Лічбы (на 30 лістапада 2023 года)
- Instagram: зроблена 4 допісаў, з якіх 1 reels (тызер эпізода падкаста), 11 сторызаў; 3412 падпісчыка (+11, ці +0,3% за месяц); сярэдні ахоп відэа - 1108 прагляда (+8,5% да мінулага месяца); сярэдні ахоп сторыза - 469 прагляда (+25,1% да мінулага месяца);
- Facebook: зроблена 6 допісаў; 345 падпісчыка (-1 за месяц); сярэдні ахоп допіса без расшарвання - 96 праглядаў (+9,1% да мінулага месяца); каэфіціент уцягнутасці - 5,6% (-9,7%); сярэдні ахоп допісаў з расшарваннем у тэматычныя суполкі - 1866 прагляда (+36,4%), альбо 207,3 на 1 расшарванне (+11,2%); сярэдні каэфіціент уцягнутасці ў тэматычных суполках - 4,5% (+4,7%).
- Telegram: 8 допісаў; 193 падпісчыкаў (-4 за месяц); доля тых, хто чытае допісы, да падпісчыкаў - 79,6% (-55,5%); сярэдні прагляд допіса - 156 разоў (-55,7%). Пасля скоку статыстыкі ў кастрычніку ўсё вярнулася на сярэднія лічбы. Не было расшарванняў допісаў з падкаста з-за спецыфічнасці тэм. Большасць допісаў датычна Чучавіцкага краю. Разам з тым павысілася ўцягнутасць рэакцыямі чытачоў (кастрычнік - 3,4%; лістапад - 16%). Адпаведна ў лістападзе чыталі допісы і на іх рэагавалі больш асэнсавана.
Аўдыёграфічны напрамак
- у лістападзе выйшлі два эпізоды падкаста: №39 з Канстанцінам Хурас пра аднаўленне маёнтка Ромера і Сулістроўскіх у Каралінова і №40 у фармаце пытанні-адказы пра тое, як працуе праект VANDRA. Гэтым быў завершаны другі сезона падкаста. Напрыканцы снежня будуць аналітычныя цікавосткі, якую маем дынаміку і як прайшоў другі сезон у лічбах.
- намалявана вокладка для новага аўдыпраекта. Пра гэты праект узгадвалася шчэ ўвесну гэтага года, аднак справа адкладалася на пасля. Далей будзем планаваць выхад праект на весну наступнага года.
Прадуктовы напрамак
- па прадуктовым напрамку праца працягваецца. Дызайнер малюе, мы каментуем, узгадняем па частках. Закранулі ізноўку тэму тэрмінаў: да канца года ўсё будзе намалявана.
- Да прэзентацыі прадукта плануецца зрабіць асобную прадуктовую старонку на сайце. У лістападзе быў намаляваны прататып старонкі. У снежні мусіць быць зроблены паўнавартасны дызайн старонкі.
Чучавіцкі край
- былі адлічбаваны ўсе запісы а хрышчэнні метрычных кніг Чучавіцкай царквы, якія маем. Адлічбаваны былі звесткі па дню нараджэння, імя хрышчонага, імя і паходжанне бацькоў. Для поўнага завершанню працэсса патрэбна будзе адлічбаваць імёны ўспрыемнікаў (хросных). На дадзены момант база налічвае 4256 запісаў а хрышчэнні.
- былі атрыманы 61 здымак чучавіцкіх могліц і па іх быў графічна візаўлізаваны чарговы кавалак могліц. На дадзены момант завершана прыблізна 70% плошчы могліц.
- быў наладжаны кантакт з жыхаром/выхадцам вёскі Гоцк. Кантакт надта каштоўны, так как яго сям'я, у тым ліку бацькі жывуць у Гоцку. Быў складзены яго радавод, а таксама былі атрыманы гісторыі пра мясцовых жыхароў, звесткі пра гоцкія мянушкі і ўрочышча, а таксама паказаны старыя фотаздымкі. Для артыкула па знахарах была атрымана інфармацыя па шаптухах і знахарах Гоцка. Намацаваны накірункі па супрацы. У снежні плануе быць у Гоцку, таму, спадзяемся, атрымаем добры кавалак інфармацыі.
- апублікаваны новыя 10 здымкаў з дамашніх фотаархіваў Чучавіцкага краю. Здымкі 1950-80-ых гадоў з дамашніх архіваў Клеўжыца Рамана і Клеўжыц (Шчотка) Алены;
- па апублікаваных першых 10 фотаздымках з дамашніх архівах высветлілася, хто на здымках. Атрымлася гэта зрабіць дзякуючы тутэйшым і выхадцам з Чучавіцкага краю. Увогуле допіс з першымі фотаздымкамі надта адгукнуўся жыхарам краю. У чучавіцкай суполцы ў Аднакласніках на 800 чалавек (найбольш буйная чучавіцкая суполка ў сеціве) допіс праглядзелі больш за 9400 разоў.
- працягнулі супастаўленне здымкаў Сержпутоўскага і іх лакалізацыі на мапе 1910 года. Зараз сабраны здымкі па 13 лакацыях;
- на падставе супастаўленых здымкаў і для большага разумення прасторы пачалі мадэляванне вёскі Вялікія Чучавічы 1910 года. У доўгатэрміновай перспектыве гэта стане падставаю для мадэлявання выгляда вёскі ўжывую, каб сучаснікі пабачылі Вялікія Чучавічы так, як і іх бачыў этнограф Сержпутоўскі.
- быў напісаны артыкул па працэсе мадэляванні з прыкладам, як супастаўляліся здымкі і як высветлялі зафіксаваную лакацыю;
- па прапанавай раней супрацы са школьным краязнаўчым кутком Вялікачучавіцкай школы ніякіх адказаў, на жаль, так і не атрымалі;
Калі вам адгукаецца дзейнасць VANDRA, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal
