Аснова краязнаўства складаецца з ладу жыцця краю і, непасрэдна, з яго жыхароў. Існуюць тры дакументы, з якіх можна даведацца пра склад населенных пунктаў: вёсак, маёнткаў і урочышч. Гэта інвентары, рэвізскія казкі і метрычныя кнігі. Усё тры таксама з'яўляюцца выключанай асноваю для генеалагічных даследаванняў.
У гэтым артыкуле разбіраемся з метрычнымі кнігамі, што гэта, дзе знайсці іх па Чучавіцкім краі і што з іх ёсць у вольным доступе.
Метрычныя кнігі - гэта дакумент пры рэлігійнай установе, у якім адзначаліся і адзначаюцца цяпер значныя абрадавыя падзеі ў жыцці чалавека, у прыватнасці хрышчэнне, шлюб і пахаванне. Кожны з іх складае адзін падзел кнігі за год. Сустракаліся таксама і падзелы аб споведзі да шлюбу.
Метрычная кніга вялася асобна па прыходах. Таму па Чучавіцкім краі можна вылучаць метрычныя кнігі двух прыходаў:
- Чучавіцкі - прыход, які яднае усе вескі Чучавіцкага краю;
- Вяліка-Ражанскі - вёска Лугі да 1836 года адносілася да гэтага прыходу.
На прыканцы 19 стагоддзя ў вёсцы Гоцк была пабудавана царква. Яшчэ ў 1882 годзе запісы па жыхарам Гоцка адзначаліся ў Чучавіцкай Пакроўскай царкве, а ў метрычнай кнізе 1897 году вёска Гоцк ужо адсутнічае.
З гэтага можна сцвярджаць, што пры Гоцкай царкве на памежжы 19-20 стагоддзяў таксама вяліся метырчныя кнігі, але ж царква згарэла ў 1943 годзе, а метрычных кніг няма ні ў водным вопісе архіваў.
Якія метрычныя кнігі па Чучавіцкім краі існуюць у архівах?
Чучавіцкі прыход
Па Чучавіцкім прыходзе захаваліся метрычныя кнігі ад 1772 гадоў (падзел а хрышчэнні) і з 1783 года (падзелы а шлюбах і пахаваннях). Кнігі па асобных гадах (1820, 1830-1833 (падзел а хрышчэнні), 1831-1832 (падзел а шлюбах),1837, 1867, 1871) пакуль не знайдзены, альбо ўвогуле адстунічаюць.
Метрычныя кнігі Чучавіцкага прыходу раскіданы па розных архівах:
- Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў - 1772-1797 і 1799-1801 гады
- Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі - 1798-1947 гады
- Сучасныя метрычныя кнігі захоўваюцца ў царкве і ў ЗАГСе Лунінецкага раёна
Вяліка-Ражанскі прыход
Метрычныя кнігі Ражанскага прыходу раскіданы несістэмна. У вопісах архіўных фондаў нават няма ніводнага ўспаміна пра царкву. На дадзены момент высветлена, што кнігі з 1800 па 1840 год захоўваюцца ў НГАБ. Пакуль не знойдзены, альбо адсутнічаюць МК за 1804, 1809 і 1818 гады.
У РДГА метрычныя кнігі ёсць па двух Ражанскіх прыходах, але ж тэрытарыяльны адзін адносіцца да Слонімаскага павета, а другі адзначаны як Ражанскі Базыліянскі (гэта кнігі Ружанскага базыліянскага кляштара).
Адпаведна пакуль можна сцвярджаць на ўзроўні гіпотэз, што метрычныя кнігі да 1836 года па Вяліка-Ражанскім прыходзе захоўваюцца ў НГАБ.
Якія метрычныя кнігі па Чучавіцкім краі ёсць у вольным доступе?
У канцы 20 стагоддзя мармоны, прадстаўнікі рэлігійнага руху, з нагоды захаваць генеалагічныя дакументы дамовіліся з архівамі, у тым ліку з гістарычным у Менску, аб масавым сканаванні метрычных кніг і рэвізскіх сказак.Усё тое, што было насканавана, канчаткова было прадстаўлена ў выглядзе сайта familysearch.org, дзе ўсе здымкі згрупаваны па фондах архіва. Дадзеныя ў вольным доступе, то бок дзякуючы мармонам мы маем магчымасць знаходзіць неабходныя архіўныя справы.
Па Чучавіцкім краі былі адсканаваны і ёсць у вольным доступе метрычныя кнігі Чучавіцкай царквы амаль за 80 год: з 1798 па 1882 год. Ніжэй спасылкі на гэтыя справы і старонкі, каб хутчэй знайсці метрычную кнігу.
Чучавіцкі прыход
1798 - 1813
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007766976
Старонкі: 321-426
1814-1827
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007767137
- 1814 - старонкі 643-650
- 1815 - старонкі 672-678
- 1816 - старонкі 7 11-716
- 1817- старонкі 761-767
- 1818 - старонкі 799-803
- 1819 - старонкі 830-835
- 1821 - старонкі 883-890
- 1822 - старонкі 933-937
- 1823 - старонкі 960-966
- 1824 - старонкі 986-991
- 1825 - старонкі 1023-1028
- 1826 - старонкі 1073-1078
- 1827 - старонкі 1105-1115
1828-1829
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007767138
- 1828 - старонкі 360-369
- 1829 - старонкі 495-504
1830 (падзел першы - народжаныя)
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007767159
Старонкі: 793-794
1830 (падзел другі - шлюбы)
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007767160
Старонкі: 323-..
1830-1831 (падзел трэцці - памерлыя)
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007767159
Старонкі: 82-83
1831 (падзел другі - шлюбы)
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007767159
Старонкі: 961-..
1831-1832 (падзел першы - народжаныя)
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007767162
Старонкі: 173-..
1831-1832 (падзел другі - шлюбы)
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007767161
Старонкі: 608-..
1832-1833 (падзел першы - народжаныя)
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007767163
Старонкі: 711-..
1833 (падзел другі - шлюбы)
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007767163
Старонкі: 1149-..
1834
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007766654
Старонкі: 891-..
1835
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007767927
Старонкі: 494-503
1836, 1838
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007767928
- 1836 - старонкі 132-140
- 1838 - старонкі 1103 -1117
1839
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007767930
Старонкі: 21-..
1840
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007767931
Старонкі: 318-..
1841-1861
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007767112
Старонкі: 603-да канца
1861-1882
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007767113
Старонкі: 1-..
Вяліка-Ражанскі прыход
Вёска Лугі адносілася да Вяліка-Ражанскага прыходу да 1836 года, але ж ні ў водным вопісе фондаў няма запісаў па гэтым прыходзе. Таму ўсё неабходна шукаць і перабіраць рукамі.
Праз пошукі на генеалагічным форуме былі знайдзены далекія сваякі, Максім Лятчэня, з Ражанскага прыходу, а яны падзяліліся звесткамі па метрычных кнігах. Дзякуем!
1799-1800
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007767998
1799 - старонкі: 754-758
1800 - старонкі: 989-995
1801-1802, 1805
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007767999
- 1801 - старонкі: 144-149
- 1802 - старонкі: 399-402
- 1805 - старонкі: 919-928
1803
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007766724
Старонкі: 308-314
1806-1807
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007768000
- 1806 - старонкі: 343-350
- 1807 - старонкі: 907-921
1808
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007768001
Старонкі: 412-424
1810
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007766683
Старонкі: 852-868
1811
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007768002
Старонкі: 852-863
1812
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007768003
Старонкі: 291-298
1813-1814
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007768004
- 1813 - старонкі: 119-129
- 1814 - старонкі: 942-957
1815-1816
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007768014
- 1815 - старонкі: 494-505
- 1816 - старонкі: 1083-1091
1817
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007768009
Старонкі: 406-412
1819-1821
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007768007
- 1819 - старонкі: 77-87
- 1820 - старонкі: 561-568
- 1821 - старонкі: 1041-1048
1822
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007768008
Старонкі: 403-411
1823-1824
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007766950
- 1823 - старонкі: 167-181
- 1824 - старонкі: 917-925
1825
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007766949
Старонкі: 557-574
1826-1827
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007766948
- 1826 - старонкі: 239-255
- 1827 - старонкі: 1149-1166
1828
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007766947
Старонкі: 977-990
1829
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007766946
Старонкі: 771-784
1830
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007766945
Старонкі: 577-597
1831-1832
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007766944
- 1831 - старонкі: 330-339
- 1832 - старонкі: 1094-1105
1833
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007766943
Старонкі: 781-799
1834
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007766942
Старонкі: 473-496
1835
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007766941
Старонкі: 609-620
1836-1837
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007766939
- 1836 - старонкі: 13-25
- 1837 - старонкі: 828-846
1838
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007766937
Старонкі: 22-36
1839
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007766951
Старонкі: 580-608
1840
Спасылка: https://www.familysearch.org/search/film/007766962
Старонкі: 323-342
Дадзенныя па Вяліка-Ражанскім прыходзе будуць дапаўняцца па меры іх знаходжання.