Лічбы (на 31 студзеня 2024 года)
- Instagram: зроблена 3 допіса, 10 сторызаў; 3403 падпісчыка (+3, ці +0,9% за месяц); сярэдні ахоп допіса - 1257 праглядаў (-14,5% да мінулага месяца); сярэдння колькасць узаемадзеяння - 143 разы (-21,4% да мінулага месяца); сярэдні ахоп сторыза - 463 прагляда (+2,7% да мінулага месяца);
- Facebook: зроблена 4 допіса; 351 падпісчыка (0 за месяц); сярэдні ахоп допіса без расшарвання - 113 прагляд (-20,2% да мінулага месяца); каэфіціент уцягнутасці - 4,4% (-40,1%); сярэдні ахоп допісаў з расшарваннем у тэматычныя суполкі - 1478 праглядаў (-53,4%), альбо 561,5 на 1 расшарванне (+77,0%); сярэдні каэфіціент уцягнутасці ў тэматычных суполках - 4,2% (-8,6%).
- Telegram: 4 допіса; 202 падпісчыка (+12 за месяц); доля тых, хто чытае допісы, да падпісчыкаў - 110,4% (+24,9%); сярэдні прагляд допіса - 223 разы (+32,7%). Як і прагназавалася, апублікаваны напрыканцы снежня допіс адбіўся на статыстыцы студзеня. Такім жа чынам верагодна спрацуе апублікаваны допіс у студзені.
- Patreon: 14 падпісчыкаў (-1 за студзень).
Асобна варта адзначыць актыўнасць наведвальнікаў сайта. Як ніжэй будзе пазначана, да актыўнсці, меркавана, падштурхнулі новыя артыкул і фотаздымкі па Чучавіцкім краі. Пры тым аналізуючы зніжэнне актыўнасці ў сацсетках пры выхадзе артыкула, можна адзначыць, што абраная тэма мае досыць лакальны характар, таму выклікала большую рэкацыю ад чучаўлякоў і меншую рэакцыю ад людзей, не маючых дачыненне да Чучавіцкага краю.
Аўдыёграфічны напрамак
- у лютым пачынаем трэцці сезон падкаста, таму студзень адзначыўся планаваннем да яго. Усё планаванне было апісана асобным артыкулам. Спланаваны лічбы, агучаны тэмы і госці, аднак, відавочна, усё будзе больш гнутка па апошніх.
Прадуктовы напрамак
- пасля павольнага снежня ў студзені тэмпы працы ўзраслі і ілюстраванне прадукта - на фінішы (2 ілюстрацыі і стварэнне агульнай выявы). Такім чынам у лютым будзе ўсё гатова і можна перадавць на вытворчасць;
- чым бліжэй да вытворчасці, тым больш шчыльна прапрацоўваюцца дэталі рэалізацыі. У студзені абмяркавалі і дамовіліся па пытаннях лагістыкі;
- для прэзнетацыі прадукта і для яго прасоўванне абмяркавалі і дамовіліся па здымках прома-відэа. Для чаго відэа? Каб падзяліцца гісторыяй стварэння і распавесці пра філасофію прадукта (чаму менавіта так). Адпаведна здымкі будуць у лютым-сакавіку.
Чучавіцкі край
- быў напісаны артыкул пра існаванне некалькіх паселішчаў Баравікі ў Чучавіцкім краі. Фактычна сёння захавалася адно, аднак праз артыкул высветляем, колькі ўсяго іх было, дзе яны знаходзіліся і якія мігравалі родавыя прозвішчы жыхароў Баравікоў;
- у лічбавы фотаархіў дадалі новыя 10 фотаздымкаў, 9 з якіх - з дамашніх фотаархіваў і 1 здымак з кнігі (быў зроблены пад час экспедыцыі 1984 года). Здымкі сталі нагодаю для актыўнасці чучаўлякоў. Менавіта гэтая актыўнасць адбілася на рэкардовай статыстыцы па наведванню сайта;
- праз актыўнасці чучаўлякоў былі атрыманы пяць фотаздымкаў з дамашніх архіваў. Аднак галоўная праблема, якую не атрымоўваецца вырашыць - гэта тое, што дасылаюцца здымкі здымкаў, то бок якасць іх не пасуе да фотаархіва. Тым не менш быў атрыманы адзін звыш каштоўны здымак. Здымак чучаўлянкак быў зроблены ў Германіі на працах пад час вайны.
- былі знойдзены фальклорныя запісы з экспедыцыі 1984 года ў адну з вёсак Чучавіцкага краю. Запісы захоўваюцца ў аудыё-фармаце з нататкамі (118 старонак) ад рукі зборышчыка. Пасля апрацоўкі запісы будуць выкладзены на сайце праекта.
- Клеўжыцам Дзянісам была даслана больш якасная спадарожнікавая мапа, дзякуючы якой ёсць магчымасць адкарэктаваць мапу могліц Вялікіх Чучавіч. Працэс карэктыроўкі пачалі, але якасць не тая, каб хутка ўсё зрабіць. Ёсць пэўныя цяжкасці ў распазнанні плошчы пахаванняў. Тым не менш новыя здымкі дазваляюць павысіць дакладнасць мапы.
- тэстава была зроблена мапа могліц Вялікіх Чучавіч з таблічнай базаю і магымасцю пошука пахаванняў. Мапа могліц стваралася з вылчіэннем геаграфічных каардынат кожнага пахавання і прывязкаю да спадарожнікавай мапы. Пасля таго, як мапа скалібруецца па новых спадарожнікавых здымках, апублікукем тэставую версію. Меркавана, гэта будзе ў лютым.
- была знойдзена адна частка метрычнай кнігі Чучавіцкай царквы за 1801 год. Па гэтай кнізе атрымалася дадаць у метрычную базу чучавіцкага радавода 7 новых запісаў а хрышчэнні. Усе запісаў тычацца тутэйшых жыхароў. Нагадаем, што ў метрычнай базе на сайце сабраны запісы па ўсіх нетутэйшых жыхарах Чучавіцкага краю;
- была высветлена гісторыя рэпрэсіі і міграцыі жыхароў Чучавіцкага краю. Чучаўлякі былі рэпрэсаваны ў 1940 годзе савецкаю ўладаю і пасля высылкі мігравалі праз Афрыку і Велікабрытанію ў ЗША. Разам з гісторыяй былі атрыманы фотаздымкі міграваўшых чучаўлякоў і быў складзены іх радавод. Гісторыя стала вядома дзякуючы праўнучцы рэпрэсаваных жыхароў Наталлі. Зборы такіх звестак каштоўны. У будучым плануецца напісаць шэраг артыкулаў па міграцыях жыхароў Чучавіцкага краю;
- наладжванне камунікацыі з жыхарамі Чучавіцкага краю. Працэс, на які сыходзіць больш усяго часу і энергіі. Пры гэтым лічыцца набольш каштоўным для ўмацавання давера і стварэнне супольнасці. Каб разумець, што сюды ўваходзіць - гэта наўпрост асобныя размовы з жыхарамі і нашчадкамі краю і ўзаемаабмен інфарамцыяй.
Асобна зафіксуем тыя моманты, дзе праца пачыналася раней, але ў студзені не рабілася:
- стварэнне сайта для новага прадукта;
- ужо 2 месяцы няма адказа ад гістарычнага архіва па замоўленных архіўных дакументах. Паўторныя запыты ігнаруюцца;
- мадэляванне Вялікіх Чучавіч па фотаздымках А. Сержпутоўскага;
- атрыманне фальклорнага зборніка па вёсцы Гоцк (у снежні падзяліліся інфамрацыяй пра яго існаванне);