Справаздачы

Красавік 2024

Лічбы (на 30 красавіка 2024 года)
  • Instagram: зроблена 4 допіса і 16 сторызаў; 3525 падпісчыка (+28, ці +0,7% за месяц); сярэдні ахоп допіса - 1069 праглядаў (-15,6% да мінулага месяца); сярэдння колькасць узаемадзеяння - 169 разоў (+24,9% да мінулага месяца); сярэдні ахоп сторыза - 302 прагляда (-20,9% да мінулага месяца), сярэдні каэфіціент уцягнутасці па сторызах - 2,6%.
  • Facebook: зроблена 5 допісаў; 364 падпісчыка (+8 за месяц); сярэдні ахоп допіса без расшарвання - 103 праглядаў (+7,2% да мінулага месяца); каэфіціент уцягнутасці - 10,6% (+76,7%); сярэдні ахоп допісаў з расшарваннем у тэматычныя суполкі - 1578 праглядаў (-6,0%), альбо 356,5 на 1 расшарванне (-8,2%); сярэдні каэфіціент уцягнутасці ў тэматычных суполках - 1,5% (-67,4%). Значнае спад каэфіціента ўцягнутасці вызначаецца тым, што ад красавіка спасылкі дадаваліся не ў допісе, а ў каментарах. Пераходы па спасылцы трапляюць ў статыстыку пры падліке каэфіціента.
  • Telegram: 6 допісаў; 244 падпісчыкаў (+10 за месяц); доля тых, хто чытае допісы, да падпісчыкаў - 250,4% (-22,1%); сярэдні прагляд допіса - 611 раз (-18,9%). Хаця ёсць спад актыўнасці, паказчыкі файныя: допісаў праглядае больш, чым падпісаныя, пры гэтым расце колькасць падпісчыкаў. Аднак варта адзначыць нізкі ўзровень уцягнутасці аўдыторыі - 5,78%. Тут адчуваецца прыход разнароднай аўдыторыі і нізкая каштоўнасць допісаў.
  • Patreon: 11 падпісчыкаў. За месяц -2 патрона і +2 павышэння сумы падтрымкі. Тут жа варта адзначыць першую падтрымку ў красавіку на Ko-Fi. Агулам можна сказаць, узровень падтрымкі застаўся на тым жа ўзроўні.
Аўдыёграфічны напрамак
Прадуктовы напрамак
  • была падпісана дамова з фабрыкаю па вытворчасці новага прадукта;
  • зрабілі перадаплату, і гэта быў найбольш хвалюючы момант, які вырашаўся цягам месяца. Усё - у пытаннях па пераводаў з Беларусі. Але па шчырасці падзялюся, забегаючы наперад: 2 тыдні чаканняў і аплата прайшла, таму вытворчасць запускаецца!
  • вядзем перамовы па дастаўцы ды прахаджэння мытнёвых працэдур. Каб цалкам вырашыць пытанне, ёсць май, таму вядуцца падрыхтоўчыя працы.
Чучавіцкі край
  • былі атрыманы новыя здымкі з могліц, адпаведна з гэтым працягнута праца над мапаю могліц пасля трохмесячнага перапынку. Здымкі былі зроблены бацькамі;
  • былі даданы 10 фотаздымкаў з дамашніх архіваў. Агулам фотаархіў Чучавіцкага краю налічвае 232 здымка з 6 крыніц;
  • былі знойдзены і адсканаваны 7 здымкаў Чучавіцкага краю 1950-ых гадоў. Гэтая справа была зроблена пры падтрымцы людзей у Мінску. Першы выпадак, калі паспяхова атрымалася адсканаваць фотаздымкі з дамашніх архіваў Чучавіцкага краю дыстанцыйна.
  • таксама пры дапамозе бацькоў былі атрыманы 8 здымкаў для сканавання. З дамашняга архіва былі абраны найбольш каларытныя здымкі. Паступова будзе адсканаваны ўвесь той архіў;
  • быў знойдзены жаночны вясельны строй з вёскі Гоцк першай паловы ХХ стагоддзя. Вясельны строй быў сфатаграваны гісторыкам Алегам Дзярновічам на выставе ў музеі гісторыі горада ў Мінску.

У красавіку была прапанавана дапамога праекту па працы ў сацсетках. Першы такі досвед, таму будзем пакрысе напрацоўваць эфектыўную сумесную працу.
Ад мая кожнаму, хто падтрымаў праект, будзе дасылацца паштоўка ў наступным месяцы. Паштоўка будзе звязаная з чымсьці беларускім і з думкамі, разважаннямі пра спадчыну!
Як ужо адзначалася ў прадуктовым напрамку, былі атрыманы навіны па вытворчасці прадукта, таму май будзе месяцам з шыкоўнымі навінамі і спойлерамі: прэзентацыя прадукта і яго філасофіі, перадзамовы ды тэрміны выхада прадукта!
Падтрымаць праект можна тут: Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal | Revolut | Alfa-Bank (нумар карткі: 5208130008617866)
Made on
Tilda