гісторыя стварэння
скрэтч-карты

ПРАДМОВА
Уся гісторыя стварэння скрэтч-карты - гэта 13 падзелаў з унікальнымі фактамі, дыялогамі, разважаннямі, малюнкамі і фотаздымкаміі. Гэта задакументаваны кейс па стварэнню прадукта. Хтосьці знойдзе ў ім адказы на пытанні, а кагосьці, спадзяюся, натхніць на стварэнне свайго прадукта.

1. Прадмова
2. Даследаванне турыстычнай граматнасці
3. Ілюстраванне аб'ектаў да скрэтч-карты
4. Выхад скрэтч-карты Белкартаграфіі
5. Карты ўсіх раёнаў Брэсцкай вобласці
Прадмова
2016-2017 гады
Асэнсавана вандраваць я пачаў у 2016 годзе. Да той пары ўсе паездкі былі мэтавыя: то па алімпіядах, то на выезд футбольны.

Першая паездка, якую варта назваць вандроўкаю, была ў Слуцак 29 красавіка. Як зараз памятаю, ехалі на выезд з мэтаю не толькі пашызець, але і паглядзець цікавыя мясціны ў Слуцку.

Далей вырашыў пазначаць вандроўкі ў інстаграме па нумарах: №2 - Барысаў (са знаёмай паехалі перадаваць тэсты для ЦТ), №3 - Слонім (да братка на прысягу); №4 - у Блонь і Дукару (Вална гуляла з Вікторыяй), №5 - вырашыў пазначыць Менск (а шчо, калісьці ж трэба было гэта зрабіць), далей шлі Берасце, Лунінец, Дубае, Пінск і Асіповічы. Але ж усё роўна гэта былі паездкі два ў адным: па справах і чагосьці паглядзець.
вёска Дубае, Пінскі раён
горад Слонім
горад Барысаў
Першая паездка толькі з вандроўчай мэтаю была на канікулах паміж семестрамі - 29 студзеня 2017 года. З Пінска на цягніку даехаў да Берасце, а там першы аўтобусам у Каменюкі, на зваротным шляху - у Камянец.
Далей паездкі пайшлі часцей (раз у 1-2 тыдні). Усе свае першыя паездкі я дакумантаваў з усімі тыма эмоцыямі, якія былі пасля дарогі.
А следующая остановка в Слуцке была. Там оставили машину на какой-то улочке недалеко от центра и пошли по городу гулять. Очень был приятно удивлен Слуцком. Красивый город, аккуратный, чистый и уютный. Не знаю, как там на окраине города, но центр именно таким показался. Повидали фигурки музыканта с контрабасом да дворника. Зашли еще в ДКшечку, недалеко там стоял монумент освобождению/оборне Слуцка с доской почета. Это, собственно, центр города. Там же рядом стояли Ленин, горисполком, Дом молодежи и все это было на центральной площади. Потом прогулялись вдоль реки, которая узкая, но вообще очень красивая. Как сейчас проверил, река эта называется Бычок, а впадает она в Случь.
з вандроўчага дзённіка
МАЛЮНКА КАМЯНЕЦКАГА КРАЯВІДА
Начинается моя долгожданная поездка. Не, не то, что я который год мечтаю съездить в пущу и к веже. Просто давно хотел просто сесть и поехать. Именно с туристической целью: посмотреть на страну.

Так вот, 4:35 на платформу прибывает мой поезд. Билет взят, можно ехать. Единственное, что изменилось, так это то, что решил не ехать в Высокое. Почему? Во-первых, очень плотно все по времени тогда выходит, и домой я приеду в полвторого ночи, приду точнее. Плюс ко всему неудобная дорога из Каменца в Высокое. Расстояние около 40 км, а ехать час и сорок минут. Вторая причина - денежная. Дорога из Каменца в Высокое круговая, а учитывая, что расчёт билета идёт пл километражу, то мне это,выйдет неплохо по деньгам. Третья причина - сезон. Ключевые достопримечательности в Высоком находятся в парке. А сейчас этот парк выглядеть будет немного некрасивым. Поэтому решил, что съезжу туда летом, когда буду в Бресте. Поезд тем временем тронулся.
з вандроўчага дзённіка
Першая дакументальная звестка аб ідэі стварэння карты датуецца 19 жніўнем 2017 года.
У размове аб справах з братам, расказываў, якія ёсць зараз ідэі, чым планую займацца.
У брата крыху лепш атрымоўваецца з маляваннем, таму на той момант прапанаваў яму папрацаваць разам. Прапановы былі з планавымі тэрмінамі, але ж так яшчэ я не памыляўся.
раньше начнется, быстрее можно запускать в печать
если все будет готово к концу года-будет перфектно
подарки на нг, 23/02, 08/03

и людям будет на весну уже готовые карты, чтоб ехать и стирать посещенное
печать полмесяца, патент полмесяца
получается 3,5 месяца на рисование
з перапіскам з братам
Далей пайшлі планы па працэсах стварэння карты.
логика, считаю, такая
берется каждая достопримечательность рисуется на листике
размер 7х7, грубо говоря

потом это все сканнируется

и накладывается один на одно, уменьшая пропорционально по размеру района
тем самым формируя контур района

если не формируется, добавляется лес по форме конутра

где реки - рисуются реки
так же с озерами
пустоты заполняются болотами/лугами"
з перапіскам з братам
Праз месяц пасля той размовы падбіваў брата на ідэю яшчэ раз. Скідаў прыклад скетча Ляхавіцкай фартэцыі з пазнакай "маляваў ужо даўно".
Чаму менавіта Ляхавіцкая фартэція?
Натхніла вандроўка ў Ляхавіцкі раён. Гэта было 7 жніўня 2017 года. Пешшу з Грушаўкі праз Інстытут культуры на вакзал пад світанак. Далей гарбаты з булкаю на вакзале ў Баранавічах. Да Ляхавічаў рухаўся на аўтобусе. Уся паездка была пад промнямі сонца з прыемным летнім надвор'ем. У Ляхівачах яшчэ адну булку ўзяў і пешшу да вёскі Грушаўка. Да той пары спадчыны ў заняпадзе добра не бачыў. Таму захапіла ажно так, што Грушаўка стала месцам сілы. Даследаваў сядзіба, паблыкаў па гаспадарчых забудовах і, канешне, па сцежцы ўздоўж леса да капліцы. Тады захапіў надпіс на дошках, якімі былі забіты вокны.
А в усадьбе
то жизнь продолжается
А в усадьбе слышны голоса
Люди из прошлого на нас обижаются
В безразличии наша/ваша беда !?
З гэтай нагоды першым малюнкам была сядзіба роду Рэйтанаў, а першы раён - Ляхавіцкі.
Стварэнне скрэтч-карты адбывалася з перыядычнай актыўнасцю. Спачатку рабіліся малюнкі алоўкам у скетчбуке (усё адсканую і запошчу крыху пазней: тут будзе спасылка на альбом). Па сутнасці, калі пагартаць скетчбукі, то можна ўявіць чарговасць, па якой рабіў малюнкі.
У верасні 2017 года я паступіў у магістратуру, там крыху падзабіў на ідэю са скрэтч-картай, але ж вандроўкі нікуда не дзеліся. Тады ж ў восені 2017 года я пераключыўся на даследчую дзейнасць. Дзейнасць была дылетанскай, а загаловак даследачай работы - "Турыстычная граматнасць беларусаў".

Гэтым можна лічыць пачатак ідэі праекта VANDRA.
ІП Клеўжыц Раман Валер'евіч, УНП 193434941, г. Мінск, вул. Федарава, 17-2-117
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 0784359 ад 23.06.2020 выдадзена Мінскім гарвыканкамам.
Дата рэгістрацыі ў гандлёвым рэестры РБ 25.03.2021.
Тэлефон: +375 29 942-28-41, час працы: 10:00 - 18:00, e-mail: r.klevzhits@gmail.com
Click to order
Made on
Tilda