Справаздачы

Студзень 2023

Падтрымка
На Patreon падтрымалі шчэ чатыры добрых чалавека, за што ім шчыра ўдзячны. Агулам ужо восем патронаў! Падтрымаць праект можна вось па гэтай спасылцы :)
Аўдыёграфічны напрамак
  • Перапынак паміж сезонамі ў VANDRA падкаста працягваецца. Пакуль пацверджваем папярэднія дамовы з будучымі госцямі і разважаем над тэмамі другога сезона. Канцэптуальна без перамен: размовы з людзьмі пра спадчыну.
  • Рыхтуем новы прадукт. Будзе ахопліваць і аўдыёграфію і краязнаўчы праект “Чучавіцкі край”. Разважаем над тым, ці размяжоўваць яго з падкастам, і рыхтуемся да пошукаў дзеючых асоб і студыі.
Прадуктовы напрамак
Разлічваем эканоміку, а з ёй рызыкі, для наступнага прадукта, то бок плануем адкрываць інтэрнэт-краму пасля перапынку! Ідэя ёсць, кантакты з вытворчасцю наладжаны, застаецца ўпэўніцца ў разліках і задаць пару пытанняў грамадству (накшталту тэста прадукта).
Асветніцкі напрамак
Пачалі абмяркоўваць метадалогію рэйтынга прывабнасці вёсак. Насмарэч сам канцэпт ужо сфармуляваны і нават ёсць стратэгія, але трэ гэта ўсё скласці ў глыбокую метадалогію з велічам крытэрыяў. Гэтым і пачалі займацца.
Чучавіцкі край
  • Зараз правераецца на карэктнасць дадзеных краязнаўчай мапы Малых Чучавіч. З гэтым дапамагае нашчадак чучаўлякоў, а з лакацыямі дапамагалі непасрэдна тутэйшыя.
  • Распачалі рыхтаваць краязнаўчую мапу вёскі Баравікі. Пакуль графічная ступень, далей будзем шукаць краязнаўчы матэрыял. На выходных мапа з’явіцца на сайце.
  • Распачата стварэнне мапы фотаздымкаў Вялікіх Чучавіч і мапы могілак. Для другой шукаем вырашэнне праблемы, як дадаць магчымасць фільтраваць аб’екты на мапе. Калі ёсць думкі, пішыце @mkurak
  • Працуем над фотаздымкамі Сержпутоўскага, спрабуючы аднавіць выгляд вёскі ў 1910 год. Супастаўляем пабудовы і дрэвы, аналізуем цень ад сонца. Справа робіцца ўдвох з братам. Дарэчы, сёння было высветлена, дзе стаяў будынак адміністрацыі Чучавіцкай воласці.
  • Ужо не першы месяц робім невялічкі варушняк у чучавіцкай суполцы Аднакласінкаў. Узялі прыклад з Кастуся Шыталя і яго плённай працы па Глыбоччыне. Справа добрая з пункта гледжання асветы і справа неабходная з пункта гледжання давера. На днях была знойдзена суполка вёскі Лугі, то бок пачынаем варушняк і там.
  • Рыхтуем чарговы артыкул па Чучавіцкім краі з запісаў этнографаў. Планы - напісаць артыкул па вёсцы Лугі, каб дадаць варушняку ў вясковай суполцы.
  • Накіравалі ў архіў запыт дзвюх спраў па Чучавіцкім краі: адна за 1852 год і звязана са шлюбам, другая - справа па былым старасце Вялікіх Чучавіч Івану Грыцкевічу за растрату маёмасці.
  • Напаўняем базу дадзеных метрычных кніг Чучавіцкай Пакроўскай царквы для масштабнага інтэрактыўнага прадукта. У базе 3866 запісаў аб хрышчэнні, 1271 запіс аб шлюбе і 1770 запісаў аб смерці. Удакладняем змест па гэтых запісах і дадем новыя!
Made on
Tilda