Краязнаўства: Чучавіцкі край

Як у Чучавіцкім краі існавалі некалькі паселішчаў Баравікі?

Сёння вёска Баравікі налічвае некалькі дзясяткаў хат, а сама вёска складаецца з трох вуліц. Аднак гэта не адзіныя Баравікі, што існавалі ў Чучавіцкім краі. У артыкуле будзем шукаць адказы, на месцы чаго з'явіліся сучасныя Баравікі і колькі ўсяго ж було такіх паселішч.
Яшчэ ў сярэдзіне 16 стагоддзя вёскі Бараівікі ўвогуле не існавала, а на яе месцы былі наўпрост балота Грычын і лясы, які цягнуліся на поўнач і паўночны ўсход. Праз сучасную вёску Баравікі праходзіў ано Гарадзецкі гасцінец. Меркавана, гэта была дарога з паўночных маёнткаў Радзівлаў у Кажан-Гарадок. Менавіта ў той час маёнткі Кажан-Гарадок і Лахва перайшла спачатаку да роду Кішак, а пасля да Радзівілаў.

Баравікі Радзівілаўскія

Узнікненне Баравікоў звязана як раз з перадзеламі зямлі паміж уладальнікамі. У другой палове 16 стагоддзя адбываўся перадзел зямель і фарміраванне новага адмінстрацыйнага-тэрытарыяльнага падзела.
У архіўных дакументах Радзівілаў захаваўся пералік спраў па гэтым падзеле. Першыя справы тычыцца 1569 года, але ж большую цікавасць выклікаюць запісы за 1591 год. Пад №16 у спісе адзначаецца наступны дакумент:
Згода ад Пана Кішкі дана на вымярэнні і закладанне межаў паміж Велутой і Чучавічамі. 5 студзеня 1591 года.
___
Moc od Pana Kiszki na pomiarkowanie różnicy y na założenie granicę między Wielutą a Czucziewiczami. Roku 1591, 5 Januara
Варта патлумачыць, што пад Велутою і Чучавічамі тут маецца на ўвазе маёнткі, якія ўвабіраюць у сябе цэнтры маёнткаў і шэраг вёсак навокал. Менавіта праз гэтае рашэнне Яна Кішкі была ўсталявана мяжа паміж двумя маёнткамі, што стане пасля і мяжой паміж Пінскім і Мазырскім паветамі. Да маёнтка Велуты адыдзе Кормуж, а да Чучавіч - Гоцкая Лука (сучасны Гоцк).
Ніякіх населеных пунктаў на мяжы падзела не было, аднак праз 30 год у інвентары 1626 года з'яўляецца першая згадка пра паселішча Баравікі як Радзівілаўскае ўладанне. Баравікі складаліся з 2,5 валок, што було зсуім мала (для параўнання, Вялікія Чучавічы - 39 валок, Малыя Чучавічы - 18 1/3 валокі, Гоцк - 10 валок). На гэтых 2,5 валоках жылі 8 гаспадароў з сем'ямі і адзін гаспадар з Кормужа.
Адсюль можна меркаваць, што Баравікі былі закладзены як вёска на Гарадзецкім гасцінцы на мяжы маёнткаў Велуты і Чучавіч.
Інвентар Баравікоў Радзівілаўскіх, 1658 год / AGAD
Інвентар Баравікоў Радзівілаўскіх, 1658 год / AGAD

Баравікі Шчытоўскія

Баравікі Радзівілаўскія знаходзіліся ў Чучавіцкім маёнтку Радзівілаў. З-за таго, што архівы Радзівілаў захаваліся ў значанай ступені, то пра развіццё гэтай вёскі можна даведацца нямала.
Аднак маёнтак Велута, які пазней далучыўся да маёнтка Бастынь, быў маёмасцю розных уладароў: спачатку роду Кішак, затым маршалка Ежы Самсона Падбярэзскага, потым польскіх магнатаў Тарнаўскіх і роду Шчытоў. Сістэмнасці захавання архіўных дакументаў няма, таму адсачыць развіццё вёсак на гэтай тэрыторыі складана.
Адзіны дакумент, які можа даць больш звеста пра існаванне Баравікоў Шчытоўскіх - гэта інвентар маёнтка Кажан-Гарадка за 1613 год. На інвентар спасылаюцца ў розных артыкулах (передрукоўваю адзін у аднога), аднак без спасылкі на крыніцы. Інвентар пакуль не знойдзены.
Так ці інакш, у 1795 годзе адбываецца ўсеагульны перапіс насельніцтва і ва ўладаннях каштэляна Іосіфа Шчыта знаходзяцца Баравікі Шчытоўскія. Канешне, гэта маглі быць тыя самыя Радзівілаўскія Баравікі, але ж у 1795 годзе былі перапісаны жыхары абодвух вёсак, таму відавочна гэта розныя вёскі.
На дадзены момант невядома, калі з'явіліся Баравікі Шчытоўскія, аднак існуе гіпотэза, што вёска была закладзена аналагічна Радзівілаўскай як памежнае паселішча на гасцінцы. Вёскі мелі нават падобныя памеры - да 10 двароў.

Хто жыў у Баравіках Радзівілаўскіх і Баравіках Шчытоўскіх

Нягледзячы на блізасць вёсак можна адзначыць відавочнае размежаванне ў прозвішчах.
Баравікі Шчытоўскія насялялі Грыні, Радзюк (раней Радзюкевічы) і Яшэні. Былі таксама па адной невялічкай сям'і Соваль і Момат, але ж яны на пачатку 18 стагоддзя зніклі.
Баравікі Радзівілаўскія насялілі Муравейкі, Морзы і Цішэні. У 1770-ыя гады ў Баравікі з суседняй вёскі прымаком пераехаў адзін з Грынёў. Гэтак была закладзена дынастыя Грынёў, якія пасля 1835 года пераедуць на Малыя Чучавічы.
Справа - пахаванне Грыня Івана Паўлавіча, унук пераселенага хаджаіна двара
Справа - пахаванне Грыня Івана Паўлавіча, праўнук пераселенага Грыня Сямёна
Цікава адзначыць, што прозвішчы Цішэня і Яшэня ўтварыліся ад мужчынскіх імён Цішка і Яшка. Гэтыя прозвішчы паступова зніклі з Чучавіцкіага краю.

Фальварак Баравікі

Аднак акрамя двух вёсак Баравікоў, існавў таксама і фальварак Баравікі. Першая знойдзеная пра яго згадка трапляецца на мапе (план генеральнага межавання), які складаўся прыблізна ў 1800 годзе. Пры тым у папярэднім перапісе насельніцтва фальварак не быў знойдзены.
Наступны перапіс адбыўся ў 1811 годзе і павдоле яго ўсе жыхары былі туды пераведзены ў перыяд 1800-1804 гадоў. Адсюль можна меркаваць, што фальварак Баравікі мог з'явіцца ў 1800 годзе.
Па перапісе 1811 года (запісывался толькі мужчыны) у двары Баравікі жыло 7 дваравых мужчын і 2 чалавекі збеглі ў 1805 і 1807 гадах:
  • Міхальчэня Іван Пракопавіч, пераведзены ў 1802 годзе - 36 год
  • Назарчук Мікалай Еўменавіч?, пераведзены ў 1804 годзе - 30 год
  • Амельковіч Фама Васільевіч, народжаны пасля 1795 года і збег у 1805 годзе
  • Такшоўскі? Адам Іванавіч, пераведзены ў 1804 годзе - 36 год
  • Славута Васіль Паўлавіч, пераведзены ў 1800 годзе - 34 гады
  • Герасімовіч Сідар Антонавіч, народжаны пасля 1795 года - 10 год
  • Герасімовіч Адам Антонавіч (брат Сідара), народжаны пасля 1795 года - 7 год
  • Арэхвін Восіп Іванавіч, збег у 1807 годзе - 60 год
  • Арэхвін Марцін Восіпавіч (сын Івана), народжаны пасля 1795 года - 8 год
Рэвізская казка фальварка Баравікі 1811 года / AGAD
Рэвізская казка фальварка Баравікі 1811 года / AGAD

Лёс Баравікоў

Баравікі Радзівілаўскія так і існавалі сваім складнікам у 7-8 двароў да 1835 года. У гэтым годзе паміж Вітгенштэйнамі, якія валодалі Чучавіцкім землямі, і князьмі Друцка-Любецкімі, якія валодалі Баравікамі Шчытоўскімі і Кормужам, адбыўся перадзел зямлі. Згодна гэтаму перадзелу жыхароў Баравікоў Радзівілаўскіх перасялілі на Малыя Чучавічы.
Пры тым варта адзначыць, што ў Баравіках Радзівілаўскіх на 7-8 двароў існавала карчма. З перасяленнем бараўлян нешта трэба було рабіць з карчмаю, якая стаяла на Пінскім гасцінцы. З гэтай нагоды да генеральнага прадстаўніка інтарэсаў князя Вітгенштэйна быў накіраваны ліст ад арандатара маёнтка Чучавіч Ігнацыя Качынскага. У сваім лісце Качынскі паведамляе, што за арэнду карчмы неабходна плаціць штогод 1 рубель і 50 капеек, таму просіць у князя Вітгенштэйна залічыць гэтыя грошы ў аплаце арэнды маёнтка.
На месцы, дзе стаялі Баравікі Радзівілаўскія ніхто не будзе да канца 19 стагоддзя, і толькі праз 50 год месца будзе абжыта ляснымі стражамі. Хутар прыме назву Вялікі Перадзел ці наўпрост Перадзел, што адлюструе той самы перадзел паміж князьмі Вітгенштэйнамі і Друцка-Любецкімі.
Сёння на месцы былой вёскі Баравікі Радзівілаўскія засталіся толькі бачныя лясныя насаджэнні, якія вылучаюцца сярод усяго ландшафту.
Месца, дзе стаялі Баравікі Радзівілаўскія
Месца, дзе стаялі Баравікі Радзівілаўскія
Жыхары Баравікоў былі паселены гуртам у канцы вёскі Малыя Чучавічы, стварыўшы свайго роду ўрочышча. Сёння на гэтым месцы крыжуюцца вуліцы Новая, Лугавая і Леніна.
Фальварак Баравікі праіснаваў як мінімум да 1887 годзе. Пасля гэтага жыхароў як прыхажан прыхадской царквы там не лічылася. Апошнімі жыхарамі фальварка Баравікі былі дваранскія сем'і Гудвіловічаў і Яковінаў і часова-пражываючыя сялянскія сям'і Дашкевічаў, Зіневічаў і Корзюкаў.
Баравікі Шчытоўскія сталі крыху пашырыцца і ахапілі землі, на якіх стаяў фальварак. Геграфічна і зараз відаць размежаванне вёскі, дзе стаяў фальварак і дзе зачыналася вёска Баравікі Шчытоўскія. Такім чынам сучасная вёска Баравікі сфарміравалася з Баравікоў Шчытоўскіх і фальварка Баравікі, які апошні свой час належыў памешчыку А.Л. Берынговічу.
Гістарычная блізасць да паўднёвых маёнткаў Велуты, Бастыня і Кажан-Гарадка зробіць адбітак на міграцыях прозвішчаў. Так у канцы 19 стагоддзі ў Баравікі прыдуць прозвішчы Соц і Хлуд, якія мелі распаўсюд у вёсках Велута, Вулька і Бродніца.

Такім чынам у Чучавіцкім краі існавала тры паселішчы Баравікі:
  • Баравікі Радзівілаўскія
  • Баравікі Шчытоўскія
  • Фальварак Баравікі

Першыя ўвесь час належылі князям Радзівілам, але апошнія гады былі ў арэндзе Станіслава Чапскага. У 1835 годзе вёска была пераселена на Малыя Чучавічы. Другія Баравікі на памежжы 18-19 стагоддзяў былі маёмасцю кашталяна Іосіфа Шчыта (менавіта таму і атрымаў сваю лакальую назву для адрознення). Фальварак Баравікі праіснаваў амаль стагоддзе і пасля разам з Баравікамі Шчытоўскімі сфарміравалі сучасныя межы вёскі Баравікі.
Баравікі Даследаванні Дакументы
Made on
Tilda