Лічбы (на 31 снежня 2023 года)
- Instagram: зроблена 3 допіса, 9 сторызаў; 3400 падпісчыка (-12, ці -0,35% за месяц); сярэдні ахоп допіса - 1471 прагляд; сярэдння колькасць узаемадзеяння - 182 разы; сярэдні ахоп сторыза - 451 прагляда (-3,9% да мінулага месяца);
- Facebook: зроблена 4 допіса; 351 падпісчыка (+6 за месяц); сярэдні ахоп допіса без расшарвання - 141 прагляд (+46,9% да мінулага месяца); каэфіціент уцягнутасці - 7,4% (+32,1%); сярэдні ахоп допісаў з расшарваннем у тэматычныя суполкі (ён быў адзін) - 3173 прагляда (+70,0%), альбо 317,3 на 1 расшарванне (+53,1%); сярэдні каэфіціент уцягнутасці ў тэматычных суполках - 4,6% (+2,2%).
- Telegram: 4 допіса; 190 падпісчыка (-3 за месяц); доля тых, хто чытае допісы, да падпісчыкаў - 88,4% (+11,1%); сярэдні прагляд допіса - 168 разоў (+7,7%). Значны з пункта гледжання інтарэса допіс быў пра выхад новага артыкула. Аднак з-за таго, што допіс быў 30 снежня, то гэта выцягнула агульныя лічбы, але ж большы адбітак, меркавана, пакажа ў студзені.
- Patreon: 15 падпісчыкаў. Агульная колькасць паменьшылася шчэ на аднаго чалавека.
Аўдыёграфічны напрамак
- у лістападзе завершыўся другі сезон падкаста, таму снежань быў месяцам адпачынку. Адзінае, што было зроблена - падсумаванне вынікаў падкаста за 2 гады свайго гучання.
- асобна распачата праца па больш грунтоўным аналізе і інтэрактыўнай статыстыцы падкаста. Доступ да яе плануецца абмежаваным і завершыцца праца ўжо ў студзені.
Прадуктовы напрамак
- па прадуктовым напрамку снежань адзначыўся новымі ілюстрацыямі, аднак тэмпы працы больш павольныя, чым планавалася, таму першапачатковыя планы скончыць усё ў снежані не рэалізаваліся. Абмяркавалі сітуацыю з дызайнерам і працуем ужо ў студзені больш жвава. Рыхтуецца нешта топавае!
- У мінулай справаздачы адзначалася, што ў снежні плануецца зрабіць паўнавартасны макет старонкі новага прадукта, аднак з-за змяшчэнне тэрмінаў па прадукце, праца над сайтам таксама перанеслася на студзень-люты.
Чучавіцкі край
- быў напісаны каштоўны артыкул пра шаптух і знахараў пры польскай уладзе. Артыкул распавядае пра тое, як ставілі на ўлік шаптух і знахараў у 1937 годзе і колькі іх падлічылі ў Чучавіцкім краю;
- працягваем адлічбоўваць метрычныя кнігі Чучавіцкага краю, у прыватнасці ў снежні шчыльна адпрацавалі запіс аб хрышчэнні людзей з Гоцку за перыяд 1876-1900 гг. За гэты перыяд знойдзены 516 запісаў. Агулам за снежань былі дададзены 633 (0+70+563) запіса аб хрышчэнні і 15 (0+0+15) запісаў а пахаванні. Нагадваем, што агульная метрычная база на дадзены момант дакумент не публічнага карыстання. У метрычнай базе на сайце апублікаваны толькі запісы, звязаныя з не тутэйшымі жыхарамі краю.
- былі даследаваны рукапісныя архіўныя справы па землях Радзівіла і знойдзены спісы людзей, якія ўбылі і прыбулі ў вёскі Чучавіцкага краю ў канцы 18 стагоддзя. Дакумент дае разуменне а з'яўленні шэраг прозвішч у краю, а таксама дадае загадку пра тагачасную эміграцыю некаторых прозвішч. Дадзеныя звесткі буду выкарыстыны пры напісанні адпаведных артыкулаў па развіццю родаў на тэрыторыі краю, а таксама пра міграцыю ў Чучавіцкім краі;
- быў напісаны запыт у гістарычны архіў на замову справы па крадзяжы ў Чучавіцкай царкве і ў Чучавіцкай валасной управе ў 1880-ыя гг. Аднак архіў да гэтай пары не даслаў адказ, што замова ўзята ў працы і трэба яе аплаціць;
- працягваем мадэляванне, па спалучаных фотаздымках А. Сержпутоўскага. У снежні зрабілі шчэ дзве лакацыі. Агулам створаны чарнавыя мадэлі 7 лакацый, пры тым агулам пакуль вызначаны 13 лакацый, дзе зроблены больш чым за 2 фотаздымкі;
- усталяваны шчэ адзін кантакт з жыхаркою вёскі Гоцк. Ізноў-такі важная і каштоўная справа для фамріраванні супольнасці зацікаўленых людзей. Зладзілі сазвон для абмена думак і ідэй;
- разам з гэтым падзяліліся звесткамі пра фальклорны зборнік прымавак з Гоцка (у папяровы і электронным выглядзе яго пакуль не маем), а таксама даслалі каштоўную інфармацыю па назвах урочышч вакол Гоцка і мянушак/родаў з гэтай вёскі. Агульная колькасць спіса з урочышчамі налічвае звыш за 100 назв, а з мянушкамі і родамі - каля 200!
- у снежні былі атрыманы і знойдзены ў сеціве шчэ некалькі старых здымкаў (да 1980-ыя гг.) з дамашніх архіваў. Аднак усе знойдзенае і атрыманае - гэта здымкі здымкаў, таму пакуль шукаем выйсце, як зрабіць якасныя сканы дамашніх фотаархіваў. Усе знойдзеныя здымкі адзначаюцца ў адпаведнай базе
- ну і канешне, шмат шчэ якой рэфлексіі, новых думак і ідэй па праекце, якія пакуль не для пабліка. Больш разважаецца, як спалучаць ідэі, ад старых да новых, паміж сабою, каб гэта було гарманічна і натуральна ў межах аднаго праекта.
Нягледзчы на стомленасць пасля актыўнага года і планы адпачыць у снежні, праца вялася. Асабліва гэта адчувалася ў другой палове месяца, калі наладжваліся камунікацыі з мясцовымі жыхарамі і працавалі над артыкулам у Чучавіцкім краі. Студзень распачаўся працаю над чучавіцкім радаводам і планаваннем на гэтым годам. Плануюцца новыя мапы, завершванне мапы могліц са складзенай базай пахаванняў, больш эпізодаў падкаста, больш эпізодаў без гасцей, канешне ж, новы прадукт, а таксама меркавана будзе геаграфічнае пашырэнне праекта (калі што, ужо закладзены канцэптуальныя асновы).