Лічбы (на 31 ліпеня 2023 года)
- Instagram зроблена 5 допісаў, з якіх 2 reels (тызеры эпізодаў падкаста), 23 сторыза; 3278 падпісчыка (+83 за месяц); сярэдні ахоп відэа - 1500 прагляда; сярэдні ахоп сторыза - 293 прагляда;
- Facebook: зроблена 7 допісаў; 324 падпісчыка; сярэдні ахоп допіса без расшарвання - 80 праглядаў; сярэдні ахоп допісаў з расшарваннем у тэматычныя суполкі - 2956 прагляда;
- Telegram: 11 допісаў; 192 падпісчыка (+13 за месяц); доля падпісчыкаў, хто чытае допісы - 82.6%; сярэдні прагляд допіса - 152 разы.
- Patreon:15 падпісчыкаў. За ліпень дадалося 2 падпісчыка, адзін прыпыніў падтрымку і адзін змяніў суму падтрымкі.
Агульнае
- На сайце быў дадзены падзел "Справаздачы" на старонцы "Аб праекце". Былі дадзены мінулыя справаздачы: за студзень і за чэрвень.
- З-за таго, што Patreon заблакаваны на тэрыторыі Беларусі і не прымае расейскія плацёжныя карткі, былі створаны акаўнты для падтрымкі на Boosty і Ko-fi.
Аўдыёграфічны напрамак
- Выйшлі два эпізоды падкаста: №31 - з Ганнай Булда пра спадчыну Храптовічаў у Шчорсах і №32 (1 жніўня) - з Воляй Малафеечавай пра дворыкі Брэста.
- Прайшлі размовы і былі запісаны эпізоды №33 і №34.
- Па эпізоде №33 змантаваны тызер, які ўжо даступны на Patreon!
- Нарэшце дамовіліся з госцем на размову для эпізода №35. Перамовы вяліся яшчэ з сакавіка гэтага года. Сама размова адубдзецца на наступным тыдні.
- Распачалі напісанне тэкста для эпізода без госця, у дадатак да гэтага атрымалі пытанне па дзейнасці праекта, таму думаецца зрабіць эпізод з адказамі на пытанне і разважаннямі пра спадчыну.
- Рыхтуем да публікацыі ўсе выпускі на youtube-канале VANDRA. Ён ужо ёсць, але пакуль чысты. У жніўні будзем дадаваць выпускі на канал.
Прадуктовы напрамак
- Атрымана ўся неабходная інфармацыя ад фабрыкі і транспартных кампаній і зроблены эканамічныя разлікі па праекце;
- Запытаны тэставы абразец прадукта і сёння яго ўжо даставілі!
- Апісаны канцэпцыя прадуктаў і складзены спіс выяваў, патрэбных для ілюстрацыі;
- У працэсе абмяркавання ўмоў з дызайнерам па этапах працы і, галоўнае, па тэрмінах (з гэтым больш праблем);
- Новы прадукт будзем рэалізоўваць сумесна з другім файным беларускім праектам, таму праведзены перамовы і ўжо ўзгоднены ключавыя дэталі супрацоўніцтва!
Чучавіцкі край
- былі апублікаваны шчэ 10 фотаздымкаў Юзафа Абрмэбскага. Агулам у архіве ўжо 167 фотаздымкаў. Пры тым гэта толькі здымкі двух этнографаў за два гады: 1910 і 1934 г. Пасля публікацыі даваенных здымкаў будуць з'яўляцца фотакарткі з дамашніх архіваў!
- адлічбованы метрыкі Рожанскай царквы з 1798 па 1835 гады па шлюбах лужанак з не тутэйшымі жаніхамі. Знойдзеныя дадзеныя за 34 гады (гэта 14 шлюбаў) трапілі ў метрычную базу Чучавіцкага краю.
- адлічбованы метрыкі Чучавіцкай царквы за 1783-1819 і . Агулам з'явіліся 92 новыя запісы, тым самым былі апрацаваны ўсе метрычныя кнігі, якія ёсць у наяўнасці на дадзены момант. За 113 гадоў метрычных кніг сабраны 229 запісаў а шлюбах не тутэйшых жаніхоў!
- была адлічбавана спаявдальная ведамасць Чучавіцкай царквы за 1883 год. Адлічбаваная ведамасць будзе выкладзена ў доступ толькі пасля таго, як прымецца рашэнне, у якім выглядзе захоўваць і публікаваць дадзеныя.
- напісаны адзін артыкул, аналітычна-краязнаўчы "Хто жыў у Чучавіцкім краі ў 1883 годзе?". У ім была прапрацавана спавядальнай ведамасць за 1883 год і зроблены якасны аналіз па жыхарах Чучавіцкага краю (акрамя вёскі Гоцк);
- збіралася інфармацыя і працягваецца яе збор па Чучавіцкай кухні, то бок па тых стравах, якія гатавалі старажылы вёскі ў ХХ стагоддзі. Невядома, наколькі стравы Чучавіч адрозніваюцца ад іншых палескіх вёсак, аднак гэта не замінае вылучыць паняцце "чучавіцкай кухні". Дарэчы, ёсць надта дзіўныя пазіцыі, а ёсць і класіка ў выглядзе кіслых блінцоў з мачанкаю;
- працягваецца графічная візуалізацыя мапы могліц Вялікіх Чучавіч. Раней выкладаўся скрын працэса запыта інфармацыі, і такім чынам за ліпень былі атрыманы яшчэ 62 фотаздымка могілц. Да мапы могліцы адзначалася задача па стварэнні тэставай базы пахаванняў. Пакуль задача адкладзена да завяршэння візуалізацыі часткі мапы.
- створана табліца памочнікаў па Чучавіцкім краі. Там адзначаецца людзі, якія інфармацыйна і фізчна дапамаглі праект. Па большай частцы гэта тычыцца інфармацыяй пра сваіх продкаў, то бок па агульным радаводзе Чучавіцкага краю. На дадзены момант у спісе 44 чалавека. Спіс будзе апублікаваны пазней, як больш ясна вызначыцца струкутра і стратэгія праекта;
- знойдзены (выпадкова, пры запісе падкаста) і атрыманы фальклорныя запісы па Чучавічах з этнаграфічнай экспедыцыі 2007 года.
- праз месяц надта напружанай камунікацыі былі атрыманы фотаздымкі могліц у Лугах з паветра. Цяжкая камніукацыя - гэта пра штотыднёвыя напаміны і абяцанні ў адказ "на днях зраблю". Аднак радаснага мала, бо фотаздымкі былі дасланы праз інстаграм, таму яны былі сціснуты да найгоршай якасці. На просьбу даслаць іх файлам і іншым спосабам рэакцыі, акрамя прагледзенага паведамлення дагэтуль няма.
- была атрымана інфармацыя па радаводзе трох чучаўлякоў, праз гэту інфармацыю быў распачаты пошук даваеннай міграцыі жыхароў Дзяніскавіч у Чучавічы;
- пасля атырманай інфармацыі былі знойдзены два чалавека, якія даследуюць свой радавод і продкі якіх жылі ў Чучавіцкім краі. Гэтае адкрыццё было зроблена як раз пасля атрыманныя інфармацыі ад іх і пасля ўласнай прапрацоўкі пытання па дакументах Чучавіцкага краю!