Краязнаўства: Чучавіцкі край

Прадмова

Яшчэ на пачатку стварэння праекта вылучаў шэсць напрамкаў дзейнасці. Адзін з іх, які мусіць быць ключавым - асветніцкі. Увогуле мэта праекта - гэта пра асветніцтва ў турыстычнай сферы.

Асветніцкі напрамак уяўляе сабою даследаванні ў турыстычнай галіне і прасоўванне гэтай інфармацыі. Іншымі словамі, гэта супольнасць артыкулаў, навуковых даследаванняў, нататак, краязнаўчых экспедыцый і справздач па іх. Усё дзеля таго, каб распавесці пра некранутыя куткі Беларусі, тым самым павысіць турыстычную граматнасць.
Турыстычная граматнасць - гэта ўзровень валодання ведаў, неабходных для паўнавартасных і самастойных вандровак. Па сутнасці, гэтыя веды можна назваць краязнаўчымі, то бок асноваю турыстычнай граматнасці з’яўляецца краязнаўства.
Краязнаўства заўсёды асацыюецца з раённымі музеямі, бо амаль усе яны краязнаўчыя, таму пад гэтым паняццем маецца на ўвазе менавіта лакальнае вывучэнне і даследаванне невялічкага рэгіёна.

Сучаснае лакальнае краязнаўства трымаецца на слупах людзей, інцыятыўных і неабыякавых да свайго краю, таму развіваецца яно не роўнамерна. Канешне, тыя мясціны, якім пашчасціла на краязнаўцаў, больш вядомыя, бо інфармацыя па іх больш прасоўваецца і сустракаецца ў сеціве.

Калі-небудзь мы збярэм і прывядзем да адзінай зразумелай структуры ўсе лакальныя краязнаўчыя матэрыялы на VANDRA, а цяпер самі анансуем асветніцкі напрамак па лакальнаму краязнаўству.

Сёння мы разгортваем асветніцкі напрамак VANDRA праз краязнаўчае даследаванне на скрыжавнні трох раёнаў: Лунінецкі, Ганцавіцкі і Салігорскі - ці кажучы старымі надзеламі - Чучавіцкай воласці і краю, які быў пад Пакроўскім Чучавіцкім прыходам.
Цэнтрам даследаванняў з’яўляецца ўнікальныя вёскі Вялікія і Малыя Чучавічы.


Чаму менавіта гэты край?


На гэта ёсць дзве прычыны.
Першая - уласная. На сваёй асабістай старонцы я не аднойчы выкладаў фотаздымкі з Чучавіч. Чучавіцкую царкву можна заўважыць і сярод паштовак VANDRA. Усё з-за таго, што вёскі Малыя і Вялікія Чучавічы - гэта дакладна мой родны край, і тое месца, якое сапраўды называю домам.

Зацікаўленасць да краю пайшла яшчэ з дзяцінства, калі я дапытваў (менавіта так) прабабулю пра сваякоў і як жылося ў вёсцы пры Польшчы ды на пачатку ХХ стагоддзя. Падаграваў інтарэс невялічкія звесткі, якія сустракаліся ў сеціве: 2-3 нататак ад Яўгена Хвастова, былы мясцовы гісторык, і старыя фотаздымкі даследчык Сержпутоўскага. Гледзячы на тыя здымкі здавалася, што гэта каштоўнейшыя звесткі, які толькі можна знайсці, але ж на самой справе гэта толькі пачатак.

У апошнія гады я стаў больш пільна прыглядацца да архіваў і глыбей корпацца ў сеціве - усё з-за генеалагічных інтарэсаў. Менавіта з генеалагічных пошукаў высветлілася, што чучавіцкія вёскі - гэта ўнікальныя аседлыя палескія мясціны з родавымі дынастыямі.

Перапрацоўваючы архіўныя дакументы я дазнаўся, што мой род ідзе з Чучавіч як мінімум з першай паловы 18 стагоддзя, то бок амаль 300 гадоў. Ліхтары яшчэ ў пачатку 19 стагоддзя рабілі мэблю Радзівілам у Слуцкі замак, Грыні былі цалкам дынастыяй стражнікаў, а ў 1813 годзе 6 з 12 стражнікаў былі маімі родзічамі. Што да статысткі, то на 1819 год свяакамі былі 23,4% жыхароў Чучавіцкага фальварку, а ў 1831 годзе - ужо 30,7%. Колькі іх зараз жыве ў вёсцы і дзе яны жывуць па свеце, гэта мы будзем высветляць.

Аседласць жыхароў фарміруе буйныя перакрыжаванні родаў, таму ў пэўны момант становіцца цікавай не толькі асабісты радаваод, але і генеалогія ўсяго краю. Цікава ж мець інтэрактыўную мапу, дзе націскаеш на хату, а табе паказана хто там жыве, яго радавод, сучасныя сваякі-аднавяскоўцы з усёй статыстыкай. Праз уласную сямейную гісторыю і хочацца прыцягнуць увагу да Чучавіцкага краю.

Другая - пра патэнцыял месца. Калі пачаў глыбей цікавіцца гісторыяй і сучаснасцю воласці, то кожным разам здзіўляўся, калі знаходзіў цікавосткі: то вядомасць чучавіцкіх сталяроў, то паляванне Радзівілаў і прыезд нямецкага будучага імператара Вільгельма. Сучасная турыстычная прывабнасць знаходзіцца амаль на нулі, бо адзіная захаваўшаяся архітэктурная каштоўнасць - Пакроўская царква, а геаграфічнае знаходжанне, не на турыстычных шляхах, ўсяляк адхіляе жаданне наведаць край.

З гэтай нагоды мы і будзем распавядаць пра Чучавіцкі край, каб пашыраць турыстычную граматнасць, а таксама дзяліцца ўласным досведам, як і дзе шукаюцца цікавосткі.

Таму сядайце больш зручна - і вандруем!
Вялікія Чучавічы Малыя Чучавічы Баравікі Кормуж Лугі Гоцк Урочышчы
Made on
Tilda