Справаздачы

Верасень 2024

Лічбы (на 30 верасня 2024 года)
  • Instagram: зроблена 4 допісы, з якіх 2 было сумесных, і 20 сторызаў; 3576 падпісчыкаў (+35, ці +1% за месяц); сярэдні ахоп допіса - 1952,5 праглядаў (+71,5% да мінулага месяца); сярэдння колькасць узаемадзеяння - 124 разоў (-15,9%); сярэдні каэфіціент уцягнутасці па допісах - 6,3%; сярэдні ахоп сторыза - 374,2 праглядаў (+55,1% да мінулага месяца), сярэдні каэфіціент уцягнутасці па сторызах - 2,6% (+62,5%)
  • Facebook: зроблены 4 допісы; 369 падпісчыкаў (+3 за месяц); сярэдні ахоп допіса без расшарвання - 157 праглядаў (-0,3% да жніўня); каэфіціент уцягнутасці - 9,2% (+87,8%); ахоп допіса з расшарваннем - 1003 прагляды, каэфіціент уцягнутасці - 3,3%.
  • Telegram: 2 допісы; 259 падпісчыкаў (+1 за месяц); доля тых, хто чытае допісы, да падпісчыкаў - 91,5% (+81,5% да жніўня); сярэдні прагляд допіса - 237 разоў (+82,4% да жніўня); уровень уцягнутасці аўдыторыі - 14,42% (+232,3% да жніўня).
  • Patreon: 10 падпісчыкаў
  • Boosty: 1 падпісчык
Верасень дае дакладна станоўчыя вынікі, што тлумачыцца добрымі навінамі з выхадам складанкі (хаця яшчэ і не афіцыйна ад VANDRA). Файныя вынікі па посцінгу ў інстаграме, аднак хацелася бы дайсці да з'яўлення відэа-кантэнта ў дадатак да таго, што маем.
Аўдыёграфічны напрамак
Прадуктовы напрамак
  • галоўная навіна - з'явіўся той сам прадукт, пра які кожны месяц пісаў. Гэта складанка "Дзень з жыцця спадчыны"! Продаж стартаваў у выдавецтва Gutenberg, а мы працягвам працаваць па ўсіх падрыхтоўчых працэдурах;
  • як стартаваў афіцыйны продаж, то пайшло прасоўванне праекта з боку Gutenberg і прым нашым удзеле: у Кракаве адбылася імпрэза з расповедамі пра складанку і яе непасрэдны збор на хуткасць, і далі пару каментароў СМІ.
  • у першай палове верасня канчаткова быў дапрацаваны сайт складанкі;
  • у другой палове верасня складанка прыехала ў Беларусь, таму ў верасні было мытнае афармленне, чаканне разгрузкі кантэйнера, дамовы па заборы груза з мытні, аплаты, перападпісанне дамовы па сертыфікацыі.
  • плануецца, што ў кастрычніку складанка з'явіцца ў продаж. Наперадзе дапрацоўка пытанняў давераннасцей, маркіроўка, праходжанне лабараторных іспытаў і апошнія аплаты.
Чучавіцкі край
  • былі атрыманы новыя здымкі з Чучавіцкіх могліц, аднак працэс стварэння мапы быў адкладзены ў бок на карысць іншых спраў;
  • атрыманы звесткі па асобах на ранейшых здымках. Частка здымкаў актывізавала супольнасць у Аднакласніках, адсюль з'явіліся новыя дэталі. Інфармацыя карысныя, бо будзе прыдатнай для базы дадзеных;
  • найбольш важнае і каштоўнае - пачалі вывучаць праграмаванне для рэалізацыі Чучавіцкага радаводу і ў наступным для стварэння асобных сайта з далучанай базай дадзеных. Адпаведна будуем базу з табліц і візуалізуем гэта ў html са скрыптамі. Вынікі ёсць, пакажуцца ў кастрычнку.

Агулам можна падсумаваць, што верасень апроч падкастнай часткі стаў досыць актыўным. Ізноў-такі не хапае медыйнай прыстунасці і актыўнага стабільнага смм, а таксама часу і фізічнага рэсурсу, каб паўнавартасна працаваць над падкастам. Высновы зроблены, працягвацем працаваць.
Made on
Tilda