Справаздачы

Кастрычнік 2023

Лічбы (на 31 кастрычніка 2023 года)
  • Instagram: зроблена 5 допісаў, з якіх 2 reels (тызеры эпізодаў падкаста), 11 сторызаў; 3401 падпісчыка (+27, ці +6% за месяц); сярэдні ахоп відэа - 1013 прагляда (-6,1% да мінулага месяца); сярэдні ахоп сторыза - 375 прагляда (+16,5% да мінулага месяца);
  • Facebook: 7 зроблена допісаў; 346 падпісчыка (+9 за месяц); сярэдні ахоп допіса без расшарвання - 88 праглядаў (+27% да мінулага месяца); каэфіціент уцягнутасці - 6,2% (-18,7%); сярэдні ахоп допісаў з расшарваннем у тэматычныя суполкі - 1368 прагляда (+4,3%), альбо 186,5 на 1 расшарванне (+3,7%); сярэдні каэфіціент уцягнутасці ў тэматычных суполках - 4,3% (-35,1%).
  • Telegram: 8 допісаў; 197 падпісчыкаў (+3 за месяц); доля тых, хто чытае допісы, да падпісчыкаў - 178,1% (+74,4%); сярэдні прагляд допіса - 352 разоў (+77,8%). Допісаў столькі ж, як і ў мінулым месяцы, але водгук на іх лепш: на гэта паўплывалі тэмы падкастаў і натуральнае расшарванне допісаў у тэматычныя чаты.
Аўдыёграфічны напрамак
Прадуктовы напрамак
  • па прадуктовым напрамку пакрысе ідзе праца па стварэнню прадукта: эскіз, праўкі, узгадненне. З пункта гледжання гатоўнасці візуала прадукта - зроблена чвэрць. Пасля гэта будзе шчэ працэс вытворчасці і дастаўка тавара.
Чучавіцкі край
  • былі адлічбаваны запісы а пахаваннях 1783-1797. Агулам было дададзена 158 запісаў;
  • паступова адлічбоўваюцца запісы а хрышчэнні. Праца робіцца досыць хаатычна: то бок тут адлічбоўваем 1820-ыя гады, а на наступны тыдзень - 1860-ыя, але ж праца ідзе. За кастрычнік адлічбавана каля 200 запісаў;
  • для зручнасці адсочвання працэса і вынікаў дадалі статыстыку па працэсе адлічбоўкі метрычных кніг. Адлічбаваныя запісы выкарыстоўваюцца ў працы над чучавіцкім радаводам як аб'емным асобным праектам і для асветы жыхароў краю па запытам;
  • дадалі ў метрычную базу 71 пахаванне не тутэйшых жыхароў краю, з якіх 14 чалавек належалі святарскім сем'ям;
  • працягваем графічную візуалізацыю могліц. Так у кастрычніку былі апрацаваны 80 вераснёвых здымкаў. На дадзены момант адлічбавана ацэначна 65-70% плошчы могліц Вялікіх Чучавіч. Наперадзе завершыць усю плошчы і прыступіць да могліц Малых Чучавіч і Лугоў па тых матэрыялах, што маюцца. Пасля гэтага застануцца Гоцкія і Баравікоўскія могліцы. Па іх ніякіх фотаздымкаў пакуль, на жаль, няма;
  • пачалі працу з гуглаўскім сэрвісам Looker Studio для аналітыкі пры працы з Чучавіцкім краі, а таксама спрабуем яго ўкараніць на пачатковай ступені па мапах могліц. Створана тэставая мапа і выглядае яна надта зручнай з дынамічным пошукам! Застаецца стварыць базу пахаванняў і кожнаму пахаванню прысвоіць каардынаты па графічнай мапе;
  • праз камунікацыю з мясцовыім жыхарамі краю дазналіся пра тры новыя ўрочышчы Вялікіх Чучавічах: Туляшовыя ліпкі, Сукач і Шакайлы (на мапу шчэ не нанесены). Таксама даведаліся пра паходжанне аднаго роду і назвы двух раней не агучаных родаў;
  • была прапанавана супраца са школьным краязнаўчым кутком, які месціцца ў Вялікачучавіцкай школе і дзе захоўваюцца невялічкія зборы 18 гадовай даўніны. Зборы былі ўласнай інцыятывай мясцовых настаўніц. За прапанову падзякавалі і сказалі, што абмяркуюць яе з калегамі - пакуль адказ не быў атрыманы;
  • пачалі публікаваць дамашнія фотаархівы Чучавіцкага краю. На сайце з'явіліся 10 здымкаў 1950-80-ых гадоў з архіва Рамана Клеўжыца. Частка людзей са здымкаў застаецца невядомай. Іх высвятленнем займаемся і будзем займацца ў лістападзе праз камунікацыю з тутэйшымі;
  • выявіліся два фотаздымкі Чучавіцкага краю 1929 года Казіміра Машынскага і здымак з нататкамі Збігнева Дмыхоўскага. Абодва былі ў экспедыцых на Палессі, у тым ліку ў Чучавіцкім краі: Машынскі - па этналогіі, Дмыхоўскі - па архітэктуры. Пасля знаходак стаіць выключная мэта - высветліць знаходжанне нататак і фотаздымкаў і, канешне, шчыльна даследаваць іх.
Калі вам адгукаецца дзейнасць VANDRA, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal
Made on
Tilda