Менавіта, з гэтага перапісу мы можам даведацца пра кантору "Бор" памешчыка Агаркова. Туды ўваходзіла лясная і лугавая стража. Двары былі раскіданы па ўрочышчах, а найбольш буйным было непасрэдна само ўрочышча Бор.
Пра памешчыкаў Агарковых чытайце ў артыкуле "Хто такія Агарковы, уладальнікі Чучавіцкага краю?"
Хто служыў у канторы "Бор" памешчыка Агаркова?
У лугавой і лясной стражах служылі 25 гаспадароў двароў:
- Якобсон Александр Кристиан.
- Титов Ив. Иван.
- Климович Гиларий Констан.
- Храповицкий Констан. Вас.
- Рымашевский Адам Игн.
- Грицкевич Филл. Матв.
- Цыган Вас. Ив.
- Хаменя Макар Алексев. (2%)
- Новаковский Степ. Станол.
- Сущевич Адам Валент.
- Богданец Степ. Казим.
- Курак Степ. Роман.
- Добриневский Ант. Пав.
- Гончар Ант. Ив.
- Грицкевич Никиф. Матв.
- Сосукович Филип Абрам.
- Соколовский Альбин Адмв.
- Черонкевич Степ. Виктор.
- Искрицкий Александр Венедиктов. (мелк. аренд.)
- Зиневич Ив. Игнат.
- Ревкович Ив. Прохор.
- Дыбовский Болеслав
- Якубик Ив. Албр.
- Койко Илья Павл.
- Гузей Алексей Фом.
Толькі шэсць двароў канторы "Бор" паходзілі з тутэйшых, астатнія - прыезжыя. Як склаўся лёс і які бэкграўнд быў у астатніх мы яшчэ разбярэмся, але ж ужо зараз можна адзначыць двор №23, у якім нарадзіўся будучы польскі генерал Міхал Якубік.
На сённяшні дзень ад вузкай калеі застаўся дзе-нідзе насып і рэйкі, якія выкарыстоўваюцца ў платах чучаўлякоў. Ад урочышч таксама нічога не засталося. У Чучавіцкім краі не існуе ні воднага жылога ўрочышча, а найбольш буйнае Бор было заснавана ў 1834 годзе і праіснавала амаль 150 гадоў. Зараз ад ляснога хутара засталіся толькі насыпы на месцы былых пабудоў.