучавіцкай зямлі былі Радзівілы.
Інвентар 1857 года складзены па маёнтку Чучавічы, у які ўваходзілі Вялікія і Малыя Чучавічы і засценак Дуб. Існаваўшы ў той час засценак Бор быў апісаны як лясны суб'ект маёмасці. Асобным дакументам быў складзены інвентар Чучавіцкай кватэры (лясной кватэраю ці дачаю зваліся службовыя засценкі як адзінкі лясніцтва).
Маёнтак Чучавічы ў 1857 годзе належыў памешчыку князю Пятру Ільвовічу Вітгенштэйну.
Колькі было чучаўлякоў у 1857 годзе?
Агулам на дзве вёскі і ўрочышча ў 1857 годзе існаваў 71 двор, на якім жыло 526 жыхароў. Для разумення памераў сямей у сярэднем на адзін двор прыходзілася 7.4 чалавекі.
Па гендэры атрымалася амаль 50:50: 266 мужчын і 260 жанчын. Аднак што датычыцца ўзроста, то ў маёнтку Чучавічы сталых мужчын было 149, а жанчын - 122; непаўнагадовых юнакоў было 117 супраць 122 дзяўчынак.
Цікавым выглядае катэгорыя сялян "Бабылі, не маючыя пастаяннага месца жыхарства". Такіх было 42 чалавекі: 18 мужчынскага полу і 24 жаночага.
У маёнтку было 8 двароў "Майстровых, надзеленых зямлёю", яны жа майстры па дрэву, ці сталяры. На васьмі дварах жыло 32 мужчын і юнакоў і 30 жанчын і дзяўчын, то бок на кожны двор прыходзілася 7.8 чалавек. Гэта больш, чым сярэдні паказчык, і больш, чым паказчык у звычайных сялянскіх двароў (6,8 чалавек на двор). Абгрунтаваць такую лічбу можна майстравітасцю і большай заможнасці двароў, то бок яны мелі больш рэсурсу для выхавання сям'і.
На якой зямлі жылі чучаўлякі?
Зямля на дварах падзялялася на ўдобную, тая, якая можа выкарыстоўвацца ў сельскай гаспадарцы, і няўдобную, тая, якую не спадобная да гаспадаркі. Удобнай зямлі было 93%, ці 224 тысячы дзесяцін і 1,1 сажань. Няўдобнай - 1,6 дзесяцін і 1,1 сажань.
Зямля, насамрэч, была дрэннай якасці, але ж пад удобнай зямлёй таксама ўлічваліся лясы як форма гаспадаркі.
Ад усёй плошчы зямлі сялянам належала ано 4.4%, астатняе - спадарская зямля. Што цікава, дык гэта плошча лясоў вакол Чучавіч.
У 1857 годзе лясы займалі 19,7 тысяч дзесяцін зямлі, ці 87,5% усёй зямлі маёнтка Чучавічы.
З заўваг да ўласівасці зямлі таксама пазначана, што:
- з марожных лугоў збіраецца 90 сена, а з балотных - 60;
- азімы ўраджай прыносіць - 4 зерня, а яравы - 5 зёран.
Колькі каштавалі і прыносілі надзелы чучалякоў?
Сярэдняя цана продажы дзесяціны ў маёнтку Чучавічы:
- агародная - 100 рублёў;
- ворыўная - 50 рублёў;
- сенажатная - 36 рублёў;
- пашавыя выганы - 25 рублёў.
Арэндны кошт дзесяціны ў год ў маёнтку Чучавічы:
- агародная - 5 рублёў;
- ворыўная - 2,50 рублёў;
- сенажатная - 1,80 рублёў;
- пашавыя выганы - 1,25 рублёў.
Сярэдні валавы даход у маёнтку Чучавічы з дзесяціны:
- агароднай - 10 рублёў;
- ворыўнай - 7,50 рублёў;
- сенажатнай - 3,60 рублёў;
- пашавых выганаў - 3,75 рублёў.
Аналізуючы лічбы і заўвагі да коштаў, прагледжваецца пэўная сувязь паміж арэндаю, прыбыткам і цаною.
Напрыклад, арэндны кошт быў кафіціэнтам ад сярэдняга валавага прыбытку: 2 - па агароднай і сенажатнай зямлі і 3 - па ворыўнай зямлі і пашавых выгонаў адпаведна.
Напрыклад, арэндны кошт быў кафіціэнтам ад сярэдняга валавага прыбытку: 2 - па агароднай і сенажатнай зямлі і 3 - па ворыўнай зямлі і пашавых выгонаў адпаведна.
У сваю чаргу сярэдняя цана продажы была ў 20 разоў даражэй арэнды. Калі прывесці сучасны прыклад, то здымаючы кватэру за 300 даляроў, кошт яе складаўся бы 60 000 даляраў. Адпаведна зарабок па тых каафіціентах быў бы 600-900 даляраў. Цікава, але ж гэта падобна да сучаснасці.
Што чучаўлякі павінны былі рабіць?
Арэнда зямлі - гэта рынкавы механізм, але ж кожны сялянін, дакладней двор, павінен быў гаспадару, якому ён належыў. Існаваў аброк і баршчына.
- Аброк - гэта выплата гаспадару павіннасці грашыма ці таварам.
- Баршчына - гэта павіннасць адпрацаваць пэўную колькасць дзён на тыдні на гаспадарскай зямлі.
У Чучавіцах на "аброку" не быў ніводны двор. На "баршччные" было 58 двароў.
- На кожны двор надзелена па 15 дзесяцін.
- Баршчына ў год была са двара 104 пешых ці 52 дні.
- Згонаў, тэрміновыя гаспадарчыя працы, калі на працу ідуць усё працаздольныя сяляне, было па 4 дні.
- Будаўнічыя працы ў год са двара па 12 дзён.
Хаця чучаўлякі не былі "на аброку", але ж яны павінны былі аддаваць частку свайго ўраджая гаспадару.
З кожнага двара даюць аўса 5 1/2, чатверціну куры, 1 яйка, 5 грыбоў, 1 копу апенька, 2 фунта мёду, 2 1/4 чарніцы ў год і грашыма сяляне вёскі Чучавічы плоцяць з кожнага двара за сядзібную зямлю па 60 капеек і асобна пад назваю рэйтаршчына (плата панскаму войску) і жарнавога (плата за ўладанне жорнаў ва ўласнасці) па 15 капеек. Сяляне вёскі Малыя Чучавічы плоцяць з кожнага двара па 75 срэбрэных капеек у год.
Асобнаю павіннасці было вартаўніцтва: кожным тыднем тры мужчыны і адна жанчына. Гэтае вартаўніцтва залічвалася як штотыднёвая баршчына.
Як праходзіла жыццё чучаўлякоў?
У інвентары пазначаны промыслы чучаўлякоў. Так у 1857 годзе тутэйшым дазвалялася збіраць грыбы, ягады, гарэхі і завадзіць пчол.
Як ужо раней адзначалася, у Чучавічах 8 двароў належалі да рамесленных, то бок да сталояроў і кавалёў, а галоўным промыслам астатніх 63 двароў было земляробства.
- Запасы зерня былі толькі ў сельская краме, то бок людскіх запасаў зерня не было.
- Ніякіх запасаў капітала не было. Тут жа пазначаны харчовы ўнёсак у 1834 годзе па 3 капейкі з асобы.
- На ўвесь маёнтак граматных было ано 9 чалавек: 6 мужчын і 3 жанчыны. Пры тым спачатку было напісана 9 мужчын і 5 жанчын. Наўрадці калі даведаемся, чаму "пазбавілі грамаце" 5 асоб.
- Тут жа ўдакладнено, дзе чучаўлякі атрымлівалі грамату: пры эканоміі (то бок пры панскім двары), пры царкоўных служачых і пры бацьках.
Інвентар выглядае як цікавы аналітычны дакумент, бо на існуючыя праблемы дадаюцца каментары "а што неабходна рабіць для паляпшэння становішча". Па грамантасці асобным пытаннем удакладняецца, "якія спосабы распаўсюда граматнасці і ўмацавання веры і маралі плануецца ўжыць?" Адказам прапануецца запрасіць падрыхтаванных настаўнікаў, каб не адцягваць увагу святарам на выхаванне сялян.
Хто працаваў на Чучавіцкім двары?
Да маёнтка Чучавічы належыў Чучавіцкі панскі двор. Паводле інвентара ў 1857 годзе ў ім працавала 14 мужчын і 8 жанчын з Вялікіх і Малых Чучавіч.
Чучаўлякі займалі наступныя пасады:
- лакей;
- фурман;
- даглядчык за скацінаю;
- парабкі-пастухі.
Чучаўлянкі займалі наступныя пасады:
- пакаёўка, службовая асоба, што прыбірала пакоі;
- дзяўчыны, якія выконвалі хатнія і гаспадарчыя справы.
Заробкі працаўнікоў былі наступныя:
- мужчыны атрымлівалі 6-8 рублёў у год;
- жанчыны атрымлівалі 4-5 рублёў у год.
На дадзены момант дакладна невядома, хто валодаў дваром. Так па рэвізскай казцы 1856 год дваравых асоб у маёнтку не было.
Маёнтак быў закладзены ў крэдыт?
У івентары 1857 года можна знайсці цікавы падзел Х "Аб маёнтках, закладзеных у крэдытных установах".
З інвентара мы разумем, што 8 снежня 1843 года ў Пецербуржскай Апякунскай Радзе было закладзена 285 сялян маёнтка. Маёнтак з душамі быў закладзена на 37 год. У год патрэбна было ўносіць, то бок плаціць, 2137,5 рублёў.
На момант стварэння інвентара апошняя квітанцыя па ўплаце была 19 жніўна 1858 года, і была праведзена аплата за 1856 год.
Як адзначалася інвентар нібыта аналітычны дакумент, таму ў канцы напісаны высновы з прапановамі.
- У маёнтку Чучавічы, як і ў большасці палескіх вёсак, сяляне займаюцца хлебаробствам пералогамі (сеюць на зямлі, пакуль яна не страціць урадлівасць) на невялічкіх кавалках лугоў унутры лясоў. Зараз ужо сустракаюцца і кавалкі пашні на сенажацях.
- З-за гэтага план маёнтка прымае выгляд цалкам падробленай зямлі сярод лясоў. Гэтае размяшчэнне палёў невыносна для пана і шкоднае для сялян. Гэта не дае ўцвердзіць палі (па-руску напісана "удобрить", але наўрадці мелася на ўвазе ўгнаенне), стварае бясконцыя спрэчкі ва ўжыванні і пры ўборцы, бо нельга зладзіць дагляд палёў (мяркуецца, з боку пана).
- З-за гэтага напісана прапанова аб абмежаванні ўжывання зямлі сялянамі правільнымі надзеламі зямель і сенажацях у бліжэйшых да вёскі месцах. А з-за таго, што месц гэтых недастаткова, то неабходна расчысціць здобныя для хлебаробства дзялянкі ля вёскі сіламі сялян.
- Тых ляснікоў, хто быў паселены ў лесных дачах пана, необходна будзе пераселіць у вёску са звальненнем з пасады і адбору жытла і зямлі пры іх.
Адсюль можна зрабіць выснову, што чучаўлякі ці то шукалі будзь якія кавалкі зямлі ў лясах і спрабавалі засеваць іх, ці то хавалі ад паноў сваі палі сярод лясоў. Больш схіляюся да другога варыянта як больш супаціўнага ва ўмовах панскага гнёту. Аднак дакладна тое, што палі для засеву шукалі, бо, як адзначался ў пачатку, амаль 86% зямель было пад лясамі, і лясы гэтыя былі забалочаны.