Вандруйце па краіне, сцірайце скрэтч-пласт раёнаў, у якіх пабывалі, і шукайце малюнкі храмаў, сядзіб, старэй за ХХ стагоддзя, дубоў-волатаў, валуноў і іншых каштоўнасцяў.
У чым канцэпт? На скрэтч-карце намалёваны гістарычныя каштоўнасці. Менавіта якія? Тыя, што старэй за ХХ стагоддзе, да некаторыя больш новыя з гістарычнай/архітэктурнай каштоўнасцю. Намалёваны і помнікі прыроды, напрыклад дубы-волаты, каменныя крыжы і валуны. Акрамя аб'ектаў на карце пракладзены галоўныя дарогі, едуць цягнікі/машыны/аўтобусы, плаваюць рыбы і растуць змешаныя лясы – у агульным і цэлым, тая самая сапраўдная Беларусь, якую трэба пазнаць і пачаць любіць! На карце схована 15 пасхалак!