Краязнаўства: Чучавіцкі край

Адкуль і калі з'явіліся Раўковічы ў Чучавіцкім краі?

Прозвішча Раўковіч - адно з не шматлікіх прозвішч Чучавіцкага краю, якое не атрымала шырокага распаўсюду. Гэта прыводзіць да думкі, што Раўковічы з'явіліся ў краі не так даўно. У гэтым артыкуле паспрабуем даведацца, адкуль і калі з'явіліся Раўковічы і якія іх рады мы зараз можам вылучыць.

Аналіз метрычных кніг

Першай крыніцай, якую мы пачалі аналізаваць былі метрычныя кнігі. Праз іх можна адсачыць, калі першыя Раўковічы былі дакументальна зафіксаваны ў Чучавіцкай царкве.
Аналіз метрычных кніг падкрэслівае тое, што Раўковічы не атрымалі шырокага распаўсюду і жылі заўсёды лакалізавана, 1-2 дварамі. Так за 19 стагоддзе паводле 78 метрычных кніг зафіксавана ано:
  • 16 запісаў а хрышчэнні дзяцей з прозвішчам Раўковіч,
  • 12 запісаў а шлюбе, з якіх 2 Раўковіча былі жыхарамі Воля Лахвенскага прыходу,
  • 15 запісаў аб адпяванні Раўковічаў.
Той факт, што два шлюбы былі паміж Раўковічам з Волі і тутэйшымі дзяўчынамі, дае падставу для гіпотэзы, што Раўковічы прыйшлі з поўдня: альбо з Волі, альбо з Лахвенскага прыходу. Гіпотэза пабудавана на заўважанай тэндэнцыі, што пры міграцыі адзначаюцца шлюбы паміж родам сялян-мігрантаў і тутэйшымі дзяўчынамі альбо хлапцамі.
Першы запіс з прозвішчам Раўковіч у метрычных кнігах Чучавіцкай царквы датуецца 1816 годам.
13 жніўня 1816 года была ахрышчана Параскевія, дачка Сямёна і Марыя Раўковічаў з сяла Вялікія Чучавічы. Параскевіі пры хрышчэнні было дано шчэ адно імя - Ганна. Хроснымі бацькамі сталі Антон Гаргун і панна Фрацнішка Ракоўска.
Запіс а хрышчэнні Параскевіі Раўковіч / Метрычная кніга Чучавіцкай царквы, 1816 г.
Запіс а хрышчэнні Параскевіі Раўковіч / Метрычная кніга Чучавіцкай царквы, 1816 г.
Як высветлім ужо пасля, панна жылі ў адным мястэчку з Раўковічамі. Звалі яе Катажына Юзафаўна Ракоўска, 1781 года нараджэння, і была яна жонкай падстайніка (памочніка стайніка) пры двары, пана Ракоўскага Францішка Юзафавіча. З улікам таго, што ў двары стайніка не было, то можна меркаваць, што пан Францішак Ракоўскі, прадстаўнік чыншавая шляхты, быў адказным за каней і стайні ў двары.

Аналіз інвентарў і рэвізскіх казак

Разумеючы, што першы запіс Раўковічаў у метрычных кнігах Чучавіцкай царквы датуецца за 1816 год, то варт праверыць блжэйшыя да гэтага года інвентары: за 1813 год і за 1819 год.
У 1813 годзе сям'і Раўковічаў не пражывае ў Чучавіцкім краі, таму можам рабіць выснову, што сям'я прыехала ў перыяд з 1813 па 1816 год.
У 1819 годзе ў Вялікіх Чучавічах ужо адзначаны двор Раўковічаў у складзе пяці чалавек. Аднак найбольшы інтарэс вызывае пазначаны від рамёства хаджаіна двара: каваль. Адпаведна можна зрабіць выснову-гіпотэзу: Сямён Раўковіч разам з сям'ёю быў накіраваны кавалём ў Вялікія Чучавічы ў перыяд з 1813 па 1816 год.
Двор Сямёна Раўковіча / Інвентар Вялікіх Чучавіч, 1819 год
Двор Сямёна Раўковіча / Інвентар Вялікіх Чучавіч, 1819 год
Аналізуючы інвентары, можна ўбачыць як працягвалася дынастыя кавалёў. Пасля Сямёна кавалём стаў яго сын Сямёна, а пасля сын Сямёна малодшага - Якаў.
Інвентары, не маючы дакладнай структуры складання, захоўваюць часам цікавейшыя факты. Правяраючы двор Раўковічаў па кожным інвентары, была знойдзена інфармацыя аб іх паходжанні! Пасля жа яна была пацверджана рэвізскай казкай, то бок перапісам насельніцтва, за 1816 год.
Сямён Рыгоравч Раўковіч з жонкаю Марыяй Іванаўнай і двумя дачкамі Марыяй і Ганнай быў накіраваны кавалём ў Вялікія Чучавічы ў перыяд з 1813 па 1816 год з мястэчка Лахва.
Двор Сямёна Раўковіча / Інвентар Вялікіх Чучавіч, 1824 год
Двор Сямёна Раўковіча / Інвентар Вялікіх Чучавіч, 1824 год
Двор Сямёна Рыгоравіча Раўковіча / Рэвізская казка Вялікіх Чучавіч, 1816 год
Двор Сямёна Рыгоравіча Раўковіча / Рэвізская казка Вялікіх Чучавіч, 1816 год
Дакладны год перавода Сямёна Раўковіча невядомы, аднак дакладна вядома, што ў 1813 годзе сям'я шчэ жыла ў Лахве, а ў 1816 годзе - ужо ў Вялікіх Чучавічах. У гэты час таксама згублена інфармацыя па нараджэнні яго першага сына і спадкаемца дынастыі кавалёў Раўковіча Сямёна Сямёнавіча.
Што цікава перад пераездам у Чучавічы, у 1813 годзе, ў Раўковічаў было цалкам невялікае хаджайства: 1 аўца і 1 свіння. А аводле інвентароў, хаджайства ў Чучавічах ужо ў іх не было да 1824 года, а ў 1831 годзе ўжо адзначаецца 1 карова, 1 яловнік, 5 авец і 2 улья з пчоламі.

З якіх часоў ідзе дынастыя кавалёў?

Як ужо адзначалася, дынастыя кавалёў з роду Раўковічаў існавала як мінімум да польскіх часоў, аднак паўстае пытанне, ці можам мы даведацца, з якіх часоў яна пайшла. Для гэтага звяртаемся да дакумантаў, якія датычыцца ўжо мястэчка Лахвы, а дакладней да інвентароў.
Першае, што варта адзначыць - у мястэчку Лахвы як мінімум з сярэдзіны 17 стагоддзя былі назв вуліц: Рынак, Любачынская, Кажангарадоцкая, Рыбуньская, Цэглінская, завулак Цэглінскі, Булатоўская і Трыліс'е як урочышча. Сям'я Сямёна Раўковіча, як і яго продкі, жылі на вуліцы Рыбуньскай.
Вуліца Рыбуньска была адзінай вуліца, дзе двары стаялі толькі па адзін яе бок. Складалася яна з двух дзясяткаў двароў і некалькі пустак. Дарэчы, на адной з пустак стаяў былы жыдоўскі шпіталь. На дадзены момант назвы вуліц Лахвы цалкам не нагадваюць гістарычныя, але калі параўноўваць мапы, то можна адзначыць, якая з іх была Кажангарадоцкая, Любачынская, Рыбуньская, Рынак і Трыліс'е. Рыбунськая, на якой жылі Раўковічы, знаходзіцца ў паўночнай часткі вёсцы з правага берага ракі Смердзь.
Двор Раўковіча быў апошнім на вуліцы, першыя двары былі габрэйскі. Адсюль можна прыйсці да гіпотэзы, што габрэйскія двары былі бліжэй да цэнтра, тады кавалі Раўковічы жылі на двары сучаснага адраса: Лахва, вуліца Набережная, д. 17.
Меркаванае месца пражывання кавалёў-Раўковічаў да 1813 года ў Лахве
Меркаванае месца пражывання кавалёў-Раўковічаў да 1813 года ў Лахве
Як ужо адзначалася раней, апошні запіс аб жыцці Сямёна Рыгоравіча Раўковіча ў Лахве датуецца 1813 годам. Сямён Рыгоравічам працуе кавалём, мае двух дачок і жонку, а па суседству з ім жывуць яшчэ два кавалі і ткач. Рамёскае суседства мы і далей будзем сустракаць.
Сямён Рыгоравіч паўнавартасна стаў працаваць кавалём пасля смерці свайго бацькі Рыгора Міхайлавіча 27 красавіка 1801 года. Ён быў старэйшым сынам і ў той час яму было 19 год.
Адпяванне Рыгора Раўковіча / Метрычная кніга Лахаўскай царквы, 1801 г.
Рамёства Рыгора Міхайлавіча адзначаецца на працягу ўсёй другой паловы 19 стагоддзя. Першы ўспамін пра каваля Рыгора Раўковіча адзначаецца ў 1764 годзе. Тады на вуліцы Рыбуньской месцілася12 двароў, сярод якіх былі два столяра, тры кавалі і адзін жаўнер. У 1782 годзе на вуліцы ўжо будзе жыць пяць кавалёў, а ў 1785 годзе адзначаецца шчэ адна цікавостка на вуліцы Рыбуньскай. Там жывуць пяць кавалёў, адзін з якіх, Іван Самусевіч, таксама пазначаны як бубнач!
Вуліца Рыбуньска і двор Рыгора Раўковіча / Інвентар Лахвы, 1764 год
Вуліца Рыбуньска і двор Рыгора Раўковіча / Інвентар Лахвы, 1764 год
Аседласць сялян вызначалася іх жыццём у адной вёсцы і на адным і там жа двары. Менавіта з-за гэтага двор Раўковічаў на Рыбуньскай быў заўсёды апошнім ад 1764 годзе. Толькі ў 1764 годзе за ім жыў шчэ Трахім Бараноўскі, які пасля пазначаўся на вуліцы Цэглінскай.
У 1742 годзе на вуліцы Рыбуньскай крыху змяніўся склад двароў. Вуліца Рыбуньская 1742 года выглядана наступным чынам:
  • Архэм Савахновіч
  • Іван Грыбко
  • Кандрат Сяцецкі
  • Аўдзей Веляшкевіч (жаўнер)
  • Цімох Навіковіч (жаўнер)
  • Нікіфар Навіковіч (жаўнер)
  • Лук'ян Басюкевіч (столяр)
  • Ярах Кавалевіч (каваль)
  • Ахрэм Міхалевіч
  • Кандрат Каваль (каваль)
  • Мікалай Грыбовіч (каваль)
  • Марцін Янковіч
Параўноваючы двары вуліц можна адзначыць, што ў канцы вуліцы два двары кавалёў змяніліся на два іншыя, то бок Рыгор Міхайлавіч Раўковіч стаў спадкаемцам Кандрата Каваля. На гэты поінты існуе тры гіпотэзы:
  1. Рыгор Раўковіч перасяліўся на двор Кандрата Каваля.
  2. Кандрат Каваль з'яўляецца дзядзькам альбо дзедам Рыгора Раўковіча.
  3. Прозвішча Каваль з'яўляецца несапраўдным, а толькі адлюстроўвае яго рамества. Тым самым можа пацвердзіцца другая гіпотэза.
Правераючы больш ранні інвентар за 1730 год, адзначаем цікавую рэч. Хаджаінам апошняго двара як і 12 год застаецца Марцін Янковіч, а на двары Кандрата Каваля хаджінам быў Рыгор Раскевіч, што больш сугучна з Раўковіч. Аднак больш раннія інвентары кажуць, што на двары Кандрата Каваля жылі таксама людзі з прозвішчам Каваль, якія ў адным годзе былі запісаны як Кавалевічы.
Адсюль гіпотэза №3 аспрэчваецца, а першыя дзве гіпотэзы застаюцца актуальнымі. Такім чынам можна зрабіць выснову, што дынастыя кавалёў цягнецца як мінімум ад 1764 года, калі ўпершыню ўзгадваецца каваль Рыгор Міхайлавіч Раўковіч. Калі ж прозвішча Кандрат Каваль быў сваяком Рыгорам Раўковіча, то можна казаць аб тым, што дынастыя кавалёў цягнецца як мінімум ад 1644 года, дзе ўпершыню адзначаецца волны чалавек Фесько Каваль.
Двор Фесько Каваля / Інвентар Лахвы, 1644 год
Двор Фесько Каваля / Інвентар Лахвы, 1644 год

Які рады Раўковічаў зараз жывуць у Чучавіцкім краі?

Частка нашчадкаў пераехаўшага ў Чучавічы Сямёна Рыгоравіча Раўковіча засталася жыць у Чучавіцкім краі, а частка вярнулася ў Лахву і ў Волю:
  • у Лахвенскі прыход вяртаюцца ўнукі Сямёна, ці дзеці Сямёна Сямёнавіча: Рыгор, Яўстрат і Нікіфар;
  • у Чучавіцкім краі застаюцца ўнукі: Прохар, Хведар, Якаў і адзіная ўнука Хіма.
Менавіта Якаў і Прохар праяцгнуць справу кавалёў ужо ў другой паловы 19 стагоддзя, пасля смерці бацькі ў 1868 годзе.
Іх брат Хведар, які таксама застаўся ў Чучавіцкім краі, абярэцца шлюбам у 1875 годзе, будзе праходзіць службу яўфрэйтарам лейб-гвардыі Валынскага палка, аднак у 1876 годзе будучы ў часовым адпачынку памрэ ад ціфознай гарачкі.
Якаў і Прохар дадуць пачатак сучасным радам Раўковічаў: адпаведна, Якаўлевы і Прохаравы.
У Прохара Раўковіча нарадзіцца як мінімум пяць сыноў, у Якава - тры сына і пяць дачок. Адзін з сыноў Прохара, Адам, будзе рэпрэсаваны як бацька лясніка, а ў Якава нарадзіцца дачка Марыя. Менавіта дачку Марыі, то бок унуку Прохара, Сцепаніду Лявонаўну будуць клікаць у вёсцы як баба Каваліха яшчэ ў савецкія часы.
Таму можна сцвярджаць, што да нашых дзён у Чучавіцкім краі жывуць нашчадкі як мінімум 250-гадовай дынастыі кавалёў-Раўковічаў, а прыналежнасць да дынастыі захавалася ў мянушцы Кавалі.
Шчотка Алена Аляксееўна і Раўковіч Ганна Антонаўна (злева) з роду Якаўлевых, 1960-ыя
Шчотка Алена Аляксееўна і Раўковіч Ганна Антонаўна (злева) з роду Якаўлевых, 1960-ыя
Аналізуючы фотаздымкі Чучавіцкага края, была заўважана цікавая дэталь. Два здымкі CZ-W-S-10-0008 і CZ-W-S-10-0054 былі зроблены на двары каваля і на здымках можна пабачыць непасрэдна яго самога.
Дакладна даведаца, хто на фотаздымкаў мы наўрадці калі зможам, аднак высокая верагоднасць таго, што на здымку адзін з дынастыі кавалёў-Раўковічаў. Перабіраючы, хто гэта можа быць, то ў так званы шорт-ліст трапляюць тры чалавекі:
  • Раўковіч Адам Прохаравіч, 29 год,
  • Раўковіч Васіль Прохаравіч, 18 год,
  • Раўковіч Міна Якаўлевіч, 24 год.
Больш дакладна можна будзе сказаць тады, як знойдуцца дакументальныя звесткі, хто з іх быў кавалямі ў 1900-ыя гады ў Вялікіх Чучавічах.
На двары каваля вёскі Вялікія Чучавічы / 1910 г. / Фота Аляксандра Сержпутоўскага
На двары каваля вёскі Вялікія Чучавічы / 1910 г. / Фота Аляксандра Сержпутоўскага

Такім чынам, адказываючы на пытанне артыкула і аналізуючы сам артыкул, можна падсумаваць наступнае:
  • Сям'я Раўковічаў прыехалі ў Чучавіцкі край з мястэчка Лахвы ў 1813-1816 гады.
  • Кавалі-Раўковічы, існуе гіптотэза, жылі ў Лахве па сучасным адрасе Наберажная 17.
  • Раўковічы з'яўляюцца дынастыяй кавалёў як мінімум з 1764 года. Пры дакументальным пацверджанні роднай сувязі Раўковічаў і Кавалёў (Кавалевічаў) дынастыя будзе мець працяг з 1644 года!
  • Кавалі-Раўковічы ў Лахве мелі адпаведны статус, таму пры хрышчэнні першай дачкі Сямёна Раўковіча (пераехаўшы каваль ў Чучавічы) хросная маці была заклікана пана Катажына Ракоўская, жонка падстайнік Лахаўскага двара. Гэта падкрэслівае сувязь кавалёў-Раўковічаў са стайняй панскага двара.
  • Да нашых дзён прыналежнасць да рамесніцкай дынастыі выразілася праз лакальную чучавіцкую мянушку Кавалі і Каваліха.
  • На дадзены момант можна вылучыць два рады Раўковічаў у Чучавічах: Якаўлевы і Прохаравы.
  • Частка сям'і Раўковічаў па Прохару была рэпрэсавана савецкай уладай у 1940 годзе і выслана ў Валагодскую вобласць. Рэпрэсаваным быў Раўковіч Адам Прохаравіч як бацька лясніка. Звестак пра яго сына-лясніка, які мусіў быць таксама рэпрэсаваны, няма.
  • З высокай верагоднасцю захаваўся здымак аднаго з кавалёў дынастыі Раўковічаў. Пры атрыманні дадатковых дадзеных можна будзе з большай упэўненасцю сцвярджаць, хто на фотаздымку.
Вялікія Чучавічы Даследаванні Дакументы
Made on
Tilda