ПРА VANDRA

Філасофія праекта

Ідэі праекта зарадзіліся яшчэ ў 2017 годзе. Тры з паловай гады стваралася ілюстраваная скрэтч-карта Беларусі. Сабраўшы ўсе ідэі, якія прыходзілі за гэты час, нарадзіўся масштабны (як мінімум на паперах) праект VANDRA.

Мэта праекта - павысіць лакальную турыстычную граматнасць праз розныя, у тым ліку не тыповыя, напрамкі дзейнасці.

Мы маем, сапраўды, багатую гісторыю, але ж не так шмат пра яе ведаем. Таму будзьма пашыраць веды і прасоўваць спадчыну: ад архітэктунрных да прыродных і этнаграфічных каштоўнасцей.

Ствараем, каб абудзіць грамадства!
Падтрымайце праект праз спонсарскую падпіску альбо разавы плацёж
Справаздачы праекта
    Напрамкі дзейнасці
    Інтэрнэт-крама з таварамі аб спадчыне. 1 верасня 2022 года інтэрнэт-крама прыпніла сваю працу.
    Першы падкаст пра турызм у Беларусі - VANDRA!
    Слухаць можна на ўсіх вядомых пляцоўках, у тым ліку Spotify, Apple Podcasts і Яндэкс.
    Даследавання ў турыстычнай галіне. Асветніцкія лекцыі і практыкумы. 3 верасня 2022 года распачаты краязнаўчы праект "Чучавіцкі край".
    Тэхналагічнае
    Стварэнне мабільнага прыкладання. Намаляваны макеты і зроблена частка MVP прыкладання.
    Публікацыя ілюстраванай скрэтч-карты анлайн.
    Музычнае
    У распрацоўцы.
    Відэаграфічнае
    У распрацоўцы.

    Як прыйшла ідэя

    Ідэі праекта VANDRA зарадзіліся яшчэ ў 2017 годзе.

    На той момант я ўжо год як вандраваў па Беларусі. Яшчэ пасля першых паездак сутыкнуўся з праблемаю, што няма дзе адзначаць наведаныя мясціны. Так улетку 2017 года, як сведчаць дыялогі ў соцсетках, ужо сфарміравалася канцэпцыя скрэтч-карты.

    Увосені 2017 года маці, настаўніца геаграфіі, звярталася за парадамі па тэме даследчай работы. У дыскусіях са знаёмымі і сябрамі часценька чуў, што ў Беларусі няма чаго паглядзець. Менавіта гэтыя размовы навялі на думкі аб праблеме турыстычнай граматнасці. Так, дапамагаючы маці, было распачата дылетнацкае даследаванне.

    Даследаванне па замеру лакальнай турыстычнай граматнасці

    Насмарэч, даследаванне было дылетнацкае, але ж улічваліся ўзрост і месца пражывання рэспандэнтаў. Цалкам было апытана звыш за 750 чалавек. Адно з пытанняў было наконт аб'ектаў ЮНЭСКА Беларусі. Па адказах туды ўваходзілі як Мірскі замак, так і Курган Славы з Нацыянальнай бібліятэкай.

    Было пытанне і наконт знакамітых асоб Беларусі. ЛІдарамі былі Янка Купала і Якуб Колас. Цікава будзе параўнаць, на якім месцы яны будуць пасля 2020 года? А на якім будзе Марыя Калеснікава альбо як зменіцца месца Кастуся Каліноўскага?

    Стварэнне ілюстраванай скрэтч-карты Беларусі

    Да стварэння скрэтч-карты прыйшоў праз асабістую праблему. Пачаў вандраваць у другой палове 2016 года, а ў 2017 годзе прыйшоў да думкі, што няма месца, дзе пазначаць наведаныя раёны.

    Улетку 2017 года быў намаляваны першы эскіз карты. За прыклад узяў Ляхавіцкі раён. Чаму? Бо прыехаў толькі з Грушаўкі і вярнуўся надзвычай натхнённым! Вёска Грушаўка і да гэтай пары застаецца "месцам сілы".

    Актыўная фаза стварэння скрэтч-карты прыйшла на 2019 і 2020 год. У сакавіку 2020 года стартаваў праект на краўдфандынгавай пляцоўцы Улей, а ў ліпені ўжо выйшаў першы тыраж - 1350 асобнікаў!

    Пашырэнне праекта да VANDRA

    На працягу даследавання, асабістых вандровак і стварэння скрэтч-карты прыходзілі розныя ідэі, як яшчэ пашыраць веды аб спадчыне. Так у снежані 2020 год стварыўся першы док з назваю "VANDRA - праект па павышэнню турыстычнай граматнасці".

    Былі распісаны філасофія праекта, напрамкі дзейнасці, доўгатэрміновае планаванне і прыярытэтнасць па развіццю напрамкаў.
    Шостага студзеня 2021 года адбылася сустрэча з аўторкай моладога брэнда адзення TSUDA, на якой вырашылі закалабіцца. Гэтакім чынам у прадуктовым напрамку адкрылася катэгорыя "Адзенне", альбо VANDRA Clothes.
    VANDRA X TSUDA
    Калаб двух праектаў быў адбіты ў стварэнні адзення. Першыя рэлізы вышлі ў свет 23 сакавіка 2021 года. Цішоткі, світшот і худзі!
    Long Live Belarus! Long Travel Belarus!
    Кантакты
    Нумар тэлефона: +375 29 942-28-41 (SMS)
    E-mail: r.klevzhits@gmail.com
    Сацыяльныя сеткі: Facebook | Instagram
    Made on
    Tilda