Падставаю для мадэлявання стаў шэраг прыкментых фотаздымкаў Аляксандра Сержпутоўскага. На здымках з розных ракурсаў паказаны Вялікія Чучавічы і яе жыхары.
Лагічным працягам краязнаўчай гісторыі было б супаставіць здымкі і тым самым выявіць, якія фота адносяцца да адной і той жа часткі вёскі. Гэтую працу шчэ раней пачынаў Клеўжыц Дзяніс, згуртаваўшы некаторыя здымкі.
Аднак адны вочы - добра, некалькі - шчэ лепей, таму зараз гэтую працу вядзем сумесна. Здавалася, шчо ўсё магчымае ўжо супастаўлена, але ж знаходкі робяцца і да гэтай пары. Напрыканцы мінулага тыдня высветлілася новая лакацыя і былі згрупаваны шчэ 3 здымкі.
Як праходзіць працэс лакалізацыі здымкаў?
Для адказа на пытанне прывядзецца прыклад працы па здымках 53, 55 і 62.
- Здымкі 53 і 55 былі супастаўлены па хаце за спіною ў хлапчука, а таксам па дошках, якія абапіраюцца на свіран.
- Пасля гэтага здымкі 55 і 62 былі супастаўлены па тых жа самых дошках ля свірана і па плоце, дакладней па ўяздных варатах.
Дадатковыя аб'екты, што дапамагаюць супаставіць здымкі - гэта купы, дрэвы, кубла буслоў на дрэвах і цені. Цені дапамагаюць шчэ і лакалізаваць згуртаваныя здымкі альбо выбудаваць гіпотэзу па мясцовасці, дзе зрабіўся здымак.
Аналіз ценяў
Аляксандр Сержпутоўскі рабіў здымкі прыблізна ў вербную нядзелю 1910 года. Пра гэта кажуць здымкі ля царквы, дзе тутэйшыя стаяць з вярбою. Ведаючы гэты факт, мы праверылі, калі быў Вялікдзень у 1910 годзе і праз сэрвіс Suncalc паглядзелі, як хадзіла сонца ў гэтыя дні.
Новая хата дакладна месціцца з паўднёвага боку, бо злева направа ад Сержпутоўскага па здымках клаўся цень. Адпаведна, калі мы бачым дрэва і хаты за дваром, то гэта цэнтральная альбо ўсходняя часткі вёскі. Вуліца, з якой рабіліся здымкі, адпаведна ідзе з поўдня на поўнач, але ж яна можа быць таксама і пад вуглом, калі здымак рабіўся зранку. Пры тым вугал вагаецца ў прыблізным дыяпазоне 45 градусаў.
Па новая хаце можна бачыць, што прамяні ідуць высока, то бок цень ідзе амаль пад прамым вуглом. Гэта пацверджвае гіпотэзу дыяпазона вагання градуса вуліцы. Такім чынам можна меркаваць, што здымак рабіўся з 10 да 14 гадзіны.
Калі вуліца ідзе з поўдня на поўнач без адхіленняў, то здымак быў зроблены прыблізна а 11:30. Наступным крокам застаецца адзначыць усе вертыкальныя вуліцы з адхіленнем 45 градусаў.
Разглядаем мапу вёскі. На жаль, дакаладных мап шчэ не знаходзілася (але веру, што яны ёсць), таму самая прыбліжаная да таго часу і адначасова найбольш дакладная - мапа 500-мятроўка 1900-10-ых гг.
Вертыкальных вуліц було не так шмат, таму вызначыліся чатыры варыянты. Тры паўднёвыя варыянты адкідаюцца, бо на фотаздымках відаць вёску па левы бок. Адсюль прыходзім да высновы, што фотаздымкі былі зроблены на сучаснай вуліцы Школьнай, бліжэй да цэнтра. З улікам масштаба мапу і сучаснага ізгібу вуліцы можам меркаваць, дзе стаяў двор са здымкаў з хібнасцю да 100 метраў, альбо 2-3 двароў.
Мадэляванне выгляда вёскі
Апошнія тыдні мы прышлі да больш глыбокага аналізу, далучыўшы мадэляванне вёскі. Гэта дапаможа больш разумець прастору, дапаможа супастаўляць згуртавання здымкаў розных лакацый. Аднак галоўнае - гэта стане падставаю для мадэлявання выгляда вёскі ўжывую, каб сучаснікі пабачылі Вялікія Чучавічы так, як і іх бачыў этнограф Сержпутоўскі.
Увесь працэс на дадзены момант ідзе праз праграму Sketchup. Мэта мадэлявання на дадзены момант - гэта мець мажлівасць дадатковага супастаўлення па крупных аб'ектах, таму дэталізацыя двароў не высокая.