Справаздачы

Сакавік 2024

Лічбы (на 31 сакавіка 2024 года)
  • Instagram: зроблена 4 допіса (сярод якіх 1 рылз-цізер) і 11 сторызаў; 3498 падпісчыка (+47, ці +1,4% за месяц); сярэдні ахоп допіса - 1266 праглядаў (-21,7% да мінулага месяца); сярэдння колькасць узаемадзеяння - 134,5 разоў (-31,0% да мінулага месяца); сярэдні ахоп сторыза - 382 прагляда (-1,3% да мінулага месяца);
  • Facebook: зроблена 6 допісаў (сярод якіх 1 рылз-цізер); 356 падпісчыка (+0 за месяц); сярэдні ахоп допіса без расшарвання - 96 праглядаў (-4% да мінулага месяца); каэфіціент уцягнутасці - 6,0% (-13,0%); сярэдні ахоп допісаў з расшарваннем у тэматычныя суполкі - 1678 праглядаў (+101,6%), альбо 388,3 на 1 расшарванне (+22,7%); сярэдні каэфіціент уцягнутасці ў тэматычных суполках - 4,6% (+3,1%).
  • Telegram: 6 допісаў; 234 падпісчыкаў (+27 за месяц); доля тых, хто чытае допісы, да падпісчыкаў - 321,8% (+362,0%); сярэдні прагляд допіса - 753 разы (+422,9%). Неверагодныя адносныя змены адбыліся праз расшарванне допісаў з падкастам суполкаю "Спадчына". Калі глядзець на статыстыку без уліку гэтых допісаў, то ўздым усё адно ёсць.
  • Patreon: 13 падпісчыкаў. Людзі прыходзілі і сыходзілі, агулам штомесячная сума падтрымкі зменшылася.
Колькасць публікацый не змяняецца, адпаведна істотныя змены могуць толькі адбывацца праз закрананне розных тэм (па тыпу, кранае тэма аўдыторыю ці не). Дадаткова ўсё карэлюецца станам грамадства: калі нешта значнае адбываецца ў грамадстве, то фокус увагі змяшчаецца. Рост аўдыторыі вядзе за сабою складанасць яе складу. Аўдыторыя становіцца разнастайнай, адпаведна гэта не адбіваецца ў прамой залежнасці на рэагаванне кантэнтам. Падтрымка на тым жа ўзроўні ў колькасці людзей і ў крыху зменьшылася ў грошах. Нягледзячы на тое, што ўсе запісы трэццяга сезона запісываюцца без студыі, то нават і гэтак падтрымкі не хапае закрыць выдаткі на хостынг па сайце і zoom для запісаў падкаста.
Аўдыёграфічны напрамак
Прадуктовы напрамак
  • узгаднена і падпісана прадзамова новага прадукта з фабрыкаю;
  • вырашаюцца ўзніклыя праблемы з аплатаю з Беларусі. Найбольш важны момант, бо гэта ўскладняе афіцыйны продаж у Беларусі. А з-за таго, што частка прадукта будзе - у Польшчы і частка - у Беларусі, то пры немагчымасці аплаты паўстаюць сур'езныя пытанні: ці будзе тавар прадавацца ў Беларусі;
  • увесь сакавік ствараецца скрынка для прадукта. Перарабляліся дзве ідэі, да канчатковага выгляда прыйшлі, аднак фінальны макет пакуль не падрыхтаваны;
  • дапрацаваны сайт для малых экранаў і пачаты пераклад яго на англійскую. З-за наўянасці больш сур'езных пытанняў па вытворчасці, праца па прасоўванні прыпынена.
Чучавіцкі край
  • напісаны адзін артыкул: Хто забіў апошняга бабра ў Чучавіцкім краі пры Польшчы? На жаль, артыкул не выклікаў шырокай зацікаўленнасці ні ад жыхароў краю, ні ад грамадства.
  • адлічбаваны ці, як кажуць, праіндэксаваны метрычныя кнігі Лахаўскай, Хорастаўскай і Рожанскай царквы (шлюбныя вобшукі) на прадмет выяўлення шлюбаў у тых прыходах людзей з Чучавіцкага краю. Так у Лахаўскім прыходзе за 1809-1883 гады (частка адсутнчае) было выяўлена 40 шлюбаў, у Хорастаўскім за 1876-1900 гады - 14 шлюбаў і ў Рожанскім за 1857-1881 гады - 7 шлюбаў. Усе знойдзеныя запісы плануецца дадаць у падзел "Метрычная база" ў красавіку.

У сакавіку быў вялікі загруз па падкаце ды па новым прадукце, адпаведна па Чучавіцкім краі не так шмат атрымалася зрабіць. Акрамя фізічнай працы, не хапае часу для інтэлектуальнай працы і працы па прасоўванню. Пад інтэлектуальнай працаю маецца на ўвазе стратэгічнае развіццё і стварэнне рознага кшталту прадуктаў/цікавостак. Так па Чучавіцкім краі хапае матэрыяла па розных напрамках (фальклорныя запісы, інфармацыя ад тутэйшых), аднак для лепшай падачы неабходна падумаць, праз што гэта падаць.
Так, з бліжэйшых задач плануецца зрабіць мапу мянушак/родаў, мапу колераў і мапу дрэў. Дзе слова мапа, там жа поба і "база", бо ў першую чаргу - стварэнне баз дадзеных для ўліку, пасля - мапа і інфаграфіка як візуалізацыя. Акрамя гэтага чакаюцца фотаздымкі з чучавіцкіх могліц для ўзнаўлення прац па мапе, і не скончаны працэс па 3D-візуалізацыі выгляда Вялікіх Чучавіч у 1910 годзе.
Асобны галаўным болем з'яўлецца напаўненне фотаархіва Чучавіцкага краю. Амаль усе фотаздымкі захоўваюцца ў людзей, якія не маюць мажлівасці і жадання іх адсканаваць. Частцы людзей патрэбна ўвогуле тлумачыць, што ёсць сканар. Усе фотаздымкі, што дасылаюцца, зроблены на тэлефон і маюць досыць дрэнную якасць і ракурс. Пакуль няма разумення, як вырашаць праблему.
Падтрымаць праект можна тут: Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal
Для падтрымкі пераводам на картку, напішыце, калі ласка, асабіста - r.klevzhits@gmail.com
Made on
Tilda