Справаздачы

Верасень 2023

Лічбы (на 30 верасня 2023 года)
  • Instagram: зроблена 4 допіса, з якіх 2 reels (тызеры эпізодаў падкаста), 17 сторызаў; 3374 падпісчыка (+22, ці +0,7% за месяц); сярэдні ахоп відэа - 1078 прагляда (+18,5% да мінулага месяца); сярэдні ахоп сторыза - 322 прагляда (+8,8% да мінулага месяца);
  • Facebook: зроблена 7 допісаў (-2 за месяц); 337 падпісчыка (+4 за месяц); сярэдні ахоп допіса без расшарвання - 69 праглядаў (-43% да мінулага месяца); каэфіціент уцягнутасці - 7,6% (+7,9%); сярэдні ахоп допісаў з расшарваннем у тэматычныя суполкі - 1311 прагляда (-41,8%), альбо 179,9 на 1 расшарванне (-47,6%); сярэдні каэфіціент уцягнутасці ў тэматычных суполках - 6,6% (+32,7%).
  • Telegram: 8 допісаў (-5 за месяц); 194 падпісчыка (+1 за месяц); доля тых, хто чытае допісы, да падпісчыкаў - 102.1% (+9,9%); сярэдні прагляд допіса - 198 разы (+11,2%). Допісаў стала менш, але водгук на іх стаў лепш.
  • Patreon: 18 падпісчыкаў. За верасень да падтрымкі далучыліся шчэ чатыры чалавекі. Прыемна, што праект паступова адгукаецца ў шчэ большай калькасці людзей, а праца не застаецца незаўважанай. На верасень 2023 года штомесячнай падтрымкі дакладна хапае на аплату хосцінга, падпіскі zoom і запіса аднаго эпізода (у жніўні крыху не хапала на гэтае). На шчо ў ідэале шчэ не хапае: на запіс шчэ аднаго эпізода, аплата падпіскі на soundcloud, прасоўванне допісаў/падкаста. Але ж галоўная мэта, каб праект перастаў быць валанцёрскім, бо ўсё валанцёрскае жыве не надта доўга, на жаль.
  • Boosty: была атрымана першая разавая падтрымка, за што падзяка Паўлу П.
  • Талака: шчэ ў жніўні быў арганізаваны збор сродкаў на замову архіўнай справы па шаптухах і знахарах Лунінецкага павета. На талаку адгукнуліся чатыры чалавекі, тры з якіх даслалі грошы. Такім чынам у верасні атрымалася сабраць звыш за 120 рублёў. Дзякуй!
Аўдыёграфічны напрамак
  • у верасні выйшлі два рэгулярныя эпізоды падкаста: №35 з Уладзімірам Кандраценяй пра спадчыну Ганцавіцкага Палесся і №36 з Паўла Каралёвым пра яго дзейнасць па захаванні спадчыны
  • да асноўнага выпуска з Паўлам Каралёвым выйшаў бонусны эпізод №36 для падпісчыкаў на Patreon і Boosty;
  • быў запісаны эпізод №37, які выходзіць у аўторак 10 кастрычніка. Тызер эпізода ўжо даступны ў сасцетках;
  • па эпізодзе №38 ёсць усе дамоўленнасці, але вырашаем пытанне з тэхнікай для запіса: хочацца добрай якасці, але госць - не ў Менску, каб запісаць як звычайна ў студыі, на тыдні пасля выхаду справаздачы плануецца вырашыць пытанне;
  • што ў верасні, што ў кастрычніку дагэтуль збіраем пытанні да эпізода №40, які выйдзе 21 лістапада. Эпзіод будзе апошнім у другім сезоне і гэта будуць адказы на пытанні пра жыццё і планы праекта. Там ужо назбіраўся шэраг, але адкажам на ўсе. Пытанні можна задаваць праз Google-форму, альбо праз пошту: r.klevzhits@gmail.com
  • нарэшце быў стоварны канал VANDRA на Youtube, і туды запампавалі ўсе эпізоды падкаста. Спачатку на канале будзем публікаваць выпускі падкаста, а ў будучыні ёсць планы на больш буйныя і змястоўныя відэа па спадчыне. З бліжэйшых планаў - гэта дадаць да кожнага выпуска таймкоды.
Прадуктовы напрамак
  • была зроблена перадаплата дызайнеру, таму ў кастрычніку, калі дакладней з 9 кастрычніка, пачынаецца працэс стварэння прадукта дызайнерам. Меркавана, атрымаецца раней зрабіць замову на фабрыку, таму паступова ў кастрычніку будзем вырашыць бюркратычня і юрыдычныя моманты, а таксама запытывацца ў менаджара актуальныя ўмовы.
Чучавіцкі край
  • выйшаў краязнаўчы аналітычны артыкул пра гісторыю з'яўлення тутэйшага прозвішча Раўковіч;
  • вярнуліся да працы па графічнай візуалізацыі чучавіцкіх могілцы, быў адпрацаваны кавалак па здымках, атрыманых у жніўні. На дадзены момант ужо гатовыя каля 60% могліц;
  • былі атрыманы па запыце 80 здымкаў могліц Вяілкіх Чучавіч. Здымкі дапамогуць удакладніць папярэднюю віузалізацыю, дадуць звесткі па пахаваннях, а таксама даюць магчымасць нанесці шчэ адзін кут могліц. Меркавана, пры адпрацоўцы гэтых здымкаў будзе зроблена 70% усёй плошчы;
  • метрычная база пашырылася запісамі пра хрышчэнні не тутэйшых людзей у Чучавіцкай царкве. Такім чынам былі адлічбаваны метрычныя кнігі за 111 год і база па хрышчэннях складаецца з 231 запіса;
  • быў адлічбаваны першы падзел метрычных кніг Чучавіцкай царквы з 1783 па 1797 год. Тым самым у агульную базу метрычных кніг (яе пакуль няма ў вольным доступе) трапілі 376 запісаў а хрышчэнні. Гэта карысна для артыкулаў, праверкі родных сувязяў і крупнага лічбавага прадукта па Чучавіцкім радаводзе;
  • на сайце праекта былі адноўлены старонкі з фотаздымкаў і метрычнай базы. Тым самым будзем паступова фарміраваць агульны стылістычны выгляд (на жаль, рэсурса не хапае, каб спачатку сплаванаць, а потым усё аднавіць);
  • на мапе Вялікіх Чучавіч было дадзена новае урочышча Клінок. Па выяўленні яго знаходжання сформіравалася ўпэўненая гіпотэза па яго этымалогіі;
  • у жніўні былі звесткі пра два новыя ўрочышчы ў Гоцку, аднак мясцовая жыхарка пасля майго запыту, выдаліла свае паведалменне пра іх. Нічога не зразумела, але ж будзем справабаць высветліць гэта праз іншыя крыніцы;
  • замоўлена і атрымана архіўная справа, якая тычыцца ў тым ліку і Чучавіцкага краю. Грошы на яе былі сабараны талакою. Каштоўнейшы змест па жыцці ў польскім часу і па звестках Лунінецкага павета. Паводле атрыманай справы ў кастрычніку-лістападзе выйдзе адпаведны артыкул.
Калі вам адгукаецца дзейнасць VANDRA, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal
Made on
Tilda