Справаздачы

Люты 2024

Лічбы (на 29 лютага 2024 года)
  • Instagram: зроблена 4 допіса (сярод якіх 1 рылз-цізер) і 13 сторызаў; 3451 падпісчыка (+48, ці +1,4% за месяц); сярэдні ахоп допіса - 1616 праглядаў (+28,6% да мінулага месяца); сярэдння колькасць узаемадзеяння - 195 разоў (+36,4% да мінулага месяца); сярэдні ахоп сторыза - 387 прагляда (-16,4% да мінулага месяца);
  • Facebook: зроблена 6 допісаў (сярод якіх 1 рылз-цізер); 356 падпісчыка (+5 за месяц); сярэдні ахоп допіса без расшарвання - 100 праглядаў (-11,5% да мінулага месяца); каэфіціент уцягнутасці - 6,9% (+56,8%); сярэдні ахоп допісаў з расшарваннем у тэматычныя суполкі - 832 праглядаў (-43,7%), альбо 316,4 на 1 расшарванне (-43,7%); сярэдні каэфіціент уцягнутасці ў тэматычных суполках - 4,5% (+7,1%).
  • Telegram: 6 допісаў; 207 падпісчыкаў (+5 за месяц); доля тых, хто чытае допісы, да падпісчыкаў - 69,6% (-37,0%); сярэдні прагляд допіса - 144 разы (-35,4%). Позні студзеньскі допіс меў меншы ўплыў, чым прагназавалася (нягледзячы на досыць вялікія лічбы па праглядах). Усе допісы ў лютым спажываліся выключна праз VANDRA. Гэтым абгрунтоўваецца зніжэнне адноснай статыстыкі.
  • Patreon: 13 падпісчыкаў (-1 за люты). Дадаткова ў лютым былі дзве разавыя падтрымкі на PayPal і на картку.
Статыстыка паказвае, што неабходна сталая медыйная актыўнасць. Так, пасля 11-дзённага перапынку ў лютым ахоп панізіўся ў два разы. Вяртанне падкаст больш абудзіла актыўнасць, так ахоп допісаў стаў вышэй, а ахоп допісаў па Чучавіцкім краі застаўся прыблізна на тым жа ўзроўні. Па-ранейшаму, допісы з фотаздымкамі выклілкаюць большую зацікаўленасць, а допісы пра платны кантэнт ці запыт падтрымкі - меньшую.
Аўдыёграфічны напрамак
  • на пачатку месяца была дапісана дэталёвая аналітыка па падкасце. Там у лічбах, развагах і высновах пра першыя 40 эпізодаў, ці пра 2 сезоны падкаста. Графікі інтэрактыўныя, таму можна абраць цікавыя метрыкі для прагляду. Усё гэта було апублікавана на Patreon. З Беларусі пачытаць можна праз VPN.
  • нарэшце распачалі трэцці сезон, выпусціўшы эпізод №41 пра тое, як жывецца і працуецца з Морам Герадота. Госці - Анатоль і Раман Нефідовічы, стваральнікі праекта "Palessie Travel". Паслухаць эпізод можна тут (там жа спасылкі на стрымінгавыя пляцоўкі).
  • дамовіліся з госцьмі на эпізод №42 і на два эпізоды ў канцы вясны. Але ж пакуль пішацца справаздача, то можна дадаць, што эпізод №42 у вызначаны час не запісаўся. Эпізод не выйдзе 5 сакавіка, хаця і пачалася падрыхтоўка да іншай тэмы без госця. Аднак замест гэтага выйдуць эпізоды 12 і 19 сакавіка. Высновы зроблены, будзем рыхтавацца лепей.
Прадуктовы напрамак
  • першапачаткова пазначыў, "робяцца апошнія праўкі ў фінальным візуале прадукта". Аднак на выходных, то бок у першыя дні сакавіка, нарэшце ёсць гатовы візуал прадукта і ў сакавіку пускаем яго ў вытворчасць. Адкрытымі застаюцца пытанні: канчатковае рашэнне партнёраў у Польшчы, падпісанне дамовы з фабрыкаю, вытворчасць і ўзгадненне сэмплаў. Далей будуць фінансавыя і лагістычныя пытанні, ну і прасоўванне.
  • пачалі і амаль завершылі макет упакавання прадукта. Для гэтага шукаліся прыклады таго, як гэта робяць іншыя, абавязковыя элементы, мэтанакіраванае размяшчэнне элементаў для зручнасці выкладкі.
  • зроблена тэставая вэб-версія сайта для прэзентацыі прадукта. Як толькі яна аптымізуецца і дапрацуецца, то сайт апублікуецца спачатку на Patreon, а пад час вытворчасці - для грамадства.
  • дапрацоўваецца макет сайта для меншых экранаў, бо па статыстцы сайта са скрэтч-картаю большасць людзей праглядаюць яго з тэлефона. Калі быць дакладным, то ад пачатку існавання сайта 74% карыстальнікаў захдзяць з мабільных прылад!
Чучавіцкі край
  • быў напісаны адзін артыкул пра тое, як бараўлякі (жыхары вёскі Баравікі) намагаліся адкрыць школу ў вёсцы;
  • былі даданы 10 фотаздымкаў з дамашніх архіваў і (пра гэта раней не пісалі!) 3 фотаздымак з экспедыцый Аляксандра Сержпутоўскага ў 1910 годзе. Выявілася, што тры здымак раней не
  • пачалі пошук запісаў а шлюбах і хрышчэнняў жыхароў Чучавіцкага краю па суседніх прыходах. Пачалі з прыхода мястэчка Лахвы, які суседнічаў з Чучавіцкім краем на поўдні. Запісаў не шмат, але знаходзяцца!
  • нам даслалі фотаздымкі з дамашніх фотаархіваў (5 здымакў) і 1 фотаздымак з Салігорскай бібліятэкі. Праблема сканавання не вырашаецца, таму станоўчы факт у тым, што візуальна фіксуецца наяўнасць здымкаў. Фотаздымак з Салігорскай бібліятэкі цікавы, бо гэта школьны здымак 1947 года з Гоцка. Здымак захоўваецца ў жыхаркі Гоцка.
  • была знойдзена гісторыя адукацыі ў Гоцку, напісаная ў тым ліку па звестках мясцовых жыхароў. Часам матэрыялы ляжаць на зусім відавочных месцах, але калі не стаіць за мэты іх пошук, то да іх не даходзіцца. Гісторыя адукацыі ў Гоцку знаходзілася на сайце Гоцкай школы.
  • даслалі спіс урочышч (30 адзінак!) ад жыхароў Малых Чучавічы, і адно з іх (Ніздорэц, яно жа Ніздорка) дадалі на мапу Малых Чучавіч. Спіс урочышч па большай частцы ўвабірае ў сябе лакацыі па-за межамі вёскі.
  • атрымалі уласнаручна стваораную мапу ўрочышч Гоцка ад тутэйшага жыхара. Суперкаштоўная інфармацыя, аднак неабходна шчэ прывязаць урочышч да пэўных геаграфічных каардынат. Амаль усё ўрочышча пазначаюць месцы па-за межамі вёскі.
  • аплацілі і атрымалі архіўную справу з НГАБ, якую замаўлялі шчэ ў снежні. У студзені адзначаў, што архіў не реагуе на запыт, аднак фактычна архіў адказаў шчэ ў снежні. Атрыманая справа расказвае пра крадзеж у Чучавіцкай царкве і Чучавіцкай валасной управе. Неўзабаве выйдзе артыкул паводле гэтых падзей. З цікавай інфармацыі можна адзначыць пазначаныя месцы жыхарства сведак (напрыклад, "першая хата ад валасной управы", "насупраць кабака", "у 16 сажнях ад управы"). Кошт справы склаў 345 рублёў.
Нягледзячы на нярвовы месяц, люты выдаўся актыўным на дзейнасць. Дагэтуль некранутымі, але пачатымі, падвіслі справы па стварэнню мапы могліц, 3D-візуалізацыя выгляда Вялікіх Чучавіч у 1910 годзе.
Падтрымаць праект можна тут: Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal
Для падтрымкі пераводам на картку, напішыце, калі ласка, асабіста - r.klevzhits@gmail.com
Made on
Tilda