Справаздачы

Чэрвень 2023

Аўдыёграфічны напрамак
  • за чэрвень вышлі 2 эпізоды VANDRA падкаста: з экскурсаводам Антосем Арцюхам па спадчыне Ружан і з прадпрымальнікам Максімам па набыццю і аднаўленні сядзібы батаніка Адамава. На сайце VANDRA сабраны ўсе эпізоды падкаста. Там жа спасылкі, дзе можна паслухаць падкаст і, апаведна, падпісацца.
  • была праведзена апытанка па патэнцыйных тэмах падкаста. Калі дакладней, то спачатку дасылалі тэмы для падкастаў, а потым была апытанка па іх. Усё падсумавалі, праналізавалі і ў хуткім часе тэмы з гэтага спісу могуць з'явіцца ў падкасце.
  • запісалі эпізод №31, які ўжо выйдзе ў наступны аўторак, 18 ліпеня. Супер цікавая госця і захапляльная тэма. На Patreon эпізод выйдзе ўжо на выходных, таму го, падпісывацца і тым самым падтрымліваць праект;
  • зроблены цізер да наступнага эпізода і ён ужо даступны на Patreon. Там жа і раскрыты тэма і госця эпізода:)
  • запланаваны запісы эпізодаў №32 і №33. Запісы будуць на гэтым і наступнымі тыднях. Як пройдзе размова, будзе запрошаны яшчэ адзін госць, а далей плануецца эпізод без госця (тэмы пакуль не раскрываем).
Прадуктовы напрамак
Так, нарэшце распачаты працэс па новым прадукце. Спойлеры, што за ён - на Patreon!
  • абмяркоўваюцца супраца з дызайнерамі;
  • абмяркоўваецца партнерская супраца з выдавецтвам;
  • атрыманы актуальныя цэны ад фабрыкі і чакаем цэны па лагістыцы, пасля гэтага будзем пралічываць усю эканоміку праекта;
  • дасягнута папярэдняя дамова па партнёрскім інвеставанні (дакладны адказ будзе ў жніўні).
Далейшыя крокі залежаць ад перамоў і адказаў па актуальных працэсах. Таму навіны будуць у наступных справаздачах, а больш разгорнутыя аповеды на Patreon.
Чучавіцкі край
  • напісаны адзін краязнаўчы артыкул па тым як судзілі Сідара Грыцкевіча ў 1910 годзе. Чытаць артыкул тут.
  • у лічбавы фотархіў былі дадзены 9 фотаздымкаў Юзафа Абрэмбскага: здымкі Гоцка і ракі Лань. Агулам у архіве ўжо 170 фотаздымкаў. Лядзець фотархіў тут.
  • была створана метрычная база Чучавіцкага краю. На першым этапе база напаўняецца запісамі а шлюбах не тутэйшых жаніхоў. Запісы спачатку адлічбоўваюцца па метрычных кнігах, потым дадаюцца ў базу. На дадзены момант былі адлічбаваны запісы з 1821 па 1899 гады. Агулам ужо маем 137 запісаў
  • працягваецца складанне мапы чучавіцкіх могліц. Праца ідзе праз фотаздымкі розных ракурсаў, там выдаткуецца шмат энергіі, каб сачыць за памерамі пахаванняў, іх адхіленні адзін ад аднога, водступы паміж імі, вылучэнне сцежак. На дадзены момант сабрана каля 950 фотаздымкаў, і гэта зафіксавана толькі трэццяя частка могліц. Яна жа графічна і замалёвана.
  • папярэдне дамовіліся з чучуаўлякам, які далучаецца тэхнічна да стварэння мапы могліц. Зміцер мае 20-гадовы досвед у распрацоўцы. Для пачатака працы неабходна скласці ўсю мапу графічна, вырашыць падрыхтоўчыя моманты для распрацоўкі і напісаць тз з тэставы выглядам базы дадзеных пахаванняў. Тады жа і будзе разуменне па тэрмінах рэалізацыі. Навіна файная, дадае матывацыі.
  • быў наладжаны кантакт з жыхаром вёскі Лугі па дапамозе з фотаздымкі могліц у Лугах. Гэта наўпрост першая просьба па дапамозе. Хаця жыхар не мясцовы і праект не надта адгукаецца, але спадзяюся на дальнейшы кантакт і ўцягнутасць у праект.
  • былі атрыманы новыя гістарычныя дакументы: рэвізскія казкі па Вялікіх і Малых Чучавічах, Гоцку і Лугах за 1857 год, спаведальныя ведамасці Чучавіцкай царквы за 31 год і прашэнне жыхароў Баравікоў на асвету ў 1894 годзе. На атрыманне рэвізскіх казак выдаткавана 95 рублёў. Каштоўныя крыніцы, па якіх супер як прасоўваецца даследаванне радавода края.
  • былі наладжаны новыя кантакты з тутэйшымі і выхадцамі з Чучавіцкага краю, двое з якіх падзяліліся сваімі звесткамі пра радавод, двое чалавек даслалі шэраг фотаздымкаў і ад аднаго чалавека чакаю каштоўныя сведкі па фотаздымка.;
  • была знайдзена інфармацыя па міграцыі Чучаўлякаў у Аўстралію у 1940-ыя гады пасля вайны. Разам з гэтым была знойдзена інфармацыя пра яго дзяцей, у тым ліку фотаздымак яго дачкі. Сын памёр, а кантакты дачкі пакуль не знойдзены. Быў напісаны запыт у арганізацыю, якая звязана з дачкою, каб дампагалі наладзіць кантакт, аднак адказ пакуль не атрыманы.
  • распачаты працэс апісання стратэгіі развіцця праекта. Дакладней, робіцца спроба гэта зрабіць, бо не ведаеш, з чаго пачаць і нават што гугліць. На дадзены момант існуюць толькі ідэі з рознымі мэтамі, але ж усё павінна ладна стасавацца і ўзаемзвязана, бо агульная мэта ў кожнай ідэі адзіная. Дагэтуль не мае дакладнага разумення, як гэта справа робіцца, але ж пакуль адказы знойдзены ў дэкампзіцыі задач і мэтаў з наступнай іх ацэнкаю.
Made on
Tilda