Радавод Максіма Багдановіча
Для таго каб разумець, якая сувязь існуе, варта даведацца пра сям'ю Максіма Багдановіча.У бацькоў класіка было чацвёра дзяцей: Вадзім, Максім, Леў і Ніна. У другім шлюбе бацькі з'явіўся яшчэ стрыечны брат Аляксандр. А ў трэццім (за сястрой першай жонкі) яшчэ пяцёра стрыечных братоў.
У маці Максіма Багдановіа было тры сястры і брат, а ў бацькі - адзін брат і чатыры сястры.
Дарэчы, дзед Ягора Лук'янавіча - Сцяпан - быў першым з прозвішчам Багдановіч, узяўшы яго ад айчыма па двары. А да гэтага прозвішча было Скокліч, то бок і класік мог быць Максім Скокліч.
Дзе ж знайшлася сувязь?
Разумеючы, што Чучавіцкі край абнесены балотамі і лясамі, то даехаць туды было цяжка. Таму з'яўленне новых прозвішч у метрычных кнігах заўсёды вызывае інтарэс.Як мінімум з сярэдзіны 18 стагоддзя існуе пэўны спіс досыць лакальных прозвішча ў кожнай вёсцы края: Латоўчыц і Тупека - з Малых Чучавіч, Гаргун і Шчотка - з Вялікіх Чучавіч, Бойка - з Лугоў, Радзюк - з Баравікоў, Насеня - з Кормужу, Нагорны - з Гоцку.
Адна з крыніц зяўлення прозвішчаў - прыезд святара з сям'ёю.
У лютым 1865 года ў Чучавіцкую царкву накіроўваецца служыць святар Іван Васільевіч Валасовіч з жонкаю Аляксандай Стэфанавай (дачка святара Старыцкай царквы Стэфана Матвеевіча Страховіча). Першага верасня 1865 годза ў Івана і Аляксандры з'яўляецца сын Кіпрыян.
Лік нарадзіўшагася мужчынскага полу: 19
Дата нарджэння: 1 сентября 1865 года
Дата хрышчэння: 5 сентября 1865 года
Нарадзіўся сын Киприян у Чучевицкой Покровской церкви священника Иоанна Васильева Волосовича и законной его жены Александры Стефановой (оба православного вероисповедания).
Хроснымі бацькамі былі Пинского уезда Месятицкой Параскевской церкви Священник Михаил Страхович и Лаховской Рождество-Богородицкой церкви Священника Доминиковского жена Ольга Ивановна.
Таемства хрышчэння праводзіў Лаховской церкви Священник Иероним Домиников ..
У 1870 годзе святарская сям'я пераязджае ў вёску Лань, дзе Іван Васільевіч, бацька Кіпрыяна, становіцца святаром Ланскай Свята-Пакроўскай царквы.
У Краязнаўчай газеце за жнівень 2015 года выйшаў артыкул "Род святароў Валасовічаў":
Кіпрыян Іванавіч Валасовіч скончыў Мінскую духоўную сэмінарыю, але святаром не стаў, а служыў ваенным рэвізорам на Лібава-Роменскай чыгунцы і даслужыўся да калескага саветніка, што ў арміі адпавядала чыну палкоўніка.
У 1896 годзе Кіпрыян Валасовіч ажаніўся з Ганнай Мякота. Пабраўшыся шлюбам, маладыя адразу забралі да сябе бабулю Максіма Багдановіча Таццяну Восіпаўну Мякота (Малевіч), якая жыла ў Валасовічаў да апошніх гадоў.
Суадносім радаваод Максіма Багдановіча са звесткамі пра род Валасовічаў і разумеем, што Кіпрыян Валасовіч, які нарадзіўся ў Вялікіх Чучавічах, быў мужыком цёткі Максім Багдановіча.
А дачка Кіпрыяна Ганна - стрыечная сястра беларускага класіка!
Што склалался с лёсам Кіпрыяна Валасовіча?
Да 1915 г. Кіпрыян Іванавіч жыў у Мінску з жонкай, дачкой Ганнай і жончынай маці Тацьцянай Мякота. У гады Першай сусветнай вайны жанчыны пераехалі ў Яраслаўль, а Кіпрыян пайшоў на фронт. Якраз тады ў горадзе адбыўся мяцеж Савінкава, у час якога згарэла ўся маёмасць Багдановічаў. Жанчыны цудам уратавалі куфар Максіма Багдановіча з яго рукапісамі.З 1918 г. Кіпрыян Іванавіч жыў і працаваў ва Ўладзіміры спачатку з сям’ёй, а потым, калі дачка Ганна выйшла замуж, жыў з жонкай. Памёр ён 3 мая 1939 г.
Адное, што магу адзначыць: калі пераглядаюцца архіўныя справы, у прыватнасці метрычныя кнігі, варта чытаць усе нататкі на палях, прозвішчы хросных бацькоў і даручальных асоб. Часам самае нязначнае слова становіцца часткай вялікага даследчага ланцуга.