Справаздачы

Май 2024

Лічбы (на 31 мая 2024 года)
  • Instagram: зроблена 4 допіса, у тым ліку 1 рылз-цізер падкаста, і 28 сторызаў; 3529 падпісчыка (+4, ці +0,1% за месяц); сярэдні ахоп допіса - 1076 праглядаў (+0,6% да мінулага месяца); сярэдння колькасць узаемадзеяння - 126 разоў (-25,7% да мінулага месяца); сярэдні ахоп сторыза - 236 праглядаў (-22,1% да мінулага месяца), сярэдні каэфіціент уцягнутасці па сторызах - 3,2% (+23,1%).
  • Facebook: зроблена 6 допісаў; 368 падпісчыка (+4 за месяц); сярэдні ахоп допіса без расшарвання - 108,5 праглядаў (+5,3% да мінулага месяца); каэфіціент уцягнутасці - 6,3% (-40,6%); сярэдні ахоп допісаў з расшарваннем у тэматычныя суполкі - 1506 праглядаў (-4,6%), альбо 334,6 на 1 расшарванне (-6,1%); сярэдні каэфіціент уцягнутасці ў тэматычных суполках - 3,8% (+153,3%).
  • Telegram: 6 допісаў; 251 падпісчык (+7 за месяц); доля тых, хто чытае допісы, да падпісчыкаў - 83,7% (-66,5%); сярэдні прагляд допіса - 210 раз (-65,6%); уровень уцягнутасці аўдыторыі - 4% (-27,5%). Спад актыўнасці абмоўлены пагаршэнне кантэнта за май. Выходзіў той кантэнт, якія менш хочацца шэрыць у іншыя чаты/каналы, адпаведна статыстыка адлюстроўвае натуральныя лічбы актыўнасці чытачоў. Гэтая адзнака мусціь быць мэтавай кропкай для паляпшэння працы ў наступныя перыяды.
  • Patreon: 11 падпісчыкаў. На Патрыёне ў маі вызначыўся баланс: хтосьці прыйшоў, хтосьці сыйшоў. Дадаткова былі дзве адзінаквыя падтрымкі праз Boosty, таму агулам можна адзначыць станоўчы трэнд +2 чалавека, якія падтрымалі праект фінансава.
З мая дадалі прыемны момант для тых, хто падтрымлівае праект. Кожнаму дасылаем паштоўку ў пачатку наступнага месяца. Першыя паштоўкі ўжо дайшлі да ўсіх, хто напісаў свой адрас!
Графік падтрымкі праекта на Patreon
Графік падтрымкі праекта на Patreon
Аўдыёграфічны напрамак
  • у маі выйшлі два эпізоды падкаста з адным госцем - Аляксеем Жахаўцом: №47 - Лёс вёскі Гарадок: адбудова, руйнаванне і рэвіталізацыя, №48 - Ратаванне і захаванне габрэйскай спадчыны вёскі Гарадок. Эпізоды выйшлі з прамежкам у тыдзень. Такі падыход быў эксперыментальны для разумення, як працуюць эпізоды з адным і тым жа госцем і з кароткім тэрмінам выхаду. У канцы чэрвеня будзе падводзіць вынікі першай паловы трэццяга сезона, таму можна будзе паглядзець вынікі гэтага падыхода.
  • быў запісаны яшчэ адзін эпізод, які планаваўся выйсці пад нумарам 49, аднак па пэўных прычынах на пачатку чэрвеня ён не выйшаў. Выхад эпізода запланаваны ў другой палове чэрвеня.
  • прыемныя навіны, якія адзначаліся ў папярэдняй справаздачы, былі заўчаснымі. Плацёж быў вернуты, таму ў маі месяцы вырашаліся бюракратычныя пытанні: натарыяльныя, банкаўскія і гэтак далей. Пытанні канчаткова вырашыліся, і плацёж паўторна праведзены. Чакаем на паспяховую транзакцыю і будзе запушчана вытворчасць.
Чучавіцкі край
  • была набыта мапа Чучавіцкага краю 1929 года. Мапа захоўвалася ў Варшаўскай Палітэхніцы, але была набыта братам, Клеўжыцам Дзянісам, у Беларусі;
  • у фотаархіў Чучавіцкі краю былі дадзены новыя 10 здымкаў 1950-ых гадоў. Агулам архіў ужо налічвае 242 фотаздымка;
  • вйышаў краязнаўчы артыкул пра тое, з каго складаўся Чучавіцкі край 150 год таму. Падставаю для артыкул сталі спавядальныя ведамасці Чучавіцкай царквы 1874 года;
  • былі выяўлены справы па ахвярах Другой Сусветнай вайны з боку мірнага насельніцтва Чучавіцкага краю. У справе таксама ісуне мапа часткі вёскі з пахаваннямі, замалёваная ад рукі;
  • створана тэставая мапа могліц (яе усходняй чаткі) і з гэтым распачаты працэс напаўнення базы дадзеных пахаванняў;
  • пры дапамозе брата і яго жонкі былі адсняты спаведныя ведамасці Чучавіцкай царквы за 31 год, тым самым на дадзены момант маецца ў наяўнасці спавядальныя ведамасці за 62 гады. Першая індэксацыя/адлічбоўка ўжо выкладзена ў новым артыкуле па 1874 годзе. Паступова будуць апублікаваны ведамасці за ўсе гады ў адпаведным падзеле праекта;
  • пры дапамозе бацькоў былі адсканаваны новыя 30 здымкаў з дамашніх архіваў чучаўлякоў;
  • ад жыхаркі Чучавічы былі атрыманы фотаздымак 1950-ых гадоў і яе ўласны Чучавіцкі радавод. Фотаздымак трапіць у фотаархіў у чэрвені, а радавод будзе далучаны да агульнага Чучавіцкага радаводу пазней;
  • пры дапамозе праекта Традыцыйны строй былі знойдзены выявы святочных убораў мужчыны і жанчыны з Малых Чучавіч пачатка ХХ стагоддзя.
Набытая мапа Чучавіцкага краю, 1929 г.
Набытая мапа Чучавіцкага краю, 1929 г.

Май адзначыўся зніжэннем актыўнасці і гэта абгрунтоўваецца невысокай публічнай дзейнасцю ды эксперыментальнымі падыходамі ў падкасце. Пры гэтым варта адзначыць, што тэмпы працы застаюцца тымі жа. На жаль, падтрымка па прасоўванні, якую анансавалі ў мінулым месяцы, доўга не працягнулася па ўласных прычынах, таму працягваем працаваць у папярэднім складзе.
Чэрвень будзе вызначаны месяцам, калі выйдзе два эпізоды падкаста перад амаль месячным перапынкам і падсумуюцца вынікі паловы сезона (нагадем, што перад пачаткам сезона былі адзначаны планавыя паказчыкі на гэтым перыяд). З-за таго, што высвабадзіцца час ад падкасту, намаганні будуць накірованы на Чучавіцкі край: дапрацоўцка заходняй часткі мапы могліц, напаўненне базы дадзеных, дапрацоўка метрычнай базы не чучавіцкіх прыходаў - а таксама пры паспяховай аплаце на прадуктовы напрамак: арганізацыя дастаўкі і пошук мытневага агента. Будзе ідэальна, калі атрымаецца шчэ вылучыць час на дапрацоўку новых ідэй (даследаванні, відэа) і на абдумванне стратэгічных пытанняў па праекце.
Падтрымаць праект можна тут: Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal | Revolut | Alfa-Bank (нумар карткі: 5208130008617866)
Made on
Tilda