Справаздачы

Жнівень 2023

Лічбы (на 31 жніўня 2023 года)
  • Instagram: зроблена 8 допісаў, з якіх 2 reels (тызеры эпізодаў падкаста), 23 сторыза; 3352 падпісчыка (+74 за месяц); сярэдні ахоп відэа - 910 прагляда (-39,4% да мінулага месяца); сярэдні ахоп сторыза - 296 прагляда (+1% да мінулага месяца);
  • Facebook: зроблена 9 допісаў; 333 падпісчыка (+9 за месяц); сярэдні ахоп допіса без расшарвання - 99 праглядаў; каэфіціент уцягнутасці - 7%; сярэдні ахоп допісаў з расшарваннем у тэматычныя суполкі - 1859 прагляда (-36,8%), альбо 265,6 на 1 расшарванне; сярэдні каэфіціент уцягнутасці (рэакцыі да ахопу) ў тэматычных суполках - 4,97%
  • Telegram: 13 допісаў; 193 падпісчыка (+1 за месяц); доля падпісчыкаў, хто чытае допісы - 92.2% (+11,6%); сярэдні прагляд допіса - 178 разы (+17,1%)
  • Patreon:14 падпісчыкаў. За жнівень на аднаго падпісчыка стала меней. На жаль, падтырмкі пакуль хапае толькі на аплату хосцінга, падпісыкі ў zoom і запіса аднаго эпізода ў месяц.
Аўдыёграфічны напрамак
  • без уліка эпізода з Воляй Малафеечавай ад 1 жніўня, выйшлі два эпізоды падкаста: №33 - з Таццянай Валодзінай пра мінулае і сучаснае абрадавых свят беларусаў і №34 - з Аляксандрам Вінчэўскім пра птушыны свет Беларусі.
  • быў запісаны эпізод №35, тызер якога ўжо на Patreon, а сам выпуск выйдзе на ўсіх пляцоўках - 12 верасня;
  • вызначаны фармат восеньскага эпізода: там будуць адказы на пытанні пра праект VANDRA, а таксама цікавосткі па яго дзейнасці і назіранні па інудстрыі спадчыны і турызма. Пытанні можна задаваць праз Google-форму, альбо праз пошту: r.klevzhits@gmail.com
  • зроблены ўсе вокладкі да эпізодаў падкаста на Youtube-канал;
  • тэстава змантаваны і загружаны на Youtube адзін з эпізодаў падкаста - усё акей, таму па меры магчымасці мантуем астатнія і тым самым робім +1 зручны канал праслухоўванняў;
  • рыхтуемся да восеньскіх эпізодаў падкаста. Ідуць доўгія разважанні наконт гасцей і тэм восеньскіх эпізодаў: ёсць прапановы, ёсць свае нарыхтоўкі. Ааднак дамоўленасці - гэта пра пагадненне з двух бакоў. Таму на гэтым тыдні будзем прымаць рашэнні і спрабаваць дамовіцца па эпізодах №36 і №37.
Прадуктовы напрамак
  • адбылася сустрэча з партнёрамі і абмяркаваліся ўмовы нашай супрацы;
  • атрымалі сэмпл новага прадукта, патэставалі якасць і нарэшце зацвердзілі яго;
  • канчаткова абмяркавалі з дызайнерам умовы супрацы, у тым ліку па тэрмінах. Таму новы прадукт выйдзе ў наступным годзе, а анонс будзе напрыканцы гэтага года;
  • дызайнер пачаў працаваць над пробным фрагментам і даслаў ужо яго выгляд (атрымліваецца кайфова!)
Чучавіцкі край
  • апублікаваны шчэ 12 фотаздымкаў з этнаграфічнай экспедыцыі Юзафа Абрэмбскага. Гэтым скончылі публікацыю даваенных здымкаў, таму наперадзе фоткі з хатніх калекцый. Агулам лічбавы фотаархіў складаецца з 179 фотаздымкаў.
  • з'явіліся звесткі па адным родзе, а з ім шчэ усплылі дзве чучавіцкія мянушкі (Балахоўка, Расоха) і адно чучавіцкае ўрочышча (Клінок);
  • адфатаграфаны яшчэ адзін кавалак чучавіцкіх могілц для стварэння мапы, тым самым атрыманы 114 фотаздымкаў могліц. У жніўні мапа амаль ніяк не візуалізавалася. З улікам жнівеньскіх фотаздымкаў на дадзены момант магчыма візуалізаць 60-70% тэрыторыі, таму гэтым займемся ў верасні;
  • нарэшце атрыманы фотаздымкі могліц вёскі Лугі з паветра у лепшай якасці, аднак ўсё роўна просьбу не выканалі ні па здымку, ні і па перасылцы. Ад гэтага маецца фотаздымак, які ўціснуты тэлеграма (быў адпраўлены як карцінка) і які ахоплівае адразу ўсе могліцы (месцамі цяжка разабраць межы пахаванняў). На чарговую просьбу даслаць здымак хаця б файлам адказ не атрыманы.
  • адлічбаваны і дададзены ў базу шлюбы не тутэйшых жаніхоў з метрычных кніг Хорастаўскай царквы 1876-1900 гадоў (+93 запіса)
  • распачата адлічбоўка запісаў аб хрышчэнні не тутэйшых жыхароў края (тыя, у каго пазначана іншае месца жыхарства, альбо тыя, хто не доўгі час жыў у Чучавіцкім краі). На дадзены момант апрацаваны 7 метрычных кніг Чучавіцкай царквы, з якіх назбіраўся 61 хрышчоны не тутэйшы жыхар;
  • напісаны запыт у архіў і ўжо аплочана сканаванне справы па знахарах і шаптухах Лунінецкага павету польскіх часоў. Упершыню паспрабавалі зладзіць краўдфандынг на аплату замовы. Адгукнуліся два чалавекі, пакрыўшы амаль увесь кошт. За гэтым ім шчыры дзякуй! Справа на 68 лістоў і, меркавана, будзе змяшчаць зветскі па шаптухах Чучавіцкага краю. Так ці інакш гэта стане падставаю для краязнаўчага артыкула;
  • ад жыхаркі Гоцка прыйшлі звесткі яшчэ па 2 урочышчах вёскі (Замошша і Лядо). Шчыра кажучы, у жніўні не дайшло да больш грунтоўнага высвятлення, дзе дакладна яны знаходзіцца, таму гэта задача на верасень: высветліць, нанесці на мапу і дадаць у спіс урочышч.
  • на сайце з'явіліся невялічкія аднаўленні: дадзены спісы ўрочышч пад краязнаўчымі мапамі, а таксама ў метрычнай базе з'явіліся табы для звестак пра хрышчэнні і адпаяванні не тутэйшых жыхароў. Тым самым вымаўлёўваецца структура дадзеных на сайце. Падзел "Метрычная база" будзе трымаць у сябе базы па метрычных кнігах, таксама будуць створаны падзелы "Спісы насельніцтва", "Удзел ў вайне", "Міграцыі і рэпрэсіі" і "Іншае".
  • чарговы раз падыходзім да апісання агульнай канцэпцыі Чучавіцкага краю. Да ліпеньскага пачатку апісання тэкстам дадалі схематычны выгляд усіх анлайн-напрамкаў Чучавіцкага краю. Тым самым вымалёўваецца пялёсткавая схема праекта. Калі схема больш глыбока прапрацуецца, то дадамо яе на сайт праекта. Увогуле схема ствараецца з універсальным падыходам, які можна будзе прымяніць у развіцці іншых лакальных краязнаўчых праектах такога кшталту.
Made on
Tilda