Лічбы (на 31 ліпеня 2024 года)
- Instagram: зроблена 0 допісаў і 3 сторыза; 3564 падпісчыкаў (-3, ці -0,1% за месяц); сярэдні ахоп сторыза - 408 праглядаў (+20,0% да мінулага месяца), сярэдні каэфіціент уцягнутасці па сторызах - 2,5% (-10,7%)
- Facebook: зроблены 1 допіс; 365 падпісчыкаў (0 за месяц)
- Telegram: 1 допіс; 257 падпісчыкаў (+1 за месяц)
- Patreon: 11 падпісчыкаў. На 1 падпісчыка стала меней
- Boosty: з'явіўся першы сталы падпісчык.
Публічнай дзейнасці амаль не вялося, таму сацыяльныя сеткі былі неактыўнымі.
Аўдыёграфічны напрамак
- была сабрана статыстыка па першай палове трэццяга сезона падкаста. Пачытаць яе разам з разважаннямі і інсайтамі можна тут.
Прадуктовы напрамак
- новы прадукт прайшоў этап вытворчасці і зараз дастаўляецца ў Беларусь і Польшчу (плануецца прыход у сярэдзіне верасня);
- ад ліпеня ідзе праца па лагістычных і мытнёвых пытанняў: падпісанне дамоў, абмяркаванне ўмоў працы, падрыхтоўка адпаведных дакументаў, плацяжы.
Чучавіцкі край
- напісаны новы арыткул, пра тое, з чаго складалася сельская гаспадарка Чучавіцкага краю ў 1916 годзе;
- з дапамогаю бацькоў былі атрыманы здымкі з баравікоўскіх могліц. Тым самым зафіксавалі найбольш старыя пахаванні і пахаванні з драўлянымі крыжамі.
- працягнулі апрацоўваць адфотканыя раней кавалкі чучавіцкіх могліц (заходняй часткі);
- у фотаархіў Чучавіцкага краю дадалі новыя 10 здымкаў. Агулам у архіве 266 здымкаў.
- атрымалі новыя архіўныя справы: выбарчыя спісы па Вялікіх Чучавічах за 1935 год; звесткі сельскагаспадарчага перапіса 1916 года па выбраных дварах;
- замовілі і на пачатку жніўня атрымалі яшчэ архіўныя справы: дадатковыя рэвізскія казкі за 1816 і 1818 год і рэвізскія казкі 1850 і 1857 года па Гоцку.
- вялася шчыльная праца па генеалагічным напрамку (чучавіцкі радавод).
Сярод таго, што фіксавалася ў якасці планаў у ліпені не рабілася амаль нічога па аўдыёграфічным напрамку, а па Чучавіцкім краі працы былі не такія інтэнсіўныя. Запланаваны старт другой паловы трэццяга сезона падкаста адклаўся на больш позні час. Спадзяемся, эпізод №51 выйдзе ўжо ў жніўні. Можна падсумаваць, што ліпень быў месяцам разважанняў наконт існавання праекта і адыхода ад стомы за мінулыя перыяды.