У 1934 годзе ў Чучавіцкі край накіроўваецца польскі этнограф Ёзаф Абрэбскі разам з Жыгмунтам Карыбуцякам і Станіславам Дваракоўскім. Большасць намаганняў была накірована на вёскі Гоцк, але ж Ёзаф шчэ крыху даследаваў і суседнія Лугі.
Даследуючы нататкі этнографа на 90+ лістоў былі знойдзены запісы па вёсцы Лугі. З іх робім высновы, што Ёзаф Абрэбскі сапраўды быў у Лугах, бо існуюць нават схемы двароў.
Перад вандроўчай экспедыцыі ў Абрэбскага быў складзены план, па якім і ажыцяўляўся вопіс вёскі Лугі.
Дарэчы, апытанка была як этнаграфічная, так і этнасацыялагічная. Па этнаграфічнай апытанцы можна асэнсаваць тагачасную зацікаўленасць даследчыкаў на Палессі. Напрыклад:
- Як звалі не кастраваных быкоў, бараноў? Як звалі кастраваных?
- Як зваліся плоскія драўляныя вілы для гною?
- Існуюць ці раней існавалі платы для сушэння збожжа?
Перад апісаннем Лугоў Ёзаф Абрэбскі піша некалькі тэрмінаў, якія сустрэнуцца ў вопісе: сяло, канец і хутары. Раней і не сустракалася назва "канец" у адпаведнасці да некай мясцовасці. Ёзаф Абрэбскі піша, што "канец - гэта жылая разбудаваная вёска, удалечыні ад дарог", то бок "канец" - гэта ўрочышча.
Далей сустракаецца шчэ тэрмін "фамілія". Цікава, што Абрэбскім запісана менавіта "фамилия", а не "прозвішча".
Фамілія - гэта група сваякаў з тым самым прозвішчам, не раз'яднёныя ні на квартал. Так, Бойка адрозніваецца ад Паўлюковічаў, ці ад Цыбулькі, Ярмаковічаў, Грыцкевічаў, Шчотка і Насені.
Пералічаныя прозвішчы - адпаведна, тыя прозвішча, якія былі ў Лугах у той час.
Ёзаф Абрэбскі апісывае кожнае з іх.
- Бойкі - даўнія і карэнныя жыхары (расселіліся з адной хаты);
- Паўлюковічы - прыбулі здаўна;
- Цыбулькі - прыбулі здаўна;
- Астатнія - новыя прымакі (70 год таму прыйшлі і пасяліліся як прымакі)
- Шчотка і Насені прыйшлі 10 год таму як прымакі.
Як жыла вёска?
Ёзаф Абрэбскі апісывае жыццё Лужан па сямі пунктах. Гэтым артыкулы прыводзім палову з іх: пра склад сям'і і традыцыі.- Вулічны тып вёскі - палескі (уладкаваны). (Вёска) падзелена на канцы, тапаграфічныя раёны. Хутары раскіданы навокал. Суседзства - 1|2|1|3 . (не зразумела напісане, нешта пра размеркаванне суседскай тэрыторыі па радах). Сямейная маёмасць: 1/2, 1/4, 1/8, 1/16 (мяркую, дзесяціны) і гэтак далей надзелаў (агарод, поле, лугі і дзялянкі). Гаспадарчы двор мае "беларускі" тып. Жылая хата і інтэр'р таксама мае "беларускі" тып.
- Пераважваюць асобныя сем'і. Па сваім складзе сем'і патрыярхальныя. У Кормужы некалькі сямей разыходзяцца часам. Сямей, у нядобрым стане, няма: раней былі (напрыклад, у Кормужы). Сістэма радства двухбаковая ці білатэральная (то бок паходжанне прымаецца як па бацьку, так і па маці).
- Хаджаін - намінальны бацька. Фактычна бацькоўскі ўплыў распаўсюджаны ад кантаролю працы на зямлі да выбар жонкі (для сына).
- Рэлігайнае жыццё ў вёсцы слабэе. Малітва перад спажываннем ежы, штогадовыя вячэры абмяжоўваюцца святочнымі днямі. Адмысловых цырымоній няма. Роля гаспадара і гаспадыныі (не зразумела). Духі дамавыя - ? Сымбалізацыя хатняга культа слабая. Сямейныя абрады: поўная ўвага надаецца абрадам пад час вяселля. Культ пахавання цалкам падтрымліваецца.
Чытаючы этнаграфічнае апісанне Лугоў, можам толькі даверыцца Ёзафу Абрэбскаму.
Гісторыя паходжання прозвішча дакладная, бо, напрыклад, у 1808 годзе ў Лугах было 24 двары, з якіх 4 двары Паўлюковічаў, 3 двары Цыбулькі і 17 двароў Бойка. Ярмаковічы прыйшлі пазней з Гоцка, Грыцкевічы і Шчотка - з Чучавіч і Насені - з Баравікоў.
З'яўляюцца толькі сумневы па стану сямей у Кормужы, бо да ХХ стагоддзя не прагледжваецца асаблівасць іх разлучэння. Ёсць меркаванне, што запіс быў памылковы, ці памылкова перакладзены, альбо маюцца на ўвазе прыклады незаконанароджаных дзяцей, а такія былі. Нават судовыя справы заводзілі па такіх выпадках.