Падкаст
Падтрымайце праект праз спонсарскую падпіску альбо разавы плацёж

Аўдыёграфічны напрамак праекта прыйшоў у студзені 2021 года. Падкастаў пра турызм у Беларусі як не было тады, так і адсутнічаюць зараз.
У лютым сябра Антон, які запісвае падкаст "Антон говорит в микрофон", запрасіў паразмаўляць аб вандроўках і праекце. Менавіта тады яму раскрыў ідэю з падкастам, прапанаваўшы стварыць сумесны прадукт. Антон меў асабістыя справы ды і ў праекце быў насычаны перыяд са здымкамі і вытворчасцю адзення, таму ідэя неяк адклалася.

Прадмова

Мінула больш за паўгады, і ў лістападзе пішу Дзянісу з прапановай. З той пары і працуем над падкастам.
Сабралі шэраг тэм для эпізодаў (лонг-ліст мае больш за 50 тэм), распрацавалі фармат і пагналі пісаць тэкст ды зваць спікераў!

    Made on
    Tilda