Генеалогія як занятак простага люду з'явілася напрыканцы ХХ стагоддзя. Раней пра гэта думалі толькі шляхецкія роды і заможныя людзі. Астатніх, асбаліва датычалася сялян, турбаваў побыт і ўвесь час ішоў на гаспадарку і працу на зямлі.
Менавіта з гэтага можна зрабіць выснову, што даўнія генеалагічныя запісы ў сельскай мясцовасці знайсці надта цяжка. Другая справа, калі ў мясцовасць прыязджалі этнографы-даследчыкі, і тут ужо, як пашанцуе.
У 1934 годзе ў Чучавіцкі край накіроўваецца польскі этнограф Ёзаф Абрэбскі разам з Жыгмунтам Карыбуцякам і Станіславам Дваракоўскім. Этнографамі было зроблена больш за 50 фотаздымкаў (паступова яны з'явяцца ў падзеле "Фотаздымкі Чучавіцкага краю") і пакінуты нататкі на 100 старонак па жыццю края, у прыватнасці вёскі Гоцк.
З нататак можна зразумець, што Ёзафа Абрэбскага цікавіла шлюбная традыцыя ў забалочным краі. Мяркуючы, з-за адсутнасці добрай камунікацыі з іншымі вёскамі і нявілкай колькасці насельніцтва.
Распытваючы сялян, на адным аркушы Абрэбскі робіць нататку (відавочна па словах тутэйшых), што Шлажыя і Будзецкія не могуць ажаніцца, бо ідуць ад аднаго дзеда.
А далей прыводзіць прыклад на роду Вусатых і робіць генеалагічныя нататкі, то бок самыя даўнія генеалагічныя нататкі Чучавіцкага краю!
З радавода мы даведваемся, што дзед Мікіты меў вялікія вусы, таму стаў Вусатым, а род Канцавых стаў мянавацца так, бо быў у канцы вёскі.
Усе Вусатыя жылі на адным надзеле. У хаджаіна двара было два сыны: Антон і яшчэ адзін.
- У Антона было два сыны Мікіта і Андрэй. Андрэй памёр (крыжык стаіць), а МІкіты было сямёра дзяцей.
- У другога сына быў сын Фёдар Крывенькі. У Фёдара было тры сыны: Еўхім (памёр), Сяргейко (выехаў, мабыць) і Дорах. У Дорах Крывенькага было два сыны: Іван і Ладусь.
Зварот да жыхароў вёскі Гоцк: хто ведае роды Вусатых, Крывенькіх і Канцавых ці сам з іх, просьба напісаць на пошту: r.klevzhits@gmail.com.
Вядома, што прозвішча хаджаіна двара Вусатага было Ермаковіч.
Прозвішча Ермаковіч - цалкам Гоцкае, бо шчэ ў 1690 годзе ў вёсцы Гоцк былі двары Іван Ермаковіча і Уласа Ермаковіча.
Так, дзякуючы этнаграфічнай экспедыцыі Ёзафа Абрэбскага, былі знойдзены самыя даўнія генеалагічныя нататкі Чучавіцага краю.